Творчая сустрэча

25 ліпеня 2026 года выставачная зала музея на вуліцы Маскоўскай ператварылася ў тэатральную сцэну. Тут, у антуражы...

"Гісторыі з густам вішні"

Адной з найбольш запатрабаваных забаўляльных лакацый "Вішнёвага фестывалю" стала музейная інтэрактыўная пляцоўка...

Лялька ў Глыбокім

Першым мерапрыемствам у рамках XIV Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль" стала ўрачыстая прэзентацыя выставы "Лялькі",...

Вішнёвы фестываль 2026

Неад'емнай часткай першага фестывальнага дня стаў гарадскі квэст. Па традыцыі яго арганізавалі і правялі супрацоўнікі...

Падарункі музею

Днямі ў музей прыйшоў незвычайны ліст, унутры якога апынуліся падарункі ад нашага даўняга сябра, музыкі, папулярызатара...

"Трагедыя страт і Веліч Перамогі"

У выставачнай зале музея па вуліцы Маскоўскай працягвае работу новы творчы праект "Трагедыя страт і Веліч Перамогі". На...

"Мой горад самы лепшы на зямлі"

У час святкавання Дня Незалежнасці на Цэнтральнай плошчы Глыбокага прайшла выстава-конкурс "Мой горад самы лепшы на...

Царква ў вёсцы Чарневічы3 даўніх часоў вёска Чарневічы мела свой праваслаўны храм. У сярэдзіне ХVI стагоддзя, як сведчаць архіўныя дакументы, вёска была "пана Война, а в ней храм Николы Чудотворца". У XIX ст. дзейнічала тут царква Прасвятой Багародзіцы. Драўляны будынак царквы меў даволі просты выгляд: круглая па форме без знешніх і ўнутраных упрыгожванняў, алтар "грубой, топорной работы" не больш двух метраў квадратных, а ўваходныя дзверы настолькі вузкія, што ўвайсці ў царкву можна было толькі бокам і схіліўшыся. У такім выглядзе ўбачыў царкву праасвяшчэнны Іосіф, які ў 1872 годзе праездам па рэвізіі спыніўся на адпачынак у Чарневічах. Агледзеўшы царкву, ён заўважыў: "Однако церковь-то у вас куда как плоха". У адказ айцец Веніямін, настаяцель гэтай царквы, папрасіў аказаць дапамогу ў пабудове новага храма. Акт аб крытычным стане царквы быў дасланы губернатару. Той, выслухаўшы думку праасвяшчэннага Іосіфа, аднёс пытанне аб будаўніцтве новай царквы ў Чарневічах да разраду першасных. Па яго загаду быў складзены план і распрацаваны каштарыс на 16 тысяч рублёў. На жаль, будаўніцтва новай царквы ў Чарневічах на гэтым і скончылася. 

У наступным годзе Глыбокае будзе адзначаць свой юбілей. Першая летапісная згадка пра наш горад звязана з прадстаўнікамі шляхецкага роду Деспат-Зяновічаў. Менавіта прадстаўнікі гэтага роду ў 15-16 ст.  валодалі вялікімі зямельнымі надзеламі, у тым ліку і паўднёва-заходняй часткай нашага горада.

Герб роду Дэспат ЗяновічаўПаходжанне роду звязана з сербскімі або малдаўскімі дэспатамі (намеснікамі правінцый), якія пасля турэцкага нашэсця ў канцы 15 ст. перабраліся ў Вялікае княства Літоўскае. Версія пра сербскае паходжанне Зяновічаў мае пацверджанне ў шматлікіх гербоўніках. Так, у кнізе “Гербы рыцарства польскага”, што выйшла ў 1584 годзе сцвярджаецца, што пачынальнікам роду быў сербскі рыцар. Аўтар кнігі не падае імя рыцара, а таксама не указвае на пэўную мясцовасць у Сербіі, адкуль ён прыбыў на Літву. Магчыма, размова ідзе пра князя Братошу (Братшу), які ўпершыню згадваецца ў 1387 годзе пры двары полацкага князя Андрэя Альгердавіча. А ўжо ў 1389-1404 гг. ён займае пасаду пры двары вялікага князя Літоўскага  Вітаўта. 

Іншыя ж гербоўнікі ўказваюць на тое, што Зяновічы прыйшлі з малдаўскай зямлі пасля нашэсця на Бесарабію Тамерлана (1395 г). Пацверджаннем дадзенай версіі з’яўляюцца і геаграфічныя назвы, што сустракаюцца ў Малдавіі – Братушані ці Братошаны, а таксама даволі распаўсюджанае малдаўскае прозвішча – Братушыны. 

Глыбоцкая знаходкаЛя сцяны глыбоцкага касцёла выяўлена цікавая знаходка. Рабочыя, што ўстанаўлівалі слупы лініі электраперадач, знайшлі падземную схованку. На глыбіні каля метра іх бур наткнуўся на цвёрды прадмет, які аказаўся звонам. Мяркуючы па надпісу, адліты ён быў у 1882 годзе варшаўскім майстрам А.Звалінскім. Звон у добрым стане, нягледзячы на тое, што шмат гадоў праляжаў у зямлі. Калі ён быў зняты са званіцы і закапаны ля касцельнай сцяны застаецца загадкай. Магчыма гэта было зроблена падчас Першай сусветнай вайны, бо Глыбокае на той час знаходзілася ў некалькіх кіламетрах ад прыфрантавой паласы. Не выключана, што звон быў схаваны ў часы рэвалюцыйнай смуты ці нават у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны.

Звон (фота 1930-я гг.)Вядома, што ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя для касцёла былі адліты новыя званы, якія пасля асвячэння ўзнялі на вежу храма. Як сцвярджаюць старажылы, гэтыя званы былі схаваны ад немцаў у самым пачатку вайны. Кажуць, іх закапалі парафіяне недалёка ад касцёла. Знайсці іх так ніхто і не змог.Ля сцяны Глыбоцкага храма Вывад напрошваецца сам сабой -- калі знойдзены звон быў зняты з храма напачатку Вялікай Айчыннай вайны, то побач з ім маглі быць закапаны і "польскія" званы пазнейшай адліўкі. А калі знаходка патрапіла ў зямлю раней? Адказаць на пастаўленыя пытанні магчыма толькі правёўшы падрабязнае абследаванне  месца знаходкі.

Цяпер звон знаходзіцца ў касцёле, але ў хуткім часе зможа парадаваць вернікаў сваім звонам. Магчыма, гэта адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Глыбокім.