Узнагароджаны лепшыя

У гарадскім доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае дню работніка культуры. Падчас мерапрыемства...

Успамінаючы дзядьку Язэпа

Сёння ў выставачнай зале нашага музея супрацоўнікі правялі тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае 137-годдзю з дня...

Новая выстава

З 13 кастрычніка па 2 лістапада запрашаем наведаць выставу-дэкарацыю "Матулін куфэрак", прысвечаную міжнароднаму святу -...

Лепшыя ў вобласці

Сёння, у рамках урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня работнікаў культуры, адбылося ўзнагароджанне...

Сустрэча адбылася

Чарговае мерапрыемства для людзей сталага ўзросту было падрыхтавана і прайшло ў музеі. На мерапрыемства "Маленькія...

Усё толькі пачынаецца...

Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка, – гэта напамін для маладога пакалення, што...

Дзень народнага адзінства

«Нить единства: история, культура, народ» – назва новага мабільнага выставачнага праекта, падрыхтаванага нашым музеем...

Герб г.п. Падсвілле9 лютага 2004 года, на два гады раней Глыбокага, герб атрымаў г.п. Падсвілле. Старадаўняга герба пасёлак не меў, бо з'яўляецца адным з самых маладых населеных пунктаў Глыбоччыны. Паўстаў г.п. Падсвілле толькі ў пачатку ХХ стагоддзя як чыгуначная станцыя на ўчастку дарогі Полацк - Сядлец (горад у Польшчы). У 1924 годзе населены пункт атрымаў сур'ёзны стымул для развіцця. Па рашэнні Савета міністраў Польшчы быў арганізаваны Корпус аховы памежжа і адзін гарнізон 7-га батальёна гэтага корпуса размясціўся ў Падсвіллі. Пасля вызвалення тэрыторыі Пліскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў г.п. Падсвілле стаў адміністрацыйным цэнтрам раёна.

Як герб Падсвілля, так і герб Глыбокага былі распрацаваны навукоўцамі-геральдыстамі «з чыстага аркуша». У адрозненні ад многіх суседніх раённых цэнтраў, такіх як Браслаў, Докшыцы, Паставы і Ушачы, наш горад не меў свайго гістарычнага герба. Браслаў атрымаў герб па прывілею польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1792 годзе. У аснове сучаснага герба Докшыц ляжыць герб гэтага населенага пункта ўзору 1796 года. Гэтым жа годам датуецца і гістарычны герб Паставаў. Найбольш старадаўнім, з названых раней раённых цэнтраў, з'яўляецца герб г.п. Ушачы, які пасёлак атрымаў яшчэ ў 1758 годзе разам з правам на самакіраванне.

Герб роду Корсакаў у праваслаўным храме ГлыбокагаЧаша з выявай герба рода Корсакаў (захоўваецца ў глыбоцкім касцёле)Праўда, казаць пра тое, што ў Глыбокім ніколі раней не выкарыстоўвалася гербавая сімволіка нельга. Бо гісторыя пакінула нам шматлікія прыклады шляхецкіх гербаў - сімвалаў, якія належалі знатным імёнам уладальнікаў зямель Глыбоччыны. Зяновічы, Корсакі, Радзівілы, Вітгенштэйны - гэты спіс можна пералічваць бясконца. І кожны з гэтых шляхецкіх родаў мелі свой герб. Напрыклад, старажытную выяву герба роду Корсакаў сёння можна ўбачыць у нашым горадзе не толькі ў экспазіцыі музея, але і пад дахам праваслаўнага сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, і на чашы ў касцёле Святой Тройцы.

Старое крэсла з гербам ордэна кармелітаў босыхЗахаваліся ў нашым горадзе і старадаўнія выявы герба ордэна кармелітаў босых. Таго ордэна, якому належала Глыбокае і большая частка тэрыторыі сучаснага Глыбоцкага раёна ў 17-18 стагоддзях. Герб гэтага ордэна можна сёння ўбачыць у алтары каталіцкага храма горада - на спінцы старога крэсла.

І такіх прыкладаў гістарычнай геральдыкі ў нашым горадзе можна знайсці нямала. Не выпадкова, калі на пачатку 2000-х гг. паўстала пытанне аб распрацоўцы гарадской сімволікі, многія краязнаўцы і гісторыкі прапаноўвалі выкарыстаць у гербе Глыбокага геральдычныя элементы з гістарычных гербаў глыбоцкай шляхты. Многія глыбачане прапаноўвалі змясціць на герб горада выявы нашых старадаўніх храмаў, а хтосьці прапанаваў адлюстраваць памятную калону, што знаходзіцца на гарадскіх могілках па вуліцы Максіма Горкага. Самым недарэчным, на той момант, назвалі праект герба з выявай пладоў (або кветкі) вішні. Ну хто мог ведаць, што пройдзе ўсяго дзесяць год, і Глыбокае стане вішнёвай сталіцай Беларусі.

Эскіз герба Глыбокага (з архіваў музея)Першы герб Глыбокага (1988 г.)Прапаноўваючы ў пачатку 2000-х гг. розныя праекты герба свайго горада, глыбачане забыліся пра тое, што яшчэ 26 жніўня 1988 года рашэннем №205 выканкама Глыбоцкага раённага Савета народных дэпутатаў ужо быў зацверджаны герб горада. Ён уяўляў французскі шчыт, падзелены па гарызанталі на тры часткі. У верхняй частцы ў чырвоным полі залатымі літарамі змешчана назва горада "Глыбокае". У сярэдняй частцы ў зялёным полі срэбраная кветка ліпы. У ніжняй частцы ў блакітным полі тры залатыя хвалістыя лініі, а пад імі золатам напісана дата "1514". Гэта дата на той момант лічылася афіцыйнай датай заснавання горада. Над стварэннем гэтага герба працавалі вядомыя ў нашым горадзе людзі - Валерый Шавялёў і Аляксандр Дубіна. На жаль, як геральдычны знак ён практычна не выкарыстоўваўся. Выяву гэтага герба захаваў толькі сувенірны значок, які можна было набыць у гарадскіх кіёсках у пачатку 1990-х гг.

Сёння не толькі буйныя гарады і пасёлкі нашай краіны маюць свае геральдычныя сімвалы. Нават невялікія вёсачкі, але з унікальным гістарычным мінулым, маюць свае ўласныя гербы. Яскравым прыкладам таму можа служыць вёска Пераброддзе ў суседнім Мёрскім раёне.

Ды і ў нашым раёне маюцца такія населеныя пункты, чыя летапісная гісторыя налічвае не адно стагоддзе...