Сусветны дзень пошты

Сусветны дзень пошты штогод адзначаецца 9 кастрычніка ў гадавіну Сусветнага паштовага саюза, які быў створаны ў 1874...

Віншуем!!!

Штогод у другую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў культуры. Да гэтага прафесійнага свята...

Форум маладых спецыялістаў

Маладое пакаленне беларусаў - будучыня нашай краіны, і яму трэба надаваць пільную ўвагу. 7 кастрычніка ў актавай зале...

Сустрэчы сяброў працягваюцца

У чарговы раз сучасныя інтэрнэт тэхналогіі дазволілі арганізаваць і правесці сустрэчу трох музеяў - Дзмітрыеўскага...

"Яно маё - Глыбокае"

Для кожнага, хто хоць раз у жыцці меў шчасце адчуць сябе падарожнікам, 27 верасня з'яўляецца сапраўдным святам. З 1979 года...

"Гістарычная памяць народа: сувязь пакаленняў"

Ёсць даты, якія сталі для нашага народа лёсавызначальнымі і вырашылі гістарычны шлях Беларусі на доўгія гады. 17 верасня...

"Сімвал Адзінства 2026"

10 верасня ў раёне адбылося маштабнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства. Наш горад сустракаў...

Члены Глыбоцкага часовага ўпраўлення і Пліскага валаснога сялянскага камітэта (1939)

15 студзеня 1940 года ўтвораны Глыбоцкі раён, які стаў адміністрацыйнай адзінкай Вілейскай вобласці. Тэрыторыі раёна склала 592 кв.км. і ўключала гарадскі і 10 сельскіх Саветаў. Агульная колькасць двароў – 7 440, насельніцтва – 37 740 жыхароў (у т.л. Глыбокае – 9 650 чалавек, жылых пабудоў – 1 124).
Першым старшынёй райвыканкама выбраны Павел Антонавіч Куксёнак. Глыбоцкі РК КПБ узначаліў Васіль Трафімавіч Аніськавец, другі сакратар – Міхаіл Дзмітрыевіч Малыгін, трэці – Аляксандр Барысавіч Чычылейчык.
З 12 лютага 1940 года пачалі арганізоўваць сельскія Саветы. Старшынёй гарсавета зацверджана кандыдатура Рамана Ануфрыевіча Варатынскага. З 9 красавіка 1940 года паступова зацвярджаліся старшыні сельскіх Саветаў.
Па стану на 1940 год у Глыбоцкім раёне працавалі 3 млыны, торфазавод, 2 цагельныя прадпрыемствы. У горадзе дзейнічаў млын, смалярня, мылаварны і гарбарны заводы, швейная і шавецкая арцелі, 2 электрастанцыі, цукерачная фабрыка, хлебапякарня, мясакамбінат.

У 1940-41 навучальным годзе ў Глыбоцкім раёне адчынена 49 школ (1 сярэдняя, 3 сямігадовыя, 45 пачатковых). У школах працавала 170 настаўнікаў і навучалася 5 694 вучні. Загадчыкам РАНА быў прызначаны Аляксандр Андрэевіч Арцілоўскі.
У раёне дзейнічала бальніца на 140 ложкаў, амбулаторыя, 2 сельскія бальніцы, 2 сельскія амбулаторыі, 4 ФАПы.
У Глыбокім дзейнічаў дом сацыялістычнай культуры пры якім працавалі літаратурны, харавы, драматычны і музычны гурткі.
Такім чынам глыбачане прыстасоўваліся да новай улады. Аднак укараненню новых форм у розныя сферы жыцця перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна. Апошняе перадваеннае пасяджэнне раённага камітэта партыі адбылося 21 мая 1941 года. На ім былі абмеркаваны пытанні дзейнасці пярвічных арганізацый, добраўпарадкаванне прадпрыемстваў, калгасаў, населеных пунктаў, кадравыя пытанні.

Вось такім быў Глыбоцкі раён 80 гадоў таму назад. Кожнае новае дзесяцігоддзе прыносіла сваю адметнасць у агульную гісторыю раёна - непаўторную, асаблівую і дарагую кожнаму глыбачаніну! У фондах нашага музея захоўваюцца самыя розныя матэрыялы акрэсленай вышэй тэматыкі: фотаздымкі, дакументы, друкаваныя выданні, узнагароды і інш. Пазнаёміцца з імі Вы можаце на старонках нашага сайта.