Музей вёскі Шоці

Супрацоўнікі музея нядаўна пабывалі ў творчай камандзіроўцы. Даведаўшыся пра тое, што ў вёсцы Шоці намаганнямі...

Візіт пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Глыбоцкі раён

Штогод 4 лістапада грамадзяне Італіі адзначаюць Дзень нацыянальнага адзінства і Узброеных Сіл – свята, прысвечанае...

Незвычайная знаходка

Стала ўжо добрай традыцыяй, калі знойдзеныя на гарышчах старых дамоў ці на прасторах інтэрнэт-аўкцыёнаў прадметы...

«Дарога памяці»

У верасні 2019 года на тэрыторыі Глыбоцкага раёна праходзіла акцыя памяці «Во славу общей Победы», прысвечаная 75-годдзю...

Пытанні IV тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

Падыходзіць да фінішу гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, які на працягу апошніх месяцаў...

Навукова-практычная канферэнцыя "Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч»

Навукова-практычная канферэнцыя "Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч» прайшла ў Глыбокім 25 верасня 2020 года....

Адкуль карані Аляксандра Грына?

Знайсці адказ на гэта пытанне паспрабавалі ўдзельнікі велапрабега «Пунсовыя ветразі», прысвечанага 140-годдзю з дня...

Члены Глыбоцкага часовага ўпраўлення і Пліскага валаснога сялянскага камітэта (1939)Прыгожая, круглая дата, якая змяшчае ў сабе цяжкі перыяд пасляваеннага аднаўлення, час інтэнсіўнага прамысловага росту, развіццё сельскай гаспадаркі, эканомікі, сацыяльнай сферы. Давайце разам прыгадаем падзеі 80-гадовай даўніны.

15 студзеня 1940 года ўтвораны Глыбоцкі раён, які стаў адміністрацыйнай адзінкай Вілейскай вобласці. Тэрыторыі раёна склала 592 кв.км. і ўключала гарадскі і 10 сельскіх Саветаў. Агульная колькасць двароў – 7 440, насельніцтва – 37 740 жыхароў (у т.л. Глыбокае – 9 650 чалавек, жылых пабудоў – 1 124).
Першым старшынёй райвыканкама выбраны Павел Антонавіч Куксёнак. Глыбоцкі РК КПБ узначаліў Васіль Трафімавіч Аніськавец, другі сакратар – Міхаіл Дзмітрыевіч Малыгін, трэці – Аляксандр Барысавіч Чычылейчык.
З 12 лютага 1940 года пачалі арганізоўваць сельскія Саветы. Старшынёй гарсавета зацверджана кандыдатура Рамана Ануфрыевіча Варатынскага. З 9 красавіка 1940 года паступова зацвярджаліся старшыні сельскіх Саветаў.
Па стану на 1940 год у Глыбоцкім раёне працавалі 3 млыны, торфазавод, 2 цагельныя прадпрыемствы. У горадзе дзейнічаў млын, смалярня, мылаварны і гарбарны заводы, швейная і шавецкая арцелі, 2 электрастанцыі, цукерачная фабрыка, хлебапякарня, мясакамбінат.
У 1940-41 навучальным годзе ў Глыбоцкім раёне адчынена 49 школ (1 сярэдняя, 3 сямігадовыя, 45 пачатковых). У школах працавала 170 настаўнікаў і навучалася 5 694 вучні. Загадчыкам РАНА быў прызначаны Аляксандр Андрэевіч Арцілоўскі.
У раёне дзейнічала бальніца на 140 ложкаў, амбулаторыя, 2 сельскія бальніцы, 2 сельскія амбулаторыі, 4 ФАПы.
У Глыбокім дзейнічаў дом сацыялістычнай культуры пры якім працавалі літаратурны, харавы, драматычны і музычны гурткі.
Такім чынам глыбачане прыстасоўваліся да новай улады. Аднак укараненню новых форм у розныя сферы жыцця перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна. Апошняе перадваеннае пасяджэнне раённага камітэта партыі адбылося 21 мая 1941 года. На ім былі абмеркаваны пытанні дзейнасці пярвічных арганізацый, добраўпарадкаванне прадпрыемстваў, калгасаў, населеных пунктаў, кадравыя пытанні.

Вось такім быў Глыбоцкі раён 80 гадоў таму назад. Кожнае новае дзесяцігоддзе прыносіла сваю адметнасць у агульную гісторыю раёна - непаўторную, асаблівую і дарагую кожнаму глыбачаніну! У фондах нашага музея захоўваюцца самыя розныя матэрыялы акрэсленай вышэй тэматыкі: фотаздымкі, дакументы, друкаваныя выданні, узнагароды і інш. Пазнаёміцца з імі Вы можаце на старонках нашага сайта.

У верасні 1939 года тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўвайшла ў склад БССР (на той момант гэта была Глыбоцкая гміна Дзісенскага павета Віленскага ваяводства). 15 студзеня 1940 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб стварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР" былі ўтвораны Глыбоцкі і Пліскі раёны, як адміністрацыйныя адзінкі Вілейскай вобласці. Агітацыйны пункт калгаса "17 Верасня". Фота пач. 1950-х гг.Тэрыторыю Глыбоцкага раёна (592 кв. км.) склала былая воласць Глыбоцкая і частка Залескай воласці Дзісенскага павета. Насельніцтва раёна ў 1940 годзе налічвала звыш 35 тыс. чалавек (з іх гарадскіх жыхароў - 9650). Ужо ў кастрычніку 1940 года на тэрыторыі раёна было створана 10 сельскіх саветаў: Вярхнянскі, Дзеркаўшчынскі, Залескі, Капыльшчынскі, Літоўшчынскі, Лучайкаўскі, Мамайскі, Ластавіцкі, Тумашаўскі, Узрэцкі. Арганізавана і дзейнічала 11 калгасаў.

Згодна з новым адміністрацыйным дзяленнем ад 20 верасня 1944 года Глыбоцкі раён увайшоў у склад Полацкай вобласці. На 21 верасня 1944 году ў складзе Глыбоцкага раёна значацца Глыбоцкі гарадскі і 10 сельскіх саветаў, створаных яшчэ перад вайной. Да верасня 1944 года адноўлена 5 калгасаў, а да красавіка 1945 года на тэрыторыі раёна ўжо дзейнічае 6 калгасаў.
На пачатак 1945 года насельніцтва раёна складае 28 333 чалавек (гарадскога - 4407 чал., сельскага - 24126 чал.), зарэгістравана 7399 гаспадарак. Агульная тэрыторыя раёна складала 644,17 кв. м., колькасць населеных пунктаў - 259.