Вынікі "Ночы музеяў-2020"

Вось і завяршылася чарговая «Ноч музеяў». У гэтым годзе яна праводзілася ў онлайн-фармаце. Супрацоўнікі музея...

І зноў пра майскую музейную ноч

18 мая ва ўсім свеце музейшчыкі будуць адзначаць прафесійнае свята. Менавіта ў гэты дзень праводзіцца міжнародная акцыя...

Пошукі затопленнага савецкага танка (працяг)

8 мая, напярэдадні дня Вялікай Перамогі, навуковыя супрацоўнікі музея адправіліся ў даўно запланаваную экспедыцыю па...

Пытанні II тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”.

Шаноўныя аматары краязнаўства, мы працягваем гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”....

Пошук затопленага савецкага танка

У ваенны камісарыят Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага раёнаў звярнуўся жыхар Глыбокага Тумчонак Вячаслаў Іванавіч з...

Далей ад віруса, бліжэй да музея!

Прыстасуйцеся пад зменлівыя ўмовы!  ...

Памяць сэрца

У адрас Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта паступіў зварот грамадзянкі Кімстач Ганны Дзмітрыеўны з просьбай...

Глыбокае

Да юбілею раёна мы адкрываем новую рубрыку і прапануем вашай увазе падборку архіўных фотаздымкаў Глыбокага і яго ваколіц. Такога горада, як на фота ніжэй, сёння ўжо няма. Але ж кожны з нас марыць адправіцца ў мінулае, зірнуць на горад нашых бацькоў і дзядоў, параўнаць той горад і сучасны. Шматлікія здымкі ўжо былі размешчаны на старонках нашага сайта. У любым выпадку гэтыя фатаграфіі спадабаюцца тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага горада, каму не абыякава мінулае Глыбоччыны.

Гэта сумесны праект нашага музея і раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”.

Фота 1979-80 гг.Фота 2020 года

Гэты ўнікальны фотаздымак, на якім зафіксаваны момант заканчэння будаўніцтва вядомага ўсім глыбачанам аб’екта – Дома Саветаў. Так называюць жыхары нашага горада будынак раённага выканаўчага камітэта, узведзены у самым пачатку 1980-га года. І што цікава, гэта назва з’яўлялася афіцыйнай на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

Праводзіны зімы (фота 1980-х гг.)Вялікай папулярнасцю ў глыбачан і гасцей нашага горада ў савецкія часы карысталіся народныя святы і гулянні. Асабліва маштабным і значным было свята провадаў зімы – Масленіца. На фоне партыйна-лозунгавых мітынгаў і парадаў гэта было па-сапраўднаму народнае свята, на якое прыходзілі ўсе, як кажуць “ад мала да вяліка”. Як дзетвара, так і дарослыя, з вялікім задавальненнем коўзаліся з горкі, удзельнічалі ў снежных баях, каталіся на санях па вуліцах роднага горада. На свяце можна было не толькі паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах, але і атрымаць каштоўны прыз за перамогу. Не адно свята не абыходзілася без слупа з падарункамі - многія глыбачане дэманстравалі ў гэтым конкурсе свае спрыт і сілу. А колькі прысмакаў можна было пакаштаваць на гэтым свяце!

Вось што пісала наша газета пра масленіцу ў 1979 годзе: “Аб пачатку свята традыцыйных провадаў Зімы абвясцілі праімчаўшыеся па вуліцах горада ўпрыгожаныя тройкі, былінныя рускія волаты. Гарадскі стадыён ператварыўся ў казачны куток… Казачны Ямеля на сваёй запаветнай печы адкрывае новую старонку свята – масавае гулянне…”
Прайшлі гады, а свята провадаў зімы было і застаецца адным з самых папулярных у глыбочан (http://vg-gazeta.by).

"Тры асілкі" (фото 1980-х гг.)Масленіца ў Глыбокім (фота 2020 г.)Народнае свята (фота 1980-х гг.)

Фота 2020 годаФотаздымак зроблены не раней 1983 года

У часопісе «Сельское хозяйство Белоруссии» за лістапад 1983 года быў надрукаваны артыкул першага дырэктара Глыбоцкага ўнівермага Міхалевіч «Упрыгожванне горада». У ёй дырэктар расказала чытачам аб нядаўна адкрыўшымся аб'екце гандлю і спецыфіцы працы маладога калектыву:
«У нашым райцэнтры, мабыць, ні адна новабудоўля не выклікала такога ўсеагульнага радаснага настрою, як універмаг. Яго адкрыцця з нецярпеннем чакалі жыхары ўсяго раёна. У красавіку гэтага года ён прыняў першых наведвальнікаў. Наш універмаг упрыгожыў горад, удала ўпісаўся ў яго цэнтральную частку. Мы атрымалі вялікія выгоды для працы, для больш поўнага задавальнення патрэб пакупнікоў.

Мемарыяльны комплекс "Барок". Фота 1960-х гг.Фото 2020 года

18 красавіка – Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных месцаў. Самы час напярэдадні 75-й гадавіны Вялікай Перамогі ў рамках нашага праекта прыгадаць гісторыю паяўлення мемарыяльнага комплексу “Барок” – месца смутку і жалобы.
Упершыню пытанне аб навядзенні парадку на брацкай магіле савецкіх ваеннапалонных ва ўрочышчы Барок разглядалася ў чэрвені 1946 года. Начальнікам 5-й часткі Полацкага абласнога камісарыята быў складзены акт абследавання стану магіл савецкіх воінаў на тэрыторыі раёна. У дакуменце знаходзім наступны запіс:
“В лесу «Борки» находятся два кладбища, где немецко-фашистские оккупанты расстреливали евреев, военнопленных и мирное население. Могилы погибших в порядок не приведены и вообще ничего не сделано по их благоустройству”.
У мэтах выканання прадпісанняў, пазначаных у акце Полацкага абласнога камісарыята, выканкамам Глыбоцкага райсавета дэпутатаў працоўных 20 ліпеня 1946 года было прынята Рашэнне “Об устройстве братских могил и памятников воинам Красной Армии и партизанам, погибшим в боях в Отечественной войне 1941-45 году». Рашэнне прадпісвала зацвердзіць тыпавы праект помніка для ўстаноўкі на брацкіх магілах, выдзеліць сродкі на затраты па добраўпарадкаванні магіл з раённага бюджэту і закончыць работы да 7 лістапада 1946 года. Кіраўнікам устаноў і прадпрыемстваў рэкамендавалася шырока прыцягваць да выканання работ насельніцтва горада і раёна.