Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

Новы праектДа юбілею раёна мы адкрываем новую рубрыку і прапануем вашай увазе падборку архіўных фотаздымкаў Глыбокага і яго ваколіц. Такога горада, як на фота ніжэй, сёння ўжо няма. Але ж кожны з нас марыць адправіцца ў мінулае, зірнуць на горад нашых бацькоў і дзядоў, параўнаць той горад і сучасны. Шматлікія здымкі ўжо былі размешчаны на старонках нашага сайта. У любым выпадку гэтыя фатаграфіі спадабаюцца тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага горада, каму не абыякава мінулае Глыбоччыны.

Мінскі аэрапортМногія старажылы нашага горада яшчэ памятаюць тое, як над возерам Вялікае ўзнімаўся ў неба самалёт з пасажырамі на борце, адпраўляючыся ў чарговы рэйс. І гэта не фантастыка, а жыццёвая рэальнасць. З Глыбокага ў 1960-70-я гады можна было максімальна хутка дабрацца да Мінска ці Віцебска, выкарыстоўваючы самалёт грамадзянскай авіяцыі. Менавіта на пачатку 1960-х гэтыя авіялініі звязалі большую палову райцэнтраў сучаснай Беларусі. У іх ліку - Глыбокае.
Так, у савецкі час у нашым горадзе знаходзіўся аэрадром з грунтавым пакрыццём, на які здзяйснялі прамежкавую пасадку самалёты, якія выконвалі мясцовыя авіяперавозкі. Так у 1965 годзе на самалёце Ан-2 выконваўся рэйс Мінск - Докшыцы - Глыбокае - Ушачы - Ула - Віцебск. Рэйс Б-260 з Мінска ў Глыбокае здзяйсняўся штодня, акрамя чацвярга. Вылет - у 11.35, а прыбыццё на аэрадром горада Глыбокае ў 12.50. Час знаходжання ў дарозе - адна гадзіна (час на высадку і пасадку пасажыраў у Докшыцах - 15 хвілін). Зваротны рэйс з Глыбокага ў Мінск пад нумарам Б-259 дзейнічаў па тым жа графіку. Вылет у сталіцу быў у 11.10, а кошт білета складаў 4 рублі. Па дадзеным графіку самалёт здзяйсняў пералёты ў летне-асенні перыяд - з 15 мая па 14 лістапада.

У самым пачатку 1980-га года ў нашым горадзе завяршылася будаўніцтва вядомага ўсім жыхарам аб'екта - Дома Саветаў. Так, і па сённяшні дзень, глыбачане называюць адміністрацыйны будынак раённага выканаўчага камітэта. І што цікава, гэтая назва выкарыстоўвалася як афіцыйная на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.
Будаўніцтва фантана ў ГлыбокімУ пачатку лютага 1980-га года раённая газета “Шлях Перамогі” змясціла інтэрв'ю карэспандэнта газеты са старшынёй выканкама гарсавета Валянцінай Аляксееўнай Карэпавай. Падчас размовы Валянціна Аляксееўна сказала: “Засяляецца сяміпавярховы прыгажун - Дом Саветаў”. Артыкул у газеце быў ілюстраваны фатаграфіяй, пад якой змешчаны наступны тэкст: “Шмат пабудоў у апошні час у горадзе ўзведзена будаўнікамі лепшай у ПМК-41 і раёне брыгадай Уладзіміра Філіповіча Шышко... Вось і гэты прыгажун - Дом Саветаў, што на нашым здымку, узведзены брыгадай Шышко”. Вось так, паскоранымі тэмпамі і з дапамогай лепшай у раёне брыгады, узімку 1979-80 года было скончана будаўніцтва новага сяміпавярховага будынка.

Фота 1979-80 гг.Фота 2020 года

Гэты ўнікальны фотаздымак, на якім зафіксаваны момант заканчэння будаўніцтва вядомага ўсім глыбачанам аб’екта – Дома Саветаў. Так называюць жыхары нашага горада будынак раённага выканаўчага камітэта, узведзены у самым пачатку 1980-га года. І што цікава, гэта назва з’яўлялася афіцыйнай на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

Фота 2020 годаФотаздымак зроблены не раней 1983 года

У часопісе «Сельское хозяйство Белоруссии» за лістапад 1983 года быў надрукаваны артыкул першага дырэктара Глыбоцкага ўнівермага Міхалевіч «Упрыгожванне горада». У ёй дырэктар расказала чытачам аб нядаўна адкрыўшымся аб'екце гандлю і спецыфіцы працы маладога калектыву:
«У нашым райцэнтры, мабыць, ні адна новабудоўля не выклікала такога ўсеагульнага радаснага настрою, як універмаг. Яго адкрыцця з нецярпеннем чакалі жыхары ўсяго раёна. У красавіку гэтага года ён прыняў першых наведвальнікаў. Наш універмаг упрыгожыў горад, удала ўпісаўся ў яго цэнтральную частку. Мы атрымалі вялікія выгоды для працы, для больш поўнага задавальнення патрэб пакупнікоў.

Мемарыяльны комплекс "Барок". Фота 1960-х гг.Фото 2020 года

18 красавіка – Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных месцаў. Самы час напярэдадні 75-й гадавіны Вялікай Перамогі ў рамках нашага праекта прыгадаць гісторыю паяўлення мемарыяльнага комплексу “Барок” – месца смутку і жалобы.
Упершыню пытанне аб навядзенні парадку на брацкай магіле савецкіх ваеннапалонных ва ўрочышчы Барок разглядалася ў чэрвені 1946 года. Начальнікам 5-й часткі Полацкага абласнога камісарыята быў складзены акт абследавання стану магіл савецкіх воінаў на тэрыторыі раёна. У дакуменце знаходзім наступны запіс:
“В лесу «Борки» находятся два кладбища, где немецко-фашистские оккупанты расстреливали евреев, военнопленных и мирное население. Могилы погибших в порядок не приведены и вообще ничего не сделано по их благоустройству”.
У мэтах выканання прадпісанняў, пазначаных у акце Полацкага абласнога камісарыята, выканкамам Глыбоцкага райсавета дэпутатаў працоўных 20 ліпеня 1946 года было прынята Рашэнне “Об устройстве братских могил и памятников воинам Красной Армии и партизанам, погибшим в боях в Отечественной войне 1941-45 году». Рашэнне прадпісвала зацвердзіць тыпавы праект помніка для ўстаноўкі на брацкіх магілах, выдзеліць сродкі на затраты па добраўпарадкаванні магіл з раённага бюджэту і закончыць работы да 7 лістапада 1946 года. Кіраўнікам устаноў і прадпрыемстваў рэкамендавалася шырока прыцягваць да выканання работ насельніцтва горада і раёна.