«Экспанат па вашым патрабаванні»

Такую незвычайную назву атрымала выстава, якая адкрылася ў музеі 18 мая 2022 года. А стварыць гэты выставачны праект...

Запрашаем да ўдзелу ў аўкцыёне

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб адкрытым аўкцыёне, які адбудзецца 16 мая 2022 года, па продажы аб'екта...

Ноч музеяў 2022

...

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Указам Прэзідэнта ад 26.03.1998 года №157 устаноўлена, што ў другую нядзелю мая ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень...

“Без тэрміну даўнасці”

Чарговае мерапрыемства, прысвечанае тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны...

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

У гэты дзень супрацоўнікі нашага музея падрыхтавалі і правялі для ўсіх жадаючых city-экскурс "Пазнавальны праменад"....

Музей - удзельнік калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама

5 красавіка 2022 года ў Глыбокім адбылася выязная калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі...

Іосіф КорсакПаходзіў з лініі Корсакаў Глыбоцкіх, якая вядома з канца XV ст. была заснавана Багданам Астаф’евічам Карсаковічам. Быў сынам Льва і Марыянны Падпіпенты, дзедзічам Глыбокага, Перадолаў, Ластавічаў, Свілы і Беразвечча ў Полацкім ваяводстве. Ваяваў у 1610 годзе пад Смаленскам, удзельнічаў у паходзе Уладыслава IV на Маскву. Ва ўзнагароду атрымаў у 1623 годзе дзісненскае староства, у тым самым годзе набыў  каралеўскі консэнс на выкуп курылаўскага староства ад Сапегі, а ў 1623 годзе філіпаўскага староства ад Марштына. Гэтым староствам валодаў да 1631 года. У 1626 годзе за вайсковыя заслугі атрымаў маёнтак Антанова ў Мазырскім павеце. У 1633 годзе ў часе вайны за Смаленск арганізаваў за ўласны кошт жаўнераў і бараніў на чале іх дзісненскі замак. Уладыслаў IV дасылаў яму з абозу пад Смаленскам лісты і ўніверсалы пра дапамогу жаўнерамі, правіянтам і амуніцыяй. Каля 1632 года атрымаў староства радомльскае ў Мсціслаўскім ваяводстве, а каля 1634 года стаў старастам мсціслаўскім і першым ланд-войтам Мсціслава. На сейме 1638 года атрымаў зварот грошаў, выдадзеных на жаўнераў у абароне Дзісны. 2 ліпеня 1639 года атрымаў Мсціслаўскае ваяводства.

 Іосіф Корсак з праваслаўя перайшоў ва ўніяцтва. Увесь свой вялікі маёнтак прызначыў на рэлігійныя фундацыі, частку – сваёй сястры Фядоры, якая была замужам за кальвіністам князем Паўлам Лукомскім. 30 красавіка 1638 года фундаваў у Беразвеччы базыльянскі манастыр у імя Святых Пятра і Паўла і надаў яму ў маёмасць Беразвечча з шасцю вёскамі, а таксама маёнтак Вярбілава на Сувальшчыне. У наступным годзе фундаваў касцёл і кляштар кармелітаў босых у Глыбокім і надаў яму мястэчка Глыбокае, а таксама Гняздзілава і Вольберавічы. Асобная фундацыя была прызначана на ўтрыманне свецкага ксяндза ў Глыбокім. Кармеліты босыя абавязаныя былі пабудаваць драўляны касцёл для свецкага ксяндза. Наданні тыя Корсак пацвердзіў у 1639 і 1643 гг. Апошні тэстамент (завяшчанне) пацвердзіў яшчэ адну фундацыю ксяндзам канонікам рэгулярным у Вільні. Згодна фундацыі Корсака і фундацыі на карысць манахаў, якія здзейснілі іншыя Корсакі (Яўстафій Галубіцкі і Язэп Удзельскі) значная частка зямель Полацкага павета перайшла ў рукі духавенства. Яно абавязана было ствараць школы, якія потым зрабілі значны ўплыў на мясцовую грамадскасць. Перад смерцю Корсака дзісненскае староства перайшло да аршанскага вайскоўца Стэфана Галімскага. Аднак Галімскі не паспеў да смерці Корсака пераняць староства і пасля смерці, у лютым 1644 года, страціў Дзісну на карысць Фелікса Паца.

Корсак памёр у чэрвені або ліпені 1643 года. Тэстамент ягоны мусіла здзяйсняць сястра Фядора разам з мужам Паўлам Лукомскім. Лукомскія прысвоілі сабе Беразвечча і з цяжкасцю былі з яго выгнаныя Габрыэлем Календам, архімандрытам Беразвецкага базыльянскага манастыра. 

Існавалі два жывапісныя партрэты Іосіфа Львовіча Корсака. Ранні – які захоўваўся родам Корсакаў, другі – пазнейшы, які прадстаўляе Корсака як фундатара на фоне касцёла. Апошні да 1905 года знаходзіўся ў парафіяльным касцёле Глыбокага, а ў 1935 годзе быў выстаўлены на продаж у Салоне Мастацтва ў Варшаве на вуліцы Вербнай 6. Месцазнаходжанне яго невядома.