"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Дню помнікаў і гістарычных мясцін прысвячаецца...

У Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін супрацоўнікамі музея падрыхтаваны і праведзены гульнявы даведнік...

Заваёўваем космас

Вучні 6 Б класа сярэдняй школы №1 першымі з глыбачан адправіліся пакараць космас, і ўжо паспелі пабываць на ігравым...

"Памятаць. Нельга забыцца"

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікамі музея праведзена дыялогавая...

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Ужо традыцыйным для нашага музея стала правядзенне анлайн мерапрыемстваў у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У...

Музейныя канікулы

На вясновых канікулах супрацоўнікамі музея праведзены розныя пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей, якія...

Тадэуш Даленга-МастовічПісьменнік, журналіст.

Нарадзіўся  10 жніўня 1898 года ў маёнтку Акунёва. 

Бацька Тадэвуша — Стэфан, арандаваў маёнтак, дзе вёў узорную гаспадарку, якая лічылася адной з лепшых у акрузе. Пазней сям'я перабралася ў Глыбокае. Глыбоцкі дом Мастовічаў быў на вуліцы Кракаўскай (цяпер дом № 2 па вул. Савецкай).

Пачатковую адукацыю атрымаў дома, потым вучыўся ў Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1915 годзе. У час вучобы ў гімназіі ўдзельнічаў у нелегальных патрыятычных арганізацыях. У час вучобы ў Кіеўскім універсітэце быў членам польскай ваеннай арганізацыі. У час Грамадзянскай вайны, у 1919 годзе Т. Даленга-Мастовіч дабраахвотнікам пайшоў у польскую армію, дзе служыў да 1922 года. З 1922 жыў у Варшаве, у 1922-1926 гг. супрацоўнік, а потым рэдактар газеты «Rzecz Pospolita», займаўся літаратурнай творчасцю. Ужо ў пачатку 1925 годзе на старонках гэтай газеты з'яўляюцца артыкулы і фельетоны, падпісаныя псеўданімам "Т.М." У тым жа 1925 годзе з'яўляюцца і першыя апавяданні. У 1926 годзе пісаў пад новым псеўданімам – Далэнга.

У гэты час пачынаецца яго кар'ера як журналіста, фельетаніста, пісьменніка. Т. Даленга-Мастовіч актыўна выступаў супраць рэжыму Ю. Пілсудскага, у з'едлівых гумарэсках выкрываў антыдэмакратычную дзейнасць уладаў, за што аднойчы быў схоплены на вуліцы і жорстка збіты. У час 2-й сусветнай вайны Т. Даленга-Мастовіч паблізу румынскай граніцы арганізаваў міліцыю, якая ў адсутнасць улады забяспечвала грамадскі парадак і бяспеку жыхароў мястэчка Куты. Трагічна загінуў у верасні 1939 годзе пры невядомых акалічнасцях. Па адной з версій, пры выездзе з мястэчка ён быў ва ўпор расстраляны савецкім салдатам. Па іншай версіі, ён загінуў пад Львовам ад шалёнай кулі. Пісаў на польскай мове. У 1924 годзе пачаў пісаць вялікія творы. Вядомасць прынёс першы раман «Кар'ера Ныкадыма Дызмы» — вострая сатыра на грамадска-палітычнае жыццё Польшчы часоў рэжыму Ю. Пілсудскага, падзеі рамана адбываецца ў Заходняй Беларусі. У 1932 годзе надрукаваныя аповесці «Ківоны», «Чэкі без аплаты», «Пракурор Аліцыя Горн» — у творах дадзеная характарыстыка палітычных з'яваў тагачаснай Польшчы, жыцця мяшчанскага асяроддзя. Аўтар раманаў «Браты Дальч і Ко» (1933), «Свет пані Маліноўскай» (1934), «Знахар» (1937), «Прафесар Вільчур» і «Дзённік пані Ганкі» (1939) і інш. У 1934 годзе пачынаецца супрацоўніцтва Т. Даленга-Мастовіча з кінематографам. Да 1939 года з шаснадцаці яго твораў было экранізавана восем. Найбольш папулярныя творы --  сцэнарыі для фільмаў: «Іх дзіця», «Тры сэрцы», «Прафесар Вільчур». Беларускім гледачам найбольш вядомы фільм «Знахар». У 1978 годзе  Даленга-Мастовіч былў перапахаваны ў Варшаве. У 1998 годзе да 100-гадовага юбілею ў Глыбокім адбыўся вечар памяці пісьменніка, арганізаваная выстава яго кніг. У Глыбокім устаноўлена мемарыяльная дошка.