Сусветны дзень без аўтамабіля

Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць у гэты дзень вандроўкі на веласіпедзе па роднаму краю. У мінулым годзе 22 верасня...

«Мосар: Мекка для турыстаў і культурны цэнтр»

14 верасня 2019 года на старонках «Сельскай газеты» з'явіўся артыкул «Мосар: Мекка для турыстаў і культурны цэнтр»....

І зноў падарункі для музея

У апошні час стала добрай традыцыяй папаўненне фондаў нашага музея экспанатамі, якія набылі людзі на розных...

Абласны семінар ідэолагаў

16 жніўня 2019 года ў Глыбокім праходзіў абласны занальны семінар для работнікаў, якія займаюцца арганізацыяй...

Візіт польскай парламенцкай дэлегацыі ў Глыбокае

23 жніўня ў Глыбокім сустракалі афіцыйную парламенцкую дэлегацыю Рэспублікі Польшча на чале з віцэ-маршалкам Сойма...

Адказы на заданні гарадскога квеста "Тайны вішнёвай квецені"

...

Віртуальнае знаёмства з Мосарам

24 ліпеня 2019 года навуковы супрацоўнік музея Дзмітрый Абрамчык і экскурсавод культурна-дэндралагічнага комплексу в....

Пячора на беразе возера ГінькаваКарставыя пячоры - гэта дзіўныя тварэння прыроды. Прыгажосць многіх карставых пячор здзіўляе, і бывае цяжка паверыць, што ўсё гэта хараство стварыла звычайная вада, растварыўшы горныя пароды. Карст - так называюць прыродныя з'явы, звязаныя з растварэннем вадой горных парод. Гэтым жа словам пазначаюць і розныя формы рэльефу, якія ўтвараюцца толькі ў месцах распаўсюджвання растваральных парод: вапнякоў, даламітаў, гіпсаў, каменнай солі ...

«Працуючы» над стварэннем карставай «архітэктуры», вада, перш за ўсё, пранікае ў вялікія і малыя расколіны на паверхні зямлі; затым, прабраўшыся туды, усё глыбей размывае пароду, растварае і выносіць дробныя яе часцінкі. Дапамагаюць і саюзнікі па разбуральнай працы - сонца і вецер. І вось - вонкава моцная зямная паверхня паступова пачынае змяняцца, у ёй ўзнікаюць правалы... Вада упэўнена адшуквае дарогу ўніз, у зямныя нетры. Можна толькі пазайздросціць настойлівасці, з якой дажджавыя і талыя снегавыя воды кропля за кропляй пранікаюць у драбнюткія шчылінкі, свідруючы з часам вертыкальныя каналы. Праходзяць гады, працякаюць стагоддзі, павольна праплываюць тысячагоддзя; пад нястомным націскам вады тоненькія каналы паступова паглыбляюцца, пашыраюцца, ператвараючыся ў натуральныя шахты і студні, куды, нарэшце, можа пракрасціся чалавек. Калі на шляху падземных патокаў сустракаюцца пласты слабарастваральных горных парод, вада таксама «не губляецца», - яна змяняе свой маршрут, імкнучыся адшукаць слабае месца ў горнай тоўшчы.
Дарога да возераТаму рост у глыбіню часам запавольваецца і нават спыняецца. Затое перад перашкодай адтуліны пачынаюць пашырацца, расці ў гарызантальным кірунку. Так утвараюцца карставыя пячоры з лабірынтамі залаў і галерэй. Памеры пячор бываюць вялізнымі, а рэльеф - неверагодна мудрагелістым. Знаходзячыся там, адчуваеш прыемную ілюзію таго, што ты трапіў у казку і сузіраеш падземныя палацы, пераходы таямнічага горада ...
Маецца такая пячора і на беразе аднаго з азёр нашага раёна. Гэта возера Гінькава. Яно знаходзіцца каля вёскі Сахнавічы і адносіцца да басейна ракі Нехрысці (правы прыток ракі Аўта). З'яўляецца трэццім (пасля Доўгага і Рычы) па глыбіні возерам Беларусі. Возера Гінькава з'яўляецца унікальным прыродным помнікам. У паўночнай яго частцы, у абрыве стромкага схілу, знойдзены старадаўні пахавальны склеп з паўкруглым каменным скляпеннем і адтулінамі для пахаванняў. Па адной з легенд - гэта таемнае пахавальнае месца аднаго з князёў Вялікага княства Літоўскага, у якім калісьці былі схаваныя скарбы князя. Пасля абвалу яны, нібыта, знаходзяцца на дне возера. Мясцовыя жыхары называюць гэта месца Правалішчам.
Падманны ўваход у пячоруЁсць і іншыя легенды. Возера Гінькава, дзіўна яшчэ і тым, што на яго берагах знаходзяцца надзвычай рэдкія для Беларусі карставыя пячоры. Зразумела, гэтыя незвычайныя для нашых краёў прыродныя ўтварэнні акружаны мноствам таямніц і легенд. Кажуць, у адной з пячор дагэтуль захоўваюцца незлічоныя скарбы. Сярод уладальнікаў багаццяў называюць і мясцовых паноў, і маскоўскіх князёў, і нават Напалеона Банапарта. Паводле адной з версій, знакамітыя скарбы імператара знаходзяцца зусім не ў ваколіцах Барысава на рацэ Бярэзіне, а на возеры Гінькава. Маўляў, падчас адступлення французскай арміі вазы з золатам, каштоўнымі камянямі і іншымі багаццямі затрымаліся менавіта дзесьці ў тутэйшых месцах. Позняя восень, снег, галалёд, бездарожжа, бруд сур'ёзна запавольвалі адыход няўдачлівых акупантаў. А калі французаў з усіх бакоў пачалі адціскаць расійскія войскі, начальніку аховы абозу прыйшла думка схаваць нарабаваныя скарбы ў знойдзенай непадалёк пячоры. Салдаты засыпалі пяском невялікі ўчастак дарогі да возера, хутка завезлі туды абозы з нарабаваных багаццямі і схавалі большую частку рэчаў і каштоўнасцей у гротах на беразе. Уваходы ў іх былі ўзарваны. Няшмат гістарычных звестак, якія пацвярджаюць гэтую легенду? Аднак пасля знаходжання ў гэтых месцах, армія Напалеона стала перамяшчацца значна хутчэй. Ці не таму, што шматлікія абозныя вазы былі выкарыстаныя знясіленымі салдатамі для больш хуткага руху?
Гінькаўская пячораНаступная легенда аб золаце і каштоўнасцях двух сясцёр. Кажуць, у гэтых месцах калісьці жылі дзве сястры - Феафанія і Элеанора. Іх мужы - выдатныя афіцэры, якія служылі пры двары караля ў Варшаве, не шкадавалі сродкаў і рабілі сваім жонкам шыкоўныя падарункі: залатыя ўпрыгожанні, пярсцёнкі, ланцужкі, наборы посуду, ўпрыгожанні з рэдкіх гатункаў жэмчугу і іншых каштоўных камянёў. Падчас чарговага падзелу Рэчы Паспалітай мужоў абедзвюх сясцёр арыштавалі і вывезлі ў Расію. Баючыся працягу рэпрэсій, сёстры вырашылі схаваць сямейныя каштоўнасці ў склепе (пячоры), якая знаходзілася на стромкім беразе возера. Але, перад тым як змясціць багацця ў пячору, жанчыны звярнуліся за дапамогай да мясцовага чараўніка, які наклаў на ўсе скарбы таямнічы загавор. Неўзабаве пасля гэтага Возера ГінькаваФеафанія і Элеанора памерлі, а іх багаццяў з тых часоў ніхто так і не бачыў. Кажуць, каштоўнасці ўсё яшчэ знаходзяцца дзесьці побач з возерам Гінькава. Толькі для таго, каб іх убачыць, трэба сказаць слова з таго самага загавору.
Утварылася пячора чарадой прыродных фактараў, звязаных з раставаннем апошняга на тэрыторыі Беларусі ледніка і ўтварэннем добра сцэментаваных кангламератаў. У пячору вядуць тры ўваходы, але чалавек здольны пранікнуць углыб пячоры на некалькі метраў толькі па адным з іх. У пячоры ёсць толькі адна зала вышынёй крыху больш за метр і дыяметрам каля двух. Як можна здагадацца, пагуляць пад скляпеннямі пячоры ў звыклым разуменні не атрымаецца.
Хочацца звярнуцца да турыстаў, якія збіраюцца наведаць пячору: памятаеце, гэта рэдкі і унікальны куток нашай прыроды, будзьце да яго беражлівы.