Протаіерэй Аляксандр (Вераксін Аляксандр Сяргеевіч) нарадзіўся 22 кастрычніка 1872 года (па іншых звестках – у 1873 годзе). Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, у 1896 годзе быў пасвечаны ў іерэя. З 1905 года з'яўляўся святаром Березвецкага Свята-Раства-Багародзіцкага жаночага манастыра Дзісенскага павета Віленскай губерні і адначасова выконваў абавязкі загадчыка другакласнай настаўніцкай школай пры манастыры. З 1907 года – дэпутат III Дзяржаўнай Думы, член камісіі па народнай адукацыі. У 1909 годзе, як член Дзяржаўнай Думы, іерэй Аляксандр увайшоў у склад дэпутацыі, звяртаўся з хадайніцтвам да обер-пракурора Свяцейшага Сінода і мітрапаліта Кіеўскага і Маскоўскага аб перанясенні святых мошчаў прападобнай Еўфрасінні з Кіеўскіх пячор у створаны ёю манастыр. У 1910 годзе выдаў манаграфію «Березвецкі манастыр. Гістарычны нарыс».