Баявыя дзеянні 156-й стралковай дывізіі на тэрыторыі Глыбоцкага раёна
1.07.1944. Праціўнік разрозненымі групамі і асобнымі калонамі паспешліва адыходзіць у заходнім кірунку, пакідаючы заслоны з дробных груп пяхоты для прыкрыцця сваіх галоўных сіл.
Артылерыя дывізіі з 11.00 здзяйсняе марш у прадбачанні сустрэчнага бою па маршруце з задачай да 24.00 сканцэнтравацца ў раёне в. Каралевічы, лес 2,5 км на паўднёвы захад ад засценка Старое Запалоў’е, Іванаўшчына, Пузыры.
Артылерыя 530-га стралковага палка, выступіўшы па маршруце, сканцэнтравалася ў раёне в. Слабада.
Артылерыя 361-га стралковага палка сканцэнтравалася ў раёне в. Майсеёнкі.
Артылерыя 417-га стралковага палка сканцэнтравалася ў раёне в. Лантухово.
260 асобны знішчальны супрацьтанкавы дывізіён, уваходзячы ў перадавы атрад дывізіі, рухаючыся па маршруце дывізіі, у 19.00 дасягнуў ракі, што на ўсход ад в. Міхалі, сустрэў супраціўленне праціўніка сілаю роты, ўзброенай стралковай зброяй і 81,4 мм мінамётамі, не падтрымліваючы перадавы атрад, завязаў бой. Пасля 2-х гадзіннага бою, зламаўшы супраціўленне праціўніка, прымусілі яго адысці ў заходнім кірунку, пакінуўшы на полі бою да 20 трупаў салдат праціўніка.
2.07.1944. Праціўнік працягвае адыходзіць у заходнім і паўднёва-заходнім кірунку. Артылерыйскія часці і падраздзяленні дывізіі працягваюць праследаваць праціўніка, працягваючы марш па названым маршруце. 434-ы артылерыйскі полк, рухаючыся ў перадавым атрадзе з 530-м стралковым палком, дайшоўшы да в. Бараны, сустрэў супраціўленне праціўніка ружэйна-кулямётным і артылерыйска-мінамётным агнём з лесу, што на захад ад в. Бараны. Падтрымліваючы сваім агнём дзеянні 530-га стралковага палка, 434-ы артылерыйскі полк забяспечыў яму авалодаць лесам.
Артылерыя 361-га стралковага палка, здзейсніўшы марш, сканцэнтравалася ў раёне в. Бор.
Артылерыя 417-га стралковага палка сканцэнтравалася ў раёне в. Кляноўка.
Страты артылерыі дывізіі за дзень: забіта 2 сяржанты і 5 чырвонаармейцаў 260-га асобнага знішчальна-супрацьтанкавага дывізіёна.
260-ы асобны знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён па-батарэйна сканцэнтраваўся ў раёне: Слабада, Бараны, Пузыры.
3.07.1944. Праціўнік, аказваючы супраціўленне кулямётным і артылерыйска-мінамётным агнём, з раёнаў шашэйнай дарогі 1500 м на захад ад чыгункі, пад дзеяннем нашых частак адыходзіць у паўночна-заходнім напрамку.
530-ы стралковы полк пры падтрымцы 2/434-га артылерыйскага палка перарэзаў шашэйную дарогу ў раёне панскага двара Жукі і авалодаў ёю.
434-ы артылерыйскі полк да 8.00 сканцэнтраваўся і заняў баявыя парадкі ў раёне в. Бацілоўшчына, назіральны пункт размясціўся ў раёне: панскі двор Жукі - Петравка - лес на поўнач г. дв. Жукі.
260-ы асобны знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён сканцэнтраваўся - адной батарэяй у раёне Шайтараўка (рэзерв КАД), другой батарэяй у баявых парадках 530-га стралковага палка і трэцяй - у баявых парадках 361-га стралковага палка.
На ўзмацненне артылерыі дывізіі нададзены 1276 ЛВД.
Падтрымліваючы наступленне 530-га стралковага палка, 434-ы артылерыйскі полк у ходзе дня знішчыў адзін 81.4 мм мінамёт, падавіў агонь 75 мм гарматы, падавіў 3 станкавых кулямёты ў раёне дарогі, што на захад ад панскага двара Жукі.
(матэрыял падрыхтаваны на падставе “Журнала баявых дзеянняў 156-й стралковай дывізіі”)