Падзяка за працу

За значны ўклад у развіццё, захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Глыбоччыны, працоўны калектыў...

Музей навукі ў нашым горадзе

З 25 кастрычніка па 24 лістапада 2019 года ў музеі будзе праходзіць незвычайная інтэрактыўная выстава. Наведаўшы наш музей...

IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі"

З 4 па 6 кастрычніка 2019 года ў Брэсце адбыўся IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Наш музей у чацвёрты раз прыняў актыўны...

Падарожжа ў Парыж

Як і было заяўлена раней, у суботу 28 верасня моладзь Глыбоччыны адправілася ў займальную велаэкскурсію. Канчатковым...

Новы экспанат

Новы экспанат папоўніў музейную калекцыю старадаўніх паштовак. Набытая на інтэрнэт-аўкцыёне паштоўка была перададзена...

Сусветны дзень без аўтамабіля

Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць у гэты дзень вандроўкі на веласіпедзе па роднаму краю. У мінулым годзе 22 верасня...

«Мосар: Мекка для турыстаў і культурны цэнтр»

14 верасня 2019 года на старонках «Сельскай газеты» з'явіўся артыкул «Мосар: Мекка для турыстаў і культурны цэнтр»....

Беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра.

Ігнат БуйніцкіНарадзіўся 10 жніўня (22 жніўня) 1861 года  ў маёнтку Палевачы Празароцкай воласці ў сям’і дробнага шляхціца. Скончыў Рыжскае землямернае вучылішча, вучыўся у прыватнай драматычнай студыі ў Вільні. Працаваў у родных мясцінах каморнікам. У 1907 г. у сваёй сядзібе ў Палівачах (каля Празарокаў) заснаваў самадзейны тэатр, дзе спачатку прымалі ўдзел яго сваякі. Тэатр даваў канцэрты і спектаклі ў Палівачах, Празароках і навакольных вёсках. Вывучаў беларускія песні, танцы, народнае адзенне.

У Вільні 12 лютага 1910 г. тэатр Буйніцкага прыняў удзел у прадстаўленні, якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай «Першая беларуская вечарынка ў Вільні». Выступленне танцавальнай трупы Буйніцкага мела на гэтай вечарыне каласальны поспех. Разам з новымі драматычнымі акцёрамі і спевакамі трупа стала прафесійнай і атрымала назву «Першая беларуская трупа» або «Тэатр Ігната Буйніцкага». У 1910—1913 г. тэатр гастраляваў па Беларусі (Мінск, Слуцк, Полацк), двойчы выступаў у Пецярбургу (1911, 1912), а таксама ў Варшаве (1913).

І. Буйніцкі падтрымліваў свой тэатр ўласнымі сродкамі. У рэпертуары тэатра былі песні, танцы, невялікія сцэнкі, пастаноўкі п’есаў «Па рэвізіі» і «Пашыліся ў дурні» Маркі Крапіўніцкага, «Хам» і «У зімовы вечар» паводле Элізы Ажэшкі, «Міхалка» братоў Далецкіх, «Сватанне» Антона Чэхава, «Модны шляхцюк» Каруся Каганца, Янкі Купалы, Альберта Паўловіча і інш. У большасці гэта былі пастаноўкі І.Буйніцкага, таксама ён іграў у ролях: Антон, Мірановіч («Пашыліся ў дурні», «Па рэвізіі» Крапіўніцкага), Ігнась («Модны шляхцюк» Каганца), Аляксей («У зімовы вечар» Ажэшкі). І.Буйніцкі меў сяброўскія і творчыя кантакты з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Элізай Ажэшкай, Змітраком Бядулем, Цёткай (якая сама ўдзельнічала ў спектаклях трупы як актрыса). Яшчэ пры жыцці яго называлі бацькам беларускага тэатру. Ігнат Буйніцкі ўпершыню вывеў «мужыцкі» танец на сцэну, як выканаўца і пастаноўшчык паказаў невычарпальныя магчымасці і прыгажосць беларускіх народных танцаў. Як драматычны акцёр выступаў пераважна ў характарных ролях, умела выяўляў гумар і тонкую іронію. Тэатру ўвесь час даводзілася пераадольваць прыдзіркі цэнзуры і ўсялякія перашкоды мясцовых уладаў, якія бачылі ў дзейнасці трупы пагрозу вялікадзяржаўнай палітыцы царызму. З-за матэрыяльных цяжкасцяў і ўціску царскіх уладаў у 1913 г. дзейнасць трупы была спыненая. У 1914 г. Буйніцкі паспрабаваў стварыць новую трупу, аднак 1-я сусветная вайна перашкодзіла здзейсніць гэтую задуму. У пачатку 1917 г. Буйніцкі з’явіўся ініцыятарам арганізацыі прафесійнага тэатра ў Мінску – Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. У час 1-й сусветнай вайны быў на вайсковай службе ў Маладзечне. Памёр на сцэне ў час рэпетыцыі, займаючыся салдацкай мастацкай самадзейнасцю. Быў пахаваны на мясцовых могілках, перазахаваны ў Празароках на цэнтральнай плошчы. Сядзіба Ігната Буйніцкага, якая знаходзілася за чыгуначным пераездам Палівачы, не захавалася.

У в. Празарокі ў будынку сярэдняй школы створаны музей заснавальніка беларускага тэатра (адкрыты ў 1982 г.), дзе прадстаўленыя афішы спектакляў, здымкі трупы, лісты Зоські Верас і Зыгмунта Абрамовіча, успаміны празароцкіх старажылаў. У скверы — магіла Ігната Буйніцкага і помнік яму (устаноўлены ў 1975 г.; скульптар І. Міско).