Вынікі "Ночы музеяў-2020"

Вось і завяршылася чарговая «Ноч музеяў». У гэтым годзе яна праводзілася ў онлайн-фармаце. Супрацоўнікі музея...

І зноў пра майскую музейную ноч

18 мая ва ўсім свеце музейшчыкі будуць адзначаць прафесійнае свята. Менавіта ў гэты дзень праводзіцца міжнародная акцыя...

Пошукі затопленнага савецкага танка (працяг)

8 мая, напярэдадні дня Вялікай Перамогі, навуковыя супрацоўнікі музея адправіліся ў даўно запланаваную экспедыцыю па...

Пытанні II тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”.

Шаноўныя аматары краязнаўства, мы працягваем гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”....

Пошук затопленага савецкага танка

У ваенны камісарыят Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага раёнаў звярнуўся жыхар Глыбокага Тумчонак Вячаслаў Іванавіч з...

Далей ад віруса, бліжэй да музея!

Прыстасуйцеся пад зменлівыя ўмовы!  ...

Памяць сэрца

У адрас Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта паступіў зварот грамадзянкі Кімстач Ганны Дзмітрыеўны з просьбай...

Мемарыяльны комплекс "Барок". Фота 1960-х гг.Фото 2020 года

18 красавіка – Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных месцаў. Самы час напярэдадні 75-й гадавіны Вялікай Перамогі ў рамках нашага праекта прыгадаць гісторыю паяўлення мемарыяльнага комплексу “Барок” – месца смутку і жалобы.
Упершыню пытанне аб навядзенні парадку на брацкай магіле савецкіх ваеннапалонных ва ўрочышчы Барок разглядалася ў чэрвені 1946 года. Начальнікам 5-й часткі Полацкага абласнога камісарыята быў складзены акт абследавання стану магіл савецкіх воінаў на тэрыторыі раёна. У дакуменце знаходзім наступны запіс:
“В лесу «Борки» находятся два кладбища, где немецко-фашистские оккупанты расстреливали евреев, военнопленных и мирное население. Могилы погибших в порядок не приведены и вообще ничего не сделано по их благоустройству”.
У мэтах выканання прадпісанняў, пазначаных у акце Полацкага абласнога камісарыята, выканкамам Глыбоцкага райсавета дэпутатаў працоўных 20 ліпеня 1946 года было прынята Рашэнне “Об устройстве братских могил и памятников воинам Красной Армии и партизанам, погибшим в боях в Отечественной войне 1941-45 году». Рашэнне прадпісвала зацвердзіць тыпавы праект помніка для ўстаноўкі на брацкіх магілах, выдзеліць сродкі на затраты па добраўпарадкаванні магіл з раённага бюджэту і закончыць работы да 7 лістапада 1946 года. Кіраўнікам устаноў і прадпрыемстваў рэкамендавалася шырока прыцягваць да выканання работ насельніцтва горада і раёна.

У лютым 1949 года задачы па добраўпарадкаванні брацкіх і індывідуальных магіл воінаў Савецкай Арміі і партызан былі зноў разгледжаны на пасяджэнні выканкама Глыбоцкага райсавета дэпутатаў працоўных. Загадчыку раённай камунальнай гаспадаркі таварышу Гурчонку да 1 сакавіка 1949 года прадпісвалася прадставіць рахунак выкарыстання сродкаў на добраўпарадкаванне магіл і праект абеліска на могілках савецкіх ваеннапалонных у Барку.
Вось што пісала аб гэтым раённая газета “Сцяг камунізму” у 1949 годзе:
“Па ініцыятыве партыйнай і камсамольскай арганізацый саўгаса “Азярцы” ў цэнтры пабудаваны помнік воінам, загінуўшым у баях за Радзіму. Такія ж помнікі пабудаваны і на брацкіх могілках у Залессі, Тумашах, каля педвучылішча. У бліжэйшы час будзе пабудаваны пяціметровы абеліск на брацкіх могілках у Беразвецкім бары”.
У жніўні 1959 года Глыбоцкі раённы камісар Ларын накіраваў ліст абласному ваеннаму камісару, у якім дакладваў аб тым, што: “в Глубокском районе ещё полностью не закончено оборудование братского кладбища в пос. БОРОК, в 3 км от г. Глубокое, где захоронено свыше 27 тысяч наших военнопленных. Своими силами Райисполком не в состоянии закончить дооборудование кладбища. В 1958 году после длительной переписки через редакцию газеты «Красная звезда», Совет министров БССР, Облисполкомом было решено выделить Глубокскому району 50 тысяч рублей на дооборудование кладбища. Указанные средства до сего времени не выделены, а поэтому каких-либо работ в 1959 году по оборудованию кладбища не производилось».
У канцы гэтага ж года раённы камісар рапартаваў: “Всего в районе имеется 5 братских могил и одно воинское кладбище. На всех установлены фундаментальные обелиски. Воинское кладбище огорожено железной изгородью, а братские могилы огорожены деревянными. Братские могилы и воинское кладбище в течение всего года находятся в хорошем состоянии».
У 1961 годзе нанова пафарбаваны абеліск і надпісы на металічных дошках ва ўрочышчы “Барок”. У гэтым жа годзе было прынята рашэнне аб устаноўцы новага абеліска або помніка.
У 1964 годзе на месцы пахавання савецкіх ваеннапалонных быў устаноўлены новы абеліск з надпісам і скульптура савецкага воіна.

3 ліпеня 1994 года, падчас урачыстага святкавання вызвалення Беларусі і Глыбоччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ва ўрочышчы “Барок” адбылося адкрыццё новага мемарыялу скульптара А. Якавенка. Гэты факт быў засведчаны “Веснікам Глыбоччыны”:
“На ўрачыстасці выступілі старшыня райсавета дэпутатаў В.І. Сініцкі, намеснік старшыні Т.Д.Сауліч, сведка тых далёкіх падзей, мясцовая жыхарка С.У. Міхалевіч, удзельніца вайны, партызанка М.М. Дубкоўская. Настаяцель Глыбоцкага кафедральнага Сабора Раждзества Прасвятой Багародзіцы айцец Серафім, благачынны і ксёндз-дзекан Глыбоцкага касцёла Цірыль, асвяцілі помнік, адслужылі паніхіду па загінуўшых і замучаных ахвярах, звярнуліся да прысутных з пропаведдзю…”

«Людзi добрыя, памятайце! Яны любiлi жыццё, радзiму i вас!» – сведчыць надпіс на помніку.

Фото 2020 годаМітынг у Барку