Дзень яднання Беларусі і Расіі. Беларусь і Расія памятаюць...

У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі наш музей прыняў удзел у відэаканферэнцыі "Маленькія героі вялікай краіны",...

Дзень памяці і смутку

Штогод 22 сакавіка ўся Беларусь ушаноўвае памяць загінуўшых жыхароў вёскі Хатынь і іншых населеных пунктаў на тэрыторыі...

У музеі прэзентавалі новую выставу

12 сакавіка 2024 года ў выставачнай зале нашага музея ўпершыню ў гісторыі ўстановы сабралася столькі творчых і...

Дню абаронцаў Айчыны прысвячаецца

Музейшчыкі не маглі абысці ўвагай такое значнае для многіх грамадзян нашай краіны свята як Дзень абаронцаў Айчыны і...

Прэзентацыя выставы адбылася ў музеі

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у выставачнай зале музея адбылася прэзентацыя выставы-рэквіема "Рэха...

На сувязі Кір'ят-Бялік (Ізраіль)

29 студзеня 2024 года адбылася міжнародная відэаканферэнцыя, прысвечаная Дню памяці ахвяр Халакосту. У канферэнцыі...

Тэхналогія аплятання бяростай ганчарнага посуду

Гліняны посуд, аплецены бяростай, стаў 24-м элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці, уключаным...

У верасні 1939 года тэрыторыя сучаснага Глыбоцкага раёна ўвайшла ў склад БССР (на той момант гэта была Глыбоцкая гміна Дзісенскага павета Віленскага ваяводства). 15 студзеня 1940 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб стварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР" былі ўтвораны Глыбоцкі і Пліскі раёны, як адміністрацыйныя адзінкі Вілейскай вобласці. Агітацыйны пункт калгаса "17 Верасня". Фота пач. 1950-х гг.Тэрыторыю Глыбоцкага раёна (592 кв. км.) склала былая воласць Глыбоцкая і частка Залескай воласці Дзісенскага павета. Насельніцтва раёна ў 1940 годзе налічвала звыш 35 тыс. чалавек (з іх гарадскіх жыхароў - 9650). Ужо ў кастрычніку 1940 года на тэрыторыі раёна было створана 10 сельскіх саветаў: Вярхнянскі, Дзеркаўшчынскі, Залескі, Капыльшчынскі, Літоўшчынскі, Лучайкаўскі, Мамайскі, Ластавіцкі, Тумашаўскі, Узрэцкі. Арганізавана і дзейнічала 11 калгасаў.

Згодна з новым адміністрацыйным дзяленнем ад 20 верасня 1944 года Глыбоцкі раён увайшоў у склад Полацкай вобласці. На 21 верасня 1944 году ў складзе Глыбоцкага раёна значацца Глыбоцкі гарадскі і 10 сельскіх саветаў, створаных яшчэ перад вайной. Да верасня 1944 года адноўлена 5 калгасаў, а да красавіка 1945 года на тэрыторыі раёна ўжо дзейнічае 6 калгасаў.
На пачатак 1945 года насельніцтва раёна складае 28 333 чалавек (гарадскога - 4407 чал., сельскага - 24126 чал.), зарэгістравана 7399 гаспадарак. Агульная тэрыторыя раёна складала 644,17 кв. м., колькасць населеных пунктаў - 259.

Ксёндз пралат Юозас БулькаВосенню 1988 года ў вёску Мосар Глыбоцкага раёна прыехаў новы жыхар. Гэтага невысокага, пажылога чалавека (на той час яму было амаль 63 гады), які размаўляў з моцным акцэнтам, звалі Юозас Булька. Ён прыехаў у Мосар, каб узначаліць мясцовую каталіцкую парафію Святой Ганны. Наўрад ці маглі вяскоўцы ў той час уявіць сабе, што гэты немалады святар з дзіўным імем у хуткім часе зменіць жыццё ўсёй вёскі. Пры гэтым назваць новага ксяндза вопытным святаром не даводзілася, бо святаром ён стаў усяго за год да прыезду на Глыбоччыну. Яго шлях да служэння Богу аказаўся незвычайна доўгім.
Ля роднай хатыЮозас Булька нарадзіўся 27 снежня 1925 года ў невялікай літоўскай вёсцы Рыпайчай Уцянскага раёна ў сялянскай сям’і. Бацькі рана не стала, хлопчыка выхоўвалі маці, бабуля і цётка-манахіня. З маленства Юозас марыў стаць святаром, але вайна, якая прыпала на яго юнацкія гады, унесла свае карэктывы. Рэлігійны ўціск, што пачаўся ў Літве пасля далучэння да Савецкага Саюза, таксама не садзейнічаў здзяйсненню дзіцячых мар. Таму пасля вайны, атрымаўшы школьны атэстат, ён паступае ў сельскагаспадарчы тэхнікум, але адтуль па словах самога святара яго “выкінулі за веру”. У выніку малады чалавек уладкоўваецца на Вільнюскі завод электравымяральнай тэхнікі простым рабочым, з цягам часу на тым жа прадпрыемстве пераходзіць на працу ў аддзел кадраў.

У кожным горадзе і гарадскім пасёлку Заходняй Беларусі ёсць вуліца ці плошча, што носіць імя 17 верасня, і Глыбокае – не выключэнне з гэтага правіла. Гэта абсалютна справядлівы парадак, бо ў гісторыі нашай краіны не так многа падзей, якія б мелі лёсавызначальнае значэнне для беларускага народа, як гэта памятная дата. 17 верасня 1939 года нарэшце пачало аднаўляцца адзінства беларускага народа, якога мы былі пазбаўлены на працягу амаль двух дзесяцігоддзяў.

Народны Сход Заходняй БеларусіПерад тым як пачаць разгляд падзей, што адбываліся ў Заходняй Беларусі (і ў тым ліку на Глыбоччыне) увосень 1939 года, трэба звярнуцца да абставін, якія фактычна прадвызначылі 17 верасня. Рэвалюцыйныя ўзрушэнні 1917 года адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння беларусаў, яны ж распачалі працяглы перыяд палітычнай нестабільнасці на нашых землях, які ў рэшце рэшт скончыўся савецка-польскай вайной 1919 – 1921 гг. Сітуацыя на фронце, якая складвалася не на карысць Чырвонай арміі, вымагала ад савецкага боку ісці насустрач патрабаванням польскіх дыпламатаў. Асаблівы трагізм гэтай сітуацыі для Беларусі заключаўся ў тым, што кіраўніцтва маладой БССР не магло ніякім чынам паўплываць на ход мірных перамоў, бо беларуская дэлегацыя па патрабаванню Польшчы была адхілена ад удзелу ў іх. Зрэшты, гэты погляд раздзяляў і наркам замежных спраў РСФСР Г. Чычэрын, які лічыў, што беларуская дэлегацыя “там перакуліць усе нашы дыпламатычныя камбінацыі”. Такім чынам, інтарэсы Беларусі на дадзеных перамовах засталіся безабароннымі.
18 сакавіка 1921 года ў Рызе прадстаўнікамі дэлегацый быў падпісаны мірны дагавор. Закладзеныя ў ім супярэчнасці рабілі дагавор нетрывалым, што яскрава выявілася ў 1939 годзе. Рашучую пазіцыю адносна “ганебнага міру” занялі кіруючыя органы БНР на чале са старшынёй Рады міністраў, нашым земляком Вацлавам Ластоўскім, які ў адным з мемарандумаў заяўляў, што “ні Расія, ні Польшча не правамоцны гаварыць аб будучыні Беларусі”. На вялікі жаль, ні БССР, ні БНР не маглі пацвердзіць зброяй сваю рашучасць абараніць народ краіны ад немінучага падзелу.

У розныя гістарычныя перыяды знішчальная сіла пажараў у адзін момант змяняла лёсы гарадоў, падзяляючы іх на «да» і «пасля». І Глыбокае, якое бярэ пачатак сваёй летапіснай гісторыі з 1414 года, гэтая бяда таксама не абыходзіла бокам. Мястэчка практычна цалкам было знішчана агнём у ліпені 1700 года. Дакументальна вядома, што падчас пажару згарэла 80 асобных дамоў, 50 гумнаў, 40 крамаў з усімі таварамі, 60 свірнаў з рознымі таварамі, воскам, розным збожжам і 30 клетак з гаспадарчымі рэчамі. Знішчальная стыхія крыху меншымі маштабамі наносіла шкоду нашаму населенаму пункту неаднаразова на працягу XVIII-XIX стст., што рабіла неабходным развіццё супрацьпажарнай справы [1, с. 53].
Паступова, пачынаючы з XIV ст., на беларускіх землях барацьба з пажарамі становіцца абавязкам усіх гараджан. А неад'емнай дэталлю гарадоў сталі вулічныя начныя вартаўнікі-клікуны, якія нагадвалі пра неабходнасць асцярожнага абыходжання з агнём. Гісторыя прафесійнай пажарнай службы на беларускіх землях бярэ свой адлік з 1853 года, калі была створана першая пажарная дружына ў Мінску. Разам з прафесійнымі камандамі, сталі паступова стварацца і добраахвотныя пажарныя аб’яднанні: у Віцебску (1872 г.), Мінску (1876 г.), Полацку (1876 г.), Барысаве (1890 года), Нясвіжы (1891 г.), Пінску (1892 г.), Лепелі (1894 г.).

15 лютага - дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Амаль у кожным беларускім горадзе ў знак памяці і павагі да воінаў-інтэрнацыяналістаў устаноўлены помнікі і ўзведзены мемарыялы. Помнік воінам-афганцам у Глыбокім мае сваю гісторыю, пра якую хацелася б згадаць, гартаючы пажоўклыя старонкі газеты «Веснік Глыбоччыны» за 2000 год. У артыкуле Ганны Капшуль «Ушанаванне подзвігу воінаў-афганцаў» за 6 красавіка 2000 года паведамлялася:

Помнік воінам-афганцам (фота 1995 г.)“У 1995 годзе раённы савет воінаў-інтэрнацыяналістаў выступіў з прапановай аб рэканструкцыі памятнага знака нашым землякам, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане. Раённы выканаўчы камітэт падтрымаў гэтую ініцыятыву, і работа пачалася. Знайшлі выканаўцу праекта помніка, заключылі дамоўленасць з Мінскім мастацка-вытворчым камбінатам, актывізавалі работу па прыцягненню спонсарскіх ахвяраванняў. Значную матэрыяльную падтрымку аказала Полацкае прамыслова-камерцыйнае прадпрыемства “Трыяда”, былое малое прадпрыемства “Спадарожнік”, паступілі сродкі з раённага бюджэту, шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый раёна”.

Глыбоччына – рэгіён з вельмі складанай гісторыяй. Асабліва гэта датычыцца першых дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя, калі палітычная сітуацыя тут змянялася вельмі імкліва. Жыхары рэгіёна жылі то “пры цары”, то “пры немцах”, то “пры Саветах”, то “пры паляках”… І кожная ўлада ўстанаўлівала свае парадкі. Змены, як правіла, датычыліся ўсіх аспектаў жыцця, у тым ліку і сістэмы адукацыі. Аб тым, як змяняліся школы ў пазначаны перыяд, пойдзе гаворка ў гэтым артыкуле.

У дарэвалюцыйнай Расіі, у складзе якой знаходзіліся і беларускія землі, існавала дастаткова складаная сістэма адукацыі, якая налічвала каля 30 розных устаноў. Аднак доўгі час шырокія масы знаходзіліся па-за гэтай сістэмай. Паводле звестак перапісу 1897 г., агульная колькасць пісьменных на землях Беларусі складала толькі 25,7% ад усяго насельніцтва.
Фундаментам сістэмы народнай адукацыі ў краіне з’яўляліся пачатковыя народныя і гарадскія вучылішчы, якія служылі для прадстаўлення пачатковай адукацыі мяшчанам і сялянскім дзецям, а таксама царкоўна-прыхадскія школы – самая масавая і даступная навучальная ўстанова.
Царкоўна-прыхадскія школы ў кожным праваслаўным прыходзе сталі інтэнсіўна стварацца пасля 1884 года, калі былі прыняты “Правила о церковно-приходских школах”. Яны знаходзіліся ў падпарадкаванні Свяцейшага Сінода, і дзяліліся на аднакласныя і двухкласныя. Педагагічную дзейнасць тут ажыццяўлялі святары прыходаў, д’яканы, а таксама настаўнікі, што скончылі пераважна царкоўна-настаўніцкія школы і епархіяльныя вучылішчы. У аднакласных вывучалі Закон Божы, царкоўныя спевы, пісьмо, арыфметыку, чытанне. У двухкласных школах, акрамя таго, вывучалі гісторыю. Таксама існавалі школы граматы, якія давалі дзецям меншы аб’ём ведаў, заняткі ў іх вяліся па праграме першага года навучання ў царкоўна-прыхадской школе. Заняткі тут пачыналіся пасля заканчэння палявых работ і доўжыліся да новага пасяўнога цыклу. У канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. на Глыбоччыне дзейнічала ўсяго 70 царкоўных школ, у тым ліку 8 царкоўна-прыхадскіх, астатнія – школы граматы.

11 лістапада 1918 года скончыўся адзін з самых шырокамаштабных і кровапралітных канфліктаў у гісторыі чалавецтва - Першая сусветная вайна (1914 -1918 гг). Пра падзеі першага этапу вайны на землях Глыбоччыны і аб нашых земляках, удзельніках баявых дзеянняў было расказана раней. Сёння мы прапануем працягнуць расказ пра Першую сусветную.

Бежанцы на вуліцах беларускага мястэчкаБуржуазная рэвалюцыя ў лютым 1917 года не прынесла завяршэння вайны. У войску нарастала незадаволенасць. 18 красавіка 1917 года ў Глыбокім адбыўся сход, на якім была прынятая рэзалюцыя аб спыненні вайны: «Даволі забойстваў. Даволі апусташэння. Бо ўвесь цяжар абрынецца на нас - рабочых і сялян. Сотні мільёнаў нашых братоў кідаюцца ў пашчу бога вайны, гіне дабрабыт народаў, не даючы ім нічога і адымаючы ўсё... Далоў вайну! Няхай жыве свет без анексій і кантрыбуцый!»
Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе ў лічаныя дні дакаціліся да Глыбокага. Ужо ў лістападзе тут была ўстаноўлена савецкая ўлада, а для падтрымання парадку быў арганізаваны атрад Чырвонай гвардыі.

Шведская падлога Глыбоцкага храмаБудаўніцтва касцёла і кляштара кармелітаў босых у Глыбокім вялося ў сярэдзіне ХVII стагоддзя. Архіўныя крыніцы і інвентары касцёла ўзгадваюць той факт, што храм з самага пачатку меў мармуровую падлогу. Сёння з упэўненасцю можна сцвярджаць, што матэрыял для падлогі Глыбоцкага кармеліцкага касцёла (сучасны будынак праваслаўнай царквы) завезлі са Швецыі. "Шведскі камень", "шведскі мармур", "lapis sueticus", "шведская падлога" або "вазаўская падлога" - назва папулярнага і вельмі дарагога каменя, які быў распаўсюджаны на нашых землях у XVI - XVIII ст. Патрапіў ён са Скандынаўскага паўвострава, а менавіта - са Швецыі, адсюль і такая назва. У нас такі камень заказвалі ў асноўным магнаты, заможная шляхта і каталіцкія ордэны. У шведскіх каменяломнях пароду калолі на квадратныя кавалкі ад 20 да 55 см (у залежнасці ад заказу) і паліравалі. Затым гатовы матэрыял дастаўлялі ў порт Гданьска, адкуль развозілі па ўсёй Еўропе. Гэтым каменем аздабляліся капліцы, касцёлы, надмагільныя пліты. Дарэчы, ім аздоблена падлога быўшых езуіцкага і бернардынскага касцёлаў у Гродна. Заказ на “шведскі мармур” зрабілі і кармеліты ў Глыбокім.
Рэліктавыя малюскі ў нашым храмеКамень, які мае асадкавае паходжанне і адносіцца да ардавікскага перыяду палеазойскай эры, утварыўся прыкладна 450 млн. год таму назад. Важнай прыкметай пароды з'яўляецца прысутнасць палеазаалагічных акамянеласцяў, галоўным чынам галаваногіх малюскаў Ortoceras (ортацэрас) i Endoceras (эндацэрас). Гэтыя вымершыя малюскі мелі конусападобную выцягнутую ракавіну, даўжыня якой у асноўным не перавышала 30 см.
Убачыць ракавіны марскіх жывёл, якія насялялі нашу планету мільёны гадоў таму назад можна мармуровых плітах праваслаўнага храма нашага горада.

Праз Глыбоччыну праходзіць дарога з Полацка на Вільню — стары Альгердаў шлях. З’явіўся ён у выніку паходаў Вялікага Князя Літоўскага Альгерда на Маскву ў 1368, 1370, 1372 гадах. Па гэтай дарозе вялікі князь Альгерд вёў свае войскі ў паход. У часы княжання Вітаўта гэты гасцінец называўся Вітаўтаў шлях. Пазней, станам гэтага гасцінца вельмі быў заклапочаны кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый, які таксама праходзіў вайной на Пскоў па гэтым гасцінцы. Праходзіць гэты шлях і праз некаторыя вёскі нашага раёна: Празарокі, Зябкі, Прошкава, Пліса, Забор’е і далей на Глыбокае. І кожная з іх, за выключэннем Прошкава, насіла на пачатку ХХ стагоддзя статус мястэчка.

У 1920-30-я гг., калі Заходняя Беларусь была пад Польшчай, па загаду польскіх улад Альгердаў шлях пачалі брукаваць, г.зн. масціць камянямі. Работы па добраупарадкаванню дарог і мастоў у тагачаснай Польшы называліся “шарваркі”. У зборы камянёў і іх укладцы удзельнічала усё навакольнае насельніцтва. Недалёка ад Зябак, ля урочышча Нехрысці, меўся збор камянёў: спецыяльныя скрынкі з нумарамі, якія сяляне павінны былі запоўніць камянямі розных памераў. Брукавалася і прылягаючыя дарогі, напрыклад, дарога да вёскі Стуканы, якую завуць “старая Кубліцкая дарога”. Фрагменет гэтай дарогі захаваўся на сёняшні дзень ля вёскі Малыя Давыдкі. Я. Драздовіч. Вітаўтавы масты. 1923 г.Уражэнец гэтай мясцовасці Язэп Драздовіч у 1923 годзе працаваў над стварэннем альбома “Галубіцкая пушча”. Адна з работ мае назву “Вітаўтавы масты”. Замаляваная мясцовасць, якую у народзе называлі Вітаўтавы масты, мастак адлюстваваў максімальна прыбліжана да рэальнасці. Ён імкнуўся пакінуць на паперы тое, што памяць народная захавала аж з 15 стагоддзя. Колькасць дарог Вітаўта на землях Дзісненшчыны нават цяжка падлічыць. Яны вялі ад сталіцы Вялікага княства літоўскага ў бок Полацка, Віцебска, Лукомля. На малюнку Драздовіча - звычайная лясная дарога праз невялікі сасновы бор. Толькі старыя курганы ля яе, як напамін аб мінулых гістарычных падзеях, войнах і бітвах нашых продкаў да свабоду і незалежнасць роднай зямлі.

Даследчая праца, як сродак пазнання роднага краю

Кожнага чалавека цікавіць гісторыя тых мясцін, дзе ён пражывае. Не застаюцца ў баку ад пазнавальнай дзейнасці і вучні нашай школы, а таксама і мы, вучні 11-га класа: Нефядовіч Аляксандр і Шарабайка Данііл. Сістэматычна займаючыся пошукава-даследчай працай, сабралі шмат звестак пра ўзнікненне назваў родных вёсак, пра іх гісторыю, працу знакамітых землякоў, традыцыі і абрады нашай мясцовасці, падзеі Вялікай Айчыннай вайны, гісторыю духоўных святынь роднага краю. Неаднаразова ўдзельнічалі ў раённай канферэнцыі вучнёўскіх даследчых работ “Крок у будучыню”, у абласной канферэнцыі “Эўрыка”, у міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай трагічнай гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.