Вынікі ІІІ тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

   Завяршыўся трэці тур гістарычнага квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, і мы спяшаемся падвесці яго...

Гарадскі квэст “Тайны вішнёвай квецені”

Адной з найбольш цікавых і, несумненна, самай энергазатратнай падзеяй “Вішнёвага фестывалю – 2020” стаў чарговы...

«Беларусь памятае»

З чарговай выставай пазнаёміліся глыбачане і госці нашага горада на раённым свяце "Квітней, Глыбоччына». На цэнтральнай...

Велапрабег #ровар.by

Яшчэ не паспелі сціхнуць эмоцыі ад прайшоўшага ў горадзе квэста «Наперад у мінулае», як ужо на наступны дзень моладзь...

Гарадскі квэст “Наперад у мінулае”

Нядзельным днём 28 чэрвеня многiя глыбачане маглі бачыць незвычайную карціну: не звяртаючы ўвагу на спякоту і...

Пытанні ІІІ-га тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

Паважаныя знаўцы гісторыі сваёй малой радзімы! ...

Акцыя "Свечка Памяці"

Акцыя "Свечка Памяці" прайшла ў нашым горадзе 22 чэрвеня 2020 года. У Парку Перамогі на жалобную цырымонію сабраліся ўсе,...

У верасні 1939 года тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўвайшла ў склад БССР (на той момант гэта была Глыбоцкая гміна Дзісенскага павета Віленскага ваяводства). 15 студзеня 1940 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб стварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР" былі ўтвораны Глыбоцкі і Пліскі раёны, як адміністрацыйныя адзінкі Вілейскай вобласці. Агітацыйны пункт калгаса "17 Верасня". Фота пач. 1950-х гг.Тэрыторыю Глыбоцкага раёна (592 кв. км.) склала былая воласць Глыбоцкая і частка Залескай воласці Дзісенскага павета. Насельніцтва раёна ў 1940 годзе налічвала звыш 35 тыс. чалавек (з іх гарадскіх жыхароў - 9650). Ужо ў кастрычніку 1940 года на тэрыторыі раёна было створана 10 сельскіх саветаў: Вярхнянскі, Дзеркаўшчынскі, Залескі, Капыльшчынскі, Літоўшчынскі, Лучайкаўскі, Мамайскі, Ластавіцкі, Тумашаўскі, Узрэцкі. Арганізавана і дзейнічала 11 калгасаў.

Згодна з новым адміністрацыйным дзяленнем ад 20 верасня 1944 года Глыбоцкі раён увайшоў у склад Полацкай вобласці. На 21 верасня 1944 году ў складзе Глыбоцкага раёна значацца Глыбоцкі гарадскі і 10 сельскіх саветаў, створаных яшчэ перад вайной. Да верасня 1944 года адноўлена 5 калгасаў, а да красавіка 1945 года на тэрыторыі раёна ўжо дзейнічае 6 калгасаў.
На пачатак 1945 года насельніцтва раёна складае 28 333 чалавек (гарадскога - 4407 чал., сельскага - 24126 чал.), зарэгістравана 7399 гаспадарак. Агульная тэрыторыя раёна складала 644,17 кв. м., колькасць населеных пунктаў - 259.

Вуліца навасёлаўУ лістападзе 1946 года Глыбоцкі райвыканкам прыняў рашэнне аб перайменаванні населеных пунктаў Глыбоцкага раёна, якія маюць састарэлыя назвы. У выніку чаго вёска Амберг Узрэцкага сельскага савета была перайменавана ў Ліпава, вёска Сопліва змяніла назву на Садовая, а вёска Храмыя стала называцца Высокае. У Тумашаўскім сельскім савеце вёска Блышкі стала насіць гордае імя Труды, а вёска Вышадкі была перайменавана ў Чырвонае Поле. Дзве вёскі Капыльшчынскага сельсавета Гаспараўшчына і Прытыкі перайменаваны ў Бярозавае і Новая Вёска адпаведна. У Залескім сельскім савеце замест вёскі Галасуй з'явілася Чыстаполле, а ў суседнім Лучайскім вёска Носыры стала называцца Чырвоны Ручай. Немілагучныя назвы вёсак Літоўшчынскага сельскага савета Плявокі, Прэлава і Сапеліна было прапанавана змяніць на Слабада, Сялянская і Чырвонае Урочышча. Менш кардынальна, але ўсё ж вёска Пузечына Ластавіцкага сельскага савета змяніла назву на Лазовая. А вось вёску Прыпернае было вырашана перайменаваць у Чырвонаармейскае. Рашэннем райвыканкама ў красавіку 1948 года Ластавіцкі сельскі савет быў перайменаваны ў Абрубскі з цэнтрам у в. Абруб.
Паводле звестак гарсавета, у 1947 годзе колькасць насельніцтва ў Глыбокім вырасла практычна ўдвая (8400 чалавек). У горадзе дзейнічалі мясакамбінат, лесазавод, маслазавод, гарбарны завод, смалакураны завод, спіртзавод, два цагляных заводы. У ліпені 1948 года прыняты ў эксплуатацыю кансервавы завод.
Цахі кансервавага заводаУ 1948-49 гг. на тэрыторыі раёна масава ствараюцца новыя калгасы. Даходзіць да таго, што жыхары адной або некалькіх вёсак прымаюць рашэнні аб вядзенні сумеснага гаспадаркі, і як вынік - з'яўляецца новы калгас. Напрыклад, у перыяд з 20 жніўня па 2 верасня 1948 года на тэрыторыі раёна, акрамя ўжо існуючых, было арганізавана сем новых калгасаў: сяляне вёскі Хоцькі Вярхнянскага с/с аб'ядналіся ў калгас «30 гадоў БССР», жыхары вёскі Кісарэўшчына Лучайскага с/с стварылі калгас «Перамога», калгас імя Леніна быў створаны ў вёсцы Квачы Тумашаўскага с/с, «Верны шлях» у в. Гваздова Мамайскага с/с, «Бальшавік» у в. Абруб Мамайскага с/с, калгас імя Молатава ў в. Пятроўшчына Узрэцкага с/с. На тэрыторыі Залескага сельскага савета ў гэты перыяд было арганізавана два калгасы: жыхары вёсак Вераб'і і Ровы стварылі калгас імя Жданава, а сяляне з вёсак Сарокі і Ваўчкі - «Новы шлях». Масавае стварэнне новых калектыўных гаспадарак прывяло да таго, што да канца 1949 года ў раёне дзейнічала 107 калгасаў.
Ганаровая грамата ЦК ЛКСМ Беларусі (1954)У сакавіку 1950 года пачалася праца па аб'яднанні дробных калгасаў у больш буйныя, у выніку якой да канца года ў раёне мелася 66 калгасаў і саўгас «Азярцы». У 1954 годзе Глыбоцкі раён упершыню прыняў удзел ва Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставе. Да гэтага часу колькасць калгасаў у раёне скарацілася да дваццаці. У выставе прынялі ўдзел перадавыя гаспадаркі раёна: «Бальшавік», «За Радзіму» і імя Энгельса. За выдатныя паказчыкі ў льнаводстве, а таксама вытворчасці мяса і малака, Глыбоцкі раён у 1957 годзе ў чарговы раз прымаў удзел ва Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставе і быў узнагароджаны Дыпломам I ступені. Калгасы «Перамога» і «17 верасня» былі ўзнагароджаны Дыпломамі пашаны, калгасы імя Жданава, імя Сталіна, імя Калініна і «Зара» - Дыпломамі II ступені. За ўдзел у выставе 8 калгасаў Глыбоцкага раёна атрымалі прэміі, работнікі гэтых гаспадарак ўзнагароджаны медалямі і каштоўнымі падарункамі.

Калгас імя Молатава - удзельнік Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы (1950-я гг.)У студзені 1954 года адбылася новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа, згодна з якой Глыбоцкі і Пліскі раёны сталі часткай Маладзечанскай вобласці. У ліпені гэтага ж года была праведзена чарговая рэформа, у выніку якой змянілася колькасць сельскіх саветаў. Тэрыторыя Літоўшчынскага і Вярхнянскага сельскіх саветаў была аб'яднана ў адзін - Удзелаўскі сельсавет.
З 1958 г. тэрыторыя Дзеркаўшчынскага сельскага савета Глыбоцкага раёна была далучана да Тумашаўскага. У складзе Глыбоцкага раёна дзейнічалі наступныя сельскія саветы: Узрэчскі, Залескі, Удзелаўскі, Тумашаўскі, Мамайскі, Абрубскі, Лучайкаўскі, Ластавіцкі.
20 студзеня 1960 года прэзідыум Вярхоўнага Савета адмяніў Маладзечанскую і перадаў Віцебскай вобласці Браслаўскі, Відзаўскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Міёрскі, Пліскі, Пастаўскі і Шаркаўшчынскі раёны. Гэтым жа ўказам ліквідаваны Дунілавіцкі раён, у выніку чаго былы Гулідаўскі сельскі савет увайшоў у склад Карабоўскага сельскага савета Глыбоцкага раёна.
Заканчэнне будаўніцтва клуба ў вёсцы ПятроўшчынаУказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 25 снежня 1962 года "Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай СССР" да Глыбоцкага раёна былі далучаны Докшыцкі і Пліскі раёны. Гарадскі пасёлак Варапаева і тэрыторыі Белькаўскага, Ваўкалатскага, Дунілавіцкага, Казлоўшчынскага і Ласіцкага сельскіх саветаў Глыбоцкага раёна перададзены Пастаўскаму раёну. У 1965 годзе Докшыцкі раён быў адноўлены.
Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1966 года ўзноўлены Шаркаўшчынскі раён. Населеныя пункты Беразянка, Барысаўка, Верацеі 1, Верацеі 2, Гармонава, Гарадзец, Емельянчыкі, Ізабеліна, Ілаўка, Калінавая, Кузнічавае, Кулева, Лучайка, Навука, Падорка, Падзельцы, Парэчча, Правольнава, Рубашкі і Ткачы Залескага сельскага савета Глыбоцкага раёна былі перададзеныя Шаркаўшчынскаму раёну.
Пасля 1966 года сур'ёзных зменаў межаў Глыбоцкага раёна не адбывалася. З гэтага часу і па сённяшні дзень Глыбоцкі раён - адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Віцебскай вобласці.