Баявыя дзеянні 46-й механізаванай брыгады на тэрыторыі Глыбоцкага раёна
30.06.1944. Брыгадзе, з прыданымі часткамі наступаць за 117-й танкавай брыгадай па маршруце: м. Ушачы - Загацце і ва ўзаемадзеянні з 11-й танкавай брыгадай да зыходу дня авалодаць м. Глыбокае, заняць рубеж Залессе - Запруддзе - Глыбокае і ўтрымліваць яго да прыходу пяхотных частак.
У 22.00 брыгада, перадаўшы раён 235-й стралковай дывізіі, паходным парадкам здзейсніла марш па маршруце Кублічы - Ідута - Ушачы - Мал. Матырына - Бабынічы - Загацце - Празарокі - Юркава і ў 18.00 1 ліпеня на рубяжы Сукліна - Пліса сустрэліся з праціўнікам.
Праціўнік падарваў масты праз р. Мнюта на рубяжы Сукліна - Пліса, аказаў сур'ёзнае супраціўленне і асабліва артылерыйскім агнём. У баі, нясучы значныя страты ад агню нашай артылерыі, праціўнік пакінуў невялікае прыкрыццё - да роты пяхоты з 3-4 самаходнымі гарматамі і адышоў на рубеж Станулі - Жабінка.
Мотастралковыя батальёны брыгады, на падручных сродках фарсіраваўшы р. Мнюта, знішчыўшы і часткова паланіўшы прыкрыццё праціўніка, пачалі праследаваць ворага ў напрамку м. Глыбокае.
1.07.1944. Брыгадзе сумесна з 117-й і 89-й танкавай брыгадай авалодаць м. Глыбокае, пасля чаго выслаць узмоцнены батальён у раён Параф'янава з задачай: авалодаць Параф'янава і ўтрымліваць яго да падыходу пяхоты. Галоўнымі сіламі брыгады выйсці ў лес 2 км на паўднёвы-ўсход ад м. Дунілавічы, дзе і засяродзіцца.
У раёне м. Пліса сапёрамі 24-га танкавага палка і сапёрнай роты 183-га інжынернага батальёна былі ўзмоцнены тры масты, праз якія былі прапушчаны аўтатранспарт, артылерыя, самаходны полк і танкі Т-70 і Т-60. Танкі Т-34 р. Мнюта фарсіравалі ўброд у раёне в. Броды, што 1 км на поўнач ад воз. Вялец. Аднак, імкліва праследаваць праціўніка танкамі і пяхотай, пасаджанай на аўтамашыны, не ўяўлялася магчымым з прычыны таго, што праціўнік адзіную шашу ў напрамку Глыбокага густа мініраваў і асабліва ў накірунку Шчарбы - Забор'е - Гваздова - Латушкі. отастралковыя батальёны ў пешым парадку, праследуючы праціўніка, выйшлі да 16.00 2 ліпеня на заходні ўзлесак гаю, што 5 км на ўсход ад м. Глыбокае.
Праціўнік, густа мініраваў шашу на працягу 2-х км, упарта абараняў мяжу Станулі - Жабінка.
3-ці мотастралковы батальён, які наступаў справа, пайшоў у абыход на Беразвечча – Мураўёўка і ударам з паўночнага ўсходу ў 5.00 3 ліпеня авалодаў м. Глыбокае. Праціўнік, які абараняў мяжу Станулі - Жабінка, з завязкай бою на ўскраінах Глыбокага, пачаў паспешліва адыходзіць у заходнім кірунку.
1-ы мотастралковы батальён, праследуючы праціўніка да 6.00 3 ліпеня выйшаў у раён Прыпернае з задачай выйсці ў раён Параф'янава.
2-гі мотастралковы батальён уздоўж шашы да 5.30 выйшаў у Глыбокае.
3.07.1944. Вуснае распараджэнне камандзіра 1-га танкавага корпуса пра праследванне праціўніка усёй брыгадай у кірунку м. Дунілавічы.
1-ы мотастралковы батальён быў пакінуты ў раёне Прыпернае і атрымаў задачу выйсці на Тумашы. Да 11.00 часткі брыгады выйшлі на рубеж Новыя Шарабаі, дзе сустрэлі засаду праціўніка да ўзвода аўтаматчыкаў, якая была знішчана пяхотай мотастралковых батальёнаў і часткова трапіла ў палон. Праследуючы праціўніка ў напрамку м. Глыбокае - Гулідава - Дунілавічы, разведгрупа, сустрэўшы засаду праціўніка, да ўзвода праціўніка, у раёне Г. дв. Канстанцінаў і завязаўшы бой, рассеяла яе і да 23.00 выйшла ў раён заходняга ўскрайку лесу, што 1 км на поўнач ад возера Бароў, дзе і замацаваліся ў чаканні сваіх частак, якія падкідваліся на машынах.
(матэрыял падрыхтаваны на падставе “Журнала баявых дзеянняў 46-й механізаванай брыгады”)