Аб'явы
Приглашаем на выставку

Аватар

 
Запрашаем на выставу

22 ліпеня ў 17.00 у будынку музея адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы карцін вядомага беларускага мастака ФЁДАРА ЯСТРАБА.

Запрашаем усіх задаючых!

 
Выстава ў музеі

22 чэрвеня 2016 года ў музеі пачала працу выстава “Люстэрка мінуўшчыны”, прысвечаная савецкай эпосе гісторыі Глыбоччыны. Наведвальнікі выставы змогуць пазнаёміцца з асаблівасцямі савецкага ладу ў розных сферах жыцця, убачыць фотаздымкі, якія адлюстроўваюць выгляд горада мінулых дзесяцігоддзяў. Выстава працягнецца да 8 ліпеня.

Фрагмент выставыФрагмент выставыФрагмент выставы

 
Запрашаем у Мосар

25 чэрвеня 2016 года
Народнае свята «На Святога Яна» у вёсцы Мосар.

Купальскае вогнішчаКупальскі карагод

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пачатак мерапрыемства а 19-ай гадзіне ў касцёле Святой Ганны – святая Імша з Урачыстасці Святога Яна Хрысціцеля і працэсія.
На тэрыторыі культурна-дэндралагічнага комплексу адбудзецца запальванне вогнішча і культурная праграма «На Святога Яна».

 

 
Інтэрактыўная выстава-гульня "Гістарычны бой"

ГульняАдно з пытанняў гульніДля вучняў гарадскіх і сельскіх школ супрацоўнікамі музея падрыхтавана інтэрактыўная выстава-гульня «Гістарычны бой». У ходзе гульні дзеці знаёмяцца з цікавымі старонкамі гісторыі роднага горада і раёна, а таксама спазнаюць унікальныя прадметы з ужытку іх продкаў. Дух спаборніцтвы і наяўнасць прадметаў даўніны дазваляюць правесці гэтае мерапрыемства максімальна эфектыўна.

Класныя кіраўнікі, якія жадаюць правесці гэтую гульню ў сваім класе, могуць звярнуцца ў музей. Мерапрыемства арганізоўваецца і праводзіцца ў школах раёна па папярэднім запісе.

 



.
 TUT.BY