«Экспанат па вашым патрабаванні»

Такую незвычайную назву атрымала выстава, якая адкрылася ў музеі 18 мая 2022 года. А стварыць гэты выставачны праект...

Запрашаем да ўдзелу ў аўкцыёне

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб адкрытым аўкцыёне, які адбудзецца 16 мая 2022 года, па продажы аб'екта...

Ноч музеяў 2022

...

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Указам Прэзідэнта ад 26.03.1998 года №157 устаноўлена, што ў другую нядзелю мая ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень...

“Без тэрміну даўнасці”

Чарговае мерапрыемства, прысвечанае тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны...

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

У гэты дзень супрацоўнікі нашага музея падрыхтавалі і правялі для ўсіх жадаючых city-экскурс "Пазнавальны праменад"....

Музей - удзельнік калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама

5 красавіка 2022 года ў Глыбокім адбылася выязная калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі...

Тэадаліт

Тэадаліт найстарэйшай рускай фабрыкі геадэзічных і чарцёжных інструментаў " G.Gerlach Warszawa ". Дакладная дата вырабу дадзенага прыбора пакуль не ўстаноўлена. Прыкладна ў канцы 19-га - пачатку 20-га стагоддзя. Асноўны матэрыял - бронза. Прадмет быў набыты і выкарыстоўваўся землямерам Дзісненскага павета ў 1920-30-я гг. Унукамі землямера падараваны музею ў 2002 годзе. 

G.Gerlach (Густаў Герлах) - нямецкі інжынер і прадпрымальнік які пасяліўся ў Варшаве. У 1852 годзе запусціў "Спецыяльны завод геадэзічных прыбораў Г. Герлах". Адзін з першых заказаў быў вялікі заказ ўрада Расіі для будаўніцтва Транссібірскай чыгуначнай магістралі. У той час завод выпускаў тры тыпы тэадалітаў, два тыпы нівеліра, астралябіі, прафесійныя чарцёжныя інструменты і быў галоўным канкурэнтам найстарэйшай рускай фабрыкі геадэзічных інструментаў «Ф.Швабе». Штаб-кватэра кампаніі размяшчалася ў Варшаве. У 1915 годзе частка актываў кампаніі была перавезена ў Пецярбург. У той жа год памёр заснавальнік кампаніі Густаў Герлах. Пасля смерці бацькі кампанію ўзначаліў яго сын - Эміль Герлах. Пры ім кампанія пашырылася і акрамя геадэзічных прыбораў наладзіла выпуск анемометраў і прыбораў для авіяцыі. Удасканальваліся і геадэзічныя прыборы, якія выпускаліся заводам. У пачатку Другой сусветнай вайны немцы захапілі завод. Актывы кампаніі былі цалкам разбураны. Пасля вайны было прынята рашэнне завод не аднаўляць.

Кафля з гербам кармелітаў босыхТэракотавая керамічная плітка для абліцоўкі печы, як мяркуецца, мясцовай вытворчасці. Вонкавая пласціна кафлі аздоблена малюнкам у выглядзе герба каталіцкага ордэна кармелітаў босых: на ўвянчаным каронай шчыце адлюстравана стылізаваная гара Кармель з крыжам і трыма зоркамі. На жаль, верхняя частка кафлі захавалася дрэнна, з-за чаго амаль не бачны яшчэ адзін элемент герба – рука, якая трымае вогненны меч.
У вуглах кафлі змешчаны лацінскія літары, якіх, хутчэй за ўсё, было чатыры – па адной у кожным вугле. Літары “C” і “D” верагодна звязаны з лацінскай назвай ордэна – Ordo Carmelitarum Discalceatorum, літара “G” можа ўказваць непасрэдна на Глыбокае, дзе ў 1640-х гадах пачаў дзейнічаць адзін з буйнейшых кармеліцкіх манастыроў Вялікага княства Літоўскага.