Запрашаем на канферэнцыю

...

Адкуль карані Аляксандра Грына?

Знайсці адказ на гэта пытанне паспрабавалі ўдзельнікі велапрабега «Пунсовыя ветразі», прысвечанага 140-годдзю з дня...

Новыя экспанаты нашага музея

З 2017 года на Глыбоччыне праводзіцца міжнародны фестываль «Дударскі рэй». Гэта ўнікальнае дзейства накіравана на...

Мітынг у памяць трагічнага знішчэння Глыбоцкага гета

77 гадоў таму адбылася падзея, якая назаўжды змяніла культурнае аблічча нашага горада -- у жніўні 1943 года...

Запрашаем прыняць удзел у велапрабегу "Пунсовыя ветразі"

23 жніўня 2020 года адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка Аляксандра Грына. У адзначэнне...

Вынікі ІІІ тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

   Завяршыўся трэці тур гістарычнага квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, і мы спяшаемся падвесці яго...

Гарадскі квэст “Тайны вішнёвай квецені”

Адной з найбольш цікавых і, несумненна, самай энергазатратнай падзеяй “Вішнёвага фестывалю – 2020” стаў чарговы...

Аб’ёмная скульптура Ісуса Хрыста “Хрыстос у вязніцы” або “Задуменны Хрыстос” – шырока распаўсюджаны ў народнай культуры сюжэт скульптурнай іканаграфіі, які ўзнік у канцы XIV стагоддзя ў Германіі, і праз Польшчу трапіў на Беларусь. Папулярнасць гэтага вобразу мастацтвазнаўцы тлумачаць тым, што вернікі маглі бачыць у сваім заклапочаным Богу ўласныя праблемы і сумненні.
Аб’ёмная скульптура Ісуса Хрыста створана невядомым майстрам-разьбяром. Вобраз паказвае Ісуса, які сядзіць у вязніцы (незадоўга да распяцця на Галгофе). Галава Ісуса, увянчаная цярновым вянком, схілена набок, а правая рука прыціснута да шчакі. Скульптура выканана з высокай ступенню дакладнасці як у аднаўленні знешнасці Хрыста, так і ў перадачы яго эмацыянальнага стану.

 Крэдытная марка (аверс)Пасля заканчэння савецка-польскай вайны (1919-1921) у польскіх вайсковых частках пачалі стварацца кааператывы, якія аб'ядноўвалі ў якасці пайшчыкаў афіцэраў, падафіцэраў, а ў некаторых частках - радавых і вольнанаёмных служачых. Ваенныя кааператывы забяспечвалі сваіх пайшчыкаў прадуктамі і таварамі па цвёрдых цэнах.

Так як пры адсутнасці крэдыту ў кааператыве, яго члены сталі б звяртацца за пакупкамі ў крэдыт да іншых гандляроў, тавары пайшчыкам адпускаліся ў крэдыт, які быў арганізаваны шляхам выдачы крэдытных марак, сума якіх запісвалася ў кнігу, а па гэтых марках кааператыўная крама адпускала тавары і прадукты . Пры атрыманні жалавання кожны член-пайшчык пагашаў свой доўг і яму зноў выдаваліся крэдытныя маркі (вернутыя з крамы ў праўленне) з запісам у кнігу. Такім чынам, адбываўся шматразовы абарот гэтых марак, якія мелі хаджэнне толькі ў межах кааператыва дадзенай вайсковай часткі.

Крэдытная марка (рэверс)Крэдытныя маркі былі металічныя і папяровыя. Металічныя былі больш выгаднымі, так як менш зношваліся ў працэсе абароту. Для іх чаканкі выкарыстоўвалі алюміній, цынк, жалеза, медзь, бронзу, латунь ці нікель. Свае крэдытныя маркі выпускаў і кааператыў 7 батальёна корпуса памежнай аховы ў Падсвіллі. Металічныя крэдытныя маркі выпускаліся ў двух наміналах: цынкавыя «20 грошаў» і «1 злоты» з алюмінію. Надпіс на манеце быў наступны: "SPOLDZ. 7 BAONU. КОР. PODSWILE" (Кааператыў 7 батальёна корпуса памежнай аховы). "MARKА КREDYTOWA" (Крэдытная марка). Адна з такіх манет паступіла ў фонды музея на пастаяннае захаванне.

Маляваны дыван Язэпа ДраздовічаЖывапісны твор мае характэрнае для яго работ афармленне кампазіцыі: у цэнтры - сюжэтны малюнак (начны краявід з замкам і двума белымі лебедзямі), аздоблены расліннай абмалёўкай з кветак і садавіны.

Маляваныя дываны вядомы на Беларусі з канца XIX стагоддзя, аднак найбольшае іх распаўсюджванне прыпадае на 1930-50-я гг. У гэты час вядзецца інтэнсіўнае будаўніцтва беларускай вёскі і насценныя дываны становяцца галоўным упрыгажэннем інтэр’еру сялянскай хаты. Маляваныя дываны Язэпа Драздовіча, большасць з якіх былі створаны на Дзісненшчыне ў 1930-я гады, адрозніваюцца непаўторнымі сюжэтамі і з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай краіны.

Пачтоўка. Царкоўная плошча. 1915 год.З пачаткам выкарыстання паштовых марак у Расіі, побач  з канвертамі, сталі прымяняцца і не маркіраваныя адкрытыя лісты (паштовыя карткі). Першапачаткова іх выпуск быў манаполіяй дзяржавы. Пазней, у 1894 годзе Міністэрствам унутраных спраў, у склад якога ўваходзіла Галоўнае паштова-тэлеграфнае кіраванне, былі дазволеныя "бланкі адкрытых лістоў прыватнага вырабу" пры ўмове, што афармленне адраснай боку будзе адпавядаць бланкам дзяржаўнай пошты. Гэта прывяло да з'яўлення вялікай колькасці паштовак з ілюстрацыямі, у тым ліку з відамі многіх расійскіх гарадоў і мястэчак.

У Глыбокім, у дарэвалюцыйны перыяд знаходзілася выдавецтва Л.Я. Ромма, якое размяшчалася на рынкавай плошчы ім. Касцюшка, 14. (Zaklad fotograf. From-Pren. M. Glębokie. Ryn. Kościusz. 14). Выдавецтва займалася выпускам друкаванай прадукцыі. Тут было надрукавана і некалькі паштовых картак з відамі мястэчка. Адна з іх і папоўніла фонды нашага музея пад нумарам КП 12472. Унікальнасць новага экспаната ў тым, што гэта адзіны вядомы сярод калекцыянераў асобнік. На старадаўняй паштоўцы -- панарама мястэчка Глыбокае з боку возера. Здымак для яе быў зроблены не раней 1908 года, пра што сведчыць перабудаваны будынак касцёла. Каляровы малюнак паштоўкі было дасягнуты спосабам рэтушавання і афарбоўкі асобных элементаў архітэктуры мястэчка.

Гэтая паштоўка была адпраўлена з Глыбокага 2 кастрычніка 1915 года ў горад Мінск Веры Мікалаеўне Рымашэўскай. Тэкст паслання наступны:

Дарагая Верачка!

Пакуль знаходзімся яшчэ ў горадзе. Заўтра 3 кастрычніка выязджаем з мястэчка Глыбокага. Далей, да месца свайго служэння. Вельмі шкадуем, што няма тут «аўтамабіля» ... няма на чым паехаць. Даводзіцца мучыцца ў дарозе «на белой блохе» ці інакш на вясковых кляча. Але тут з імі нічога не зробіш. Цікава ведаць, ці трапляеш ты пад пражэктар без мяне?

Праект помніка ў ГлыбокімУвекавечыць імя Янкі Купалы ў Маскве прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Расіі Антон Сабалеўскі і Францішак Каўрыга задумалі амаль дваццаць гадоў назад. У Маскве паэт вучыўся, тут ён і загінуў. Беларускі скульптар Валяр'ян Янушкевіч стварыў па заказу дыяспары 50-сантыметровы бронзавы макет. Аднак да стварэння помніка ў поўны рост - чатыры метры вышынёй - справа не дайшла.

Да святкавання 120-годдзя з дня нараджэння паэта, у Беларусі быў аб’яўлены конкурс праектаў помніка Я.Купалу. Лепшы праект планавалася ўстанавіць у Маскве. У выніку з пяці прадстаўленых работ лепшым быў названы эскіз Льва Гумілеўскага і яго сына Сяргея. Цікава мастацкае рашэнне манумента. Паэт абапіраецца на вясковую агароджу, на якой ляжыць расчыненая кніга. Побач з агароджай выгінаецца вялікі бронзавы ліст папаратніку. У ліпені 2007 года, у сувязі з святкаваннем 125-годдзя з дня нараджэння, у Маскве быў устаноўлены помнік Янку Купалу. Манумент паставілі ў скверы на Кутузаўскім праспекце, непадалёк ад федэральнай трасы Масква - Мінск. Паміж Расіяй і Беларуссю адбыўся своеасаблівы абмен скульптурнымі кампазіцыямі: у Маскве ўсталявалі помнік Купале, а ў Мінску з'явіўся помнік Пушкіну.  Тым часам, змарыўшыся весці перапіску з маскоўскімі ўладамі, ініцыятар ідэі Антон Сабалеўскі выкупіў бронзавага Купалу ў Валяр'яна Янушкевіча і прывёз да сябе на радзіму. Тут у  Глыбокім, ён  падарыў скульптуру нашаму музею. 

За нумарам КП 9699 гэты музейны экспанат назаўжды занесены ў асноўны фонд музея.

Прас спіртавыНапярэдадні святкавання 10-ці гадовага юбілею, нашаму музею быў паднесены незвычайны падарунак - спіртавы прас. Падарыў незвычайны прадмет даўні сябар музея, жыхар Санкт-Пецярбурга Блышко Павел Фёдаравіч. Знаходзячыся на адным з рынкаў Кракава, ён запрыкмеціў гэты ўнікальны прадмет і купіў яго ў падарунак "юбіляру".

Напачатку ХХ стагоддзя спіртавыя прасы лічыліся аднымі з самых практычных прыбораў для прасавання тканін. Развіццё іх вытворчасці ішло вельмі хутка.Выцясняючы звыклыя вугальныя прасы, яны станавіліся незаменным прадметам хатняга ўжытку. Ні дыму, ні куравы, ні паху - прастата канструкцыі, вытанчанасць  і  бяспека. 

Прас спіртавыНапрыклад, спіртавы прас маркі "Слава" - нікеляваны, дарожны, вагой 2,5 фунта, каштаваў у свой час 5 рублёў. Праз 10 хвілін пасля запальвання прас гатовы да працы. Расходаваў ён усяго на 1,25 капеек спірту ў гадзіну (кошт на 1905 год). Для запальвання гарэлка дастаецца з праса, ставіцца на спецыяльную падстаўку, у ёмкасць якой заліваўся спірт. Калі ўвесь стрыжань гарэлкі пакрываўся агеньчыкамі - яго ўстаўлялі ў прас, які награваўся. Каб загасіць гарэлку - яе вымалі і задзімалі агонь.

Тэадаліт

Тэадаліт найстарэйшай рускай фабрыкі геадэзічных і чарцёжных інструментаў " G.Gerlach Warszawa ". Дакладная дата вырабу дадзенага прыбора пакуль не ўстаноўлена. Прыкладна ў канцы 19-га - пачатку 20-га стагоддзя. Асноўны матэрыял - бронза. Прадмет быў набыты і выкарыстоўваўся землямерам Дзісненскага павета ў 1920-30-я гг. Унукамі землямера падараваны музею ў 2002 годзе. 

G.Gerlach (Густаў Герлах) - нямецкі інжынер і прадпрымальнік які пасяліўся ў Варшаве. У 1852 годзе запусціў "Спецыяльны завод геадэзічных прыбораў Г. Герлах". Адзін з першых заказаў быў вялікі заказ ўрада Расіі для будаўніцтва Транссібірскай чыгуначнай магістралі. У той час завод выпускаў тры тыпы тэадалітаў, два тыпы нівеліра, астралябіі, прафесійныя чарцёжныя інструменты і быў галоўным канкурэнтам найстарэйшай рускай фабрыкі геадэзічных інструментаў «Ф.Швабе». Штаб-кватэра кампаніі размяшчалася ў Варшаве. У 1915 годзе частка актываў кампаніі была перавезена ў Пецярбург. У той жа год памёр заснавальнік кампаніі Густаў Герлах. Пасля смерці бацькі кампанію ўзначаліў яго сын - Эміль Герлах. Пры ім кампанія пашырылася і акрамя геадэзічных прыбораў наладзіла выпуск анемометраў і прыбораў для авіяцыі. Удасканальваліся і геадэзічныя прыборы, якія выпускаліся заводам. У пачатку Другой сусветнай вайны немцы захапілі завод. Актывы кампаніі былі цалкам разбураны. Пасля вайны было прынята рашэнне завод не аднаўляць.