Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

"Браслаўскія зоры" для Глыбоччыны

30 сакавіка 2026 года ў нашым музеі адбылася прэзентацыя выставы-вернісажу "Браслаўскія зоры", на якой прысутнічалі...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

«Платочной радуги узор»

Пад такой назвай пачала работу ў нашым горадзе выстава арыгінальных паўлавапасадскіх хустак і шаляў з прыватнай...

«Памятаць, каб жыць»

16 сакавіка супрацоўнікамі музея для вучняў Шунеўскай базавай школы была праведзена гістарычная гадзіна «Памятаць, каб...

Члены Глыбоцкага часовага ўпраўлення і Пліскага валаснога сялянскага камітэта (1939)

15 студзеня 1940 года ўтвораны Глыбоцкі раён, які стаў адміністрацыйнай адзінкай Вілейскай вобласці. Тэрыторыі раёна склала 592 кв.км. і ўключала гарадскі і 10 сельскіх Саветаў. Агульная колькасць двароў – 7 440, насельніцтва – 37 740 жыхароў (у т.л. Глыбокае – 9 650 чалавек, жылых пабудоў – 1 124).
Першым старшынёй райвыканкама выбраны Павел Антонавіч Куксёнак. Глыбоцкі РК КПБ узначаліў Васіль Трафімавіч Аніськавец, другі сакратар – Міхаіл Дзмітрыевіч Малыгін, трэці – Аляксандр Барысавіч Чычылейчык.
З 12 лютага 1940 года пачалі арганізоўваць сельскія Саветы. Старшынёй гарсавета зацверджана кандыдатура Рамана Ануфрыевіча Варатынскага. З 9 красавіка 1940 года паступова зацвярджаліся старшыні сельскіх Саветаў.
Па стану на 1940 год у Глыбоцкім раёне працавалі 3 млыны, торфазавод, 2 цагельныя прадпрыемствы. У горадзе дзейнічаў млын, смалярня, мылаварны і гарбарны заводы, швейная і шавецкая арцелі, 2 электрастанцыі, цукерачная фабрыка, хлебапякарня, мясакамбінат.

У 1940-41 навучальным годзе ў Глыбоцкім раёне адчынена 49 школ (1 сярэдняя, 3 сямігадовыя, 45 пачатковых). У школах працавала 170 настаўнікаў і навучалася 5 694 вучні. Загадчыкам РАНА быў прызначаны Аляксандр Андрэевіч Арцілоўскі.
У раёне дзейнічала бальніца на 140 ложкаў, амбулаторыя, 2 сельскія бальніцы, 2 сельскія амбулаторыі, 4 ФАПы.
У Глыбокім дзейнічаў дом сацыялістычнай культуры пры якім працавалі літаратурны, харавы, драматычны і музычны гурткі.
Такім чынам глыбачане прыстасоўваліся да новай улады. Аднак укараненню новых форм у розныя сферы жыцця перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна. Апошняе перадваеннае пасяджэнне раённага камітэта партыі адбылося 21 мая 1941 года. На ім былі абмеркаваны пытанні дзейнасці пярвічных арганізацый, добраўпарадкаванне прадпрыемстваў, калгасаў, населеных пунктаў, кадравыя пытанні.

Вось такім быў Глыбоцкі раён 80 гадоў таму назад. Кожнае новае дзесяцігоддзе прыносіла сваю адметнасць у агульную гісторыю раёна - непаўторную, асаблівую і дарагую кожнаму глыбачаніну! У фондах нашага музея захоўваюцца самыя розныя матэрыялы акрэсленай вышэй тэматыкі: фотаздымкі, дакументы, друкаваныя выданні, узнагароды і інш. Пазнаёміцца з імі Вы можаце на старонках нашага сайта.