Трагедыя, якая аб'ядноўвае нашы народы

У адпаведнасці з рашэннем ААН, штогод 27 студзеня ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста -...

Глыбоцкаму раёну – 85 год

У верасні 1939 года тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўвайшла ў склад БССР. 15 студзеня 1940 года Указам Прэзідыума...

Дню беларускай навукі прысвячаецца...

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускай навукі, афіцыйна зацверджаны ў 1993 годзе....

Моладзь Глыбоччыны шануе і любіць свой музей

17 студзеня 2025 года ў гарадскім доме культуры адбылася цырымонія ўручэння раённай маладзёжнай прэміі "Прызнанне". Сёлета...

Далучайцеся да акцыі...

Кожную трэцюю сераду студзеня музеі ўсяго свету праводзяць Міжнародны дзень музейнага сэлфі. Лічыцца, што акцыю...

За што мы любім Новы год?

Мабыць, за тое, што навагодняя пара акружае нас масай станоўчых эмоцый, дорыць адчуванне цуду, аб'ядноўвае сем'і за...

"Музей адкрыты для вас!"

14 студзеня 2025 года пройдзе дабрачынная акцыя "Музей адкрыты для вас!". У гэты дзень музей дае права бясплатнага...

1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу, развязаўшы Другую сусветную вайну. Згодна з пактам Молатава - Рыбентропа аб падзеле сфер уплыву, СССР атрымаў магчымасць заняць усходнія раёны Польшчы.

Байцы РСЧА раздаюць жыхарам Заходняй Беларусі савецкія газеты. Верасень, 1939 г.14 верасня 1939 года Ваенным саветам Беларускай асобай ваеннай акругі і Кіеўскай асобай ваеннай акругі накіроўваюцца дырэктывы Народнага камісара абароны СССР Маршала Савецкага Саюза К. Варашылава і Начальніка Генеральнага штаба Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (РСЧА) камандарма I рангу Б. Шапашнікава за №16633 і №16634 "Аб пачатку наступлення супраць Польшчы".

Дырэктыва №16633 змяшчае наступны загад:

«К исходу 16 сентября 1939 г. скрытно сосредоточить и быть готовым к решительному наступлению с целью молниеносным ударом разгромить противостоящие войска противника:

а) Полоцкая группа — командующий Витебской армейской группой комкор тов. Кузнецов, в составе 50-й и 5-й стр. дивизий, 27-й стр. дивизии, 24-й кав. дивизии, 25-й и 22-й танк. бригад 205-го и 207-го корп. артполков сосредоточить в двух группах:

1) в районе Ореховно, Ветрино;

2) в районе Березино, Лепель.

Задача — отбрасывая противостоящие войска противника от латвийской границы действовать в общем направлении на ст. Свенцяны и к исходу 17 сентября выйти на фронт Шарковщизна, Дуниловичи, Куренец; к исходу 18 сентября овладеть районом Свенцяны, Михалишки. Впредь до выдвижения резервов армии обеспечивать свой правый фланг. В дальнейшем иметь в виду овладение Вильно…»

15 верасня 1939 года Ваенны савет Беларускай асобай ваеннай акругі аддаў загад №01, у якім арміям удакладняліся іх баявыя задачы. У гэты ж дзень камандуючы Беларускай пагранічнай акругі НКУС БССР выдаў свой загад №01, які вызначаў асноўныя задачы пагранвойскаў, сярод якіх «с началом боевых действий – уничтожение польской пограничной охраны на тех участках, где не будут наступать части Красной Армии. В дальнейшем, с продвижением войск армии, не допускать перехода гражданским населением государственной границы в обоих направлениях». Згодна гэтага загада: «…с момента выступления полевых войск из районов сосредоточения с целью перехода государственной границы пограничные войска, оставаясь на своих местах, переходят в оперативное подчинение Военным советам соответствующих фронтов и армий до особого распоряжения».

Раніцай 17 верасня 1939 года Нота ўрада СССР была ўручана надзвычайнаму і паўнамоцнаму паслу Польшчы г. Гржыбоўскаму. У ёй гаворыцца: «Польско-германская война выявила внутреннюю несостоятельность Польского государства. В течение десяти дней военных операций Польша потеряла все свои промышленные районы и культурные центры. Варшава как столица Польши не существует больше. Польское правительство распалось и не проявляет признаков жизни. Это значит, что Польское государство и его правительство фактически перестали существовать. Тем самым прекратили свое действие договора, заключенные между СССР и Польшей. Предоставленная самой себе и оставленная без руководства, Польша превратилась в удобное поле для всяких случайностей и неожиданностей, могущих создать угрозу для СССР. Поэтому, будучи доселе нейтральным, советское правительство не может более нейтрально относиться к этим фактам.

Советское правительство не может также безразлично относиться к тому, чтобы единокровные украинцы и белорусы, проживающие на территории Польши, брошенные на произвол судьбы, остались беззащитными. Ввиду такой обстановки советское правительство отдало распоряжение Главному командованию Красной Армии дать приказ войскам перейти границу и взять под свою защиту жизнь и имущество населения Западной Украины и Западной Белоруссии…»

Ноту падпісаў народны камісар замежных спраў СССР В. Молатаў. Ён жа выступіў па радыё са зваротам да савецкага народа.

Фрагмент карты Генштаба РСЧА на 17 верасня 1939 года.17 верасня ў 5.00 войскі Украінскага і Беларускага франтоў перайшлі мяжу і сталі амаль бесперашкодна рухацца на захад, праходзячы па 50-70 км за дзень. Наступленне па тэрыторыі сучаснага Глыбоцкага раёна вялі войскі Полацкай групы войскаў Беларускай асобай ваеннай акругі Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі.

Захоп і раззбраенне салдат польскіх «стражніц» на працягу ўсёй мяжы ўваходзіла ў задачы памежных войскаў Народнага камісарыята ўнутраных спраў БССР.

Наступленне частак РСЧА развівалася наступным чынам: 5-я стралковая дывізія і 25-я танкавая брыгада, якія наступалі з раёна Ветрына праз Плісу, вечарам падышлі да паўночнай ускраіны Глыбокага. Наступаючыя ў накірунку галоўнага ўдару часткі рухомай групы ўжо да 8.00 занялі Докшыцы, а да 18.00 – Дунілавічы. 27-я стралковая дывізія ў 12.00 заняла Параф'янава і падыходзіла да ракі Сэрвач, а 50-я стралковая дывізія ўвайшла ў Круляўшчызну. Два бронецягнікі 8-га дывізіёна бронецягнікоў ад станцыі Фарынава ўдзельнічалі ў захопе пагранічнай станцыі Загацце, несучы ў наступныя дні патрульную службу па ахове ўчастка чыгункі Зябкі-Круляўшчызна. Да вечара наступнага дня часці Полацкай групы войскаў выканалі пастаўленую перад імі задачу - заняць горад Паставы і выйсці ў раён Свянцян.

Аператыўная зводка Генштаба. 17 верасня 1939 года.У аператыўнай зводцы Генштаба РСЧА за 17 верасня 1939 года адзначана: «С утра 17 сентября войска Рабоче-Крестьянской Красной Армии перешли границу по всей западной линии от реки Западная Двина (наша граница с Латвией) до реки Днестр (наша граница с Румынией).

Отбрасывая слабые передовые части и резервы польской армии, наши войска к вечеру 17 сентября достигли: на севере – в Западной Белоруссии – м. ГЛУБОКОЕ, ст. ПАРАФИАНОВО, овладели железнодорожным узлом МОЛОДЕЧНО и м. ВОЛОЖИН…».

Большасць падраздзяленняў Войска польскага здавалася без бою. Тыя часткі, аснову якіх складалі этнічныя беларусы, пераходзілі на бок Чырвонай арміі. Іх адразу ж распускалі па дамах. Асноўная частка насельніцтва Заходняй Беларусі сустракала савецкіх салдат з радасцю і аказвала дзейсную дапамогу.

Пасля прыходу Чырвонай арміі ў ваяводствах і павятовых цэнтрах пачалі фармавацца органы новай улады. У гарадах імі сталі часовыя ўправы, а ў мястэчках і вёсках - сельскія камітэты. Менавіта яны заняліся ажыццяўленнем першых пераўтварэнняў, а затым арганізацыяй выбараў дэпутатаў на Народны сход Заходняй Беларусі, які павінен быў вырашыць асноўныя пытанні дзяржаўнага ладу. Выбары прайшлі 22 кастрычніка 1939 года.

Народны сход Заходняй Беларусі праходзіў 28-30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку. На ім была прынята Дэкларацыя аб абвяшчэнні савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. 2 лістапада 1939 года пазачарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР першага склікання вырашыла задаволіць просьбу Народнага сходу Заходняй Беларусі і ўключыць Заходнюю Беларусь у склад СССР з аб'яднаннем яе з Беларускай ССР. Заключным заканадаўчым актам стала прыняцце пазачарговай III сесіяй Вярхоўнага Савета БССР 14 лістапада 1939 года закона "Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". Такім чынам, была адноўлена тэрытарыяльная цэласнасць рэспублікі, аб'яднаны беларускі народ.