Запрашаем да удзелу!

25 ліпеня 2019 года адбудзецца квэст “Таямніца вішнёвай квецені”. Запрашаем прыняць удзел у гэтым захапляльным падарожжы...

Моладзевы патрыятычны форум «Я памятаю! Я ганаруся!»

1-3 ліпеня 2019 года ў нашым горадзе праходзіў моладзевы патрыятычны форум «Я памятаю! Я ганаруся!», прысвечаны 75-гадавіне...

Адбыўся велапрабег "Дарогамі партызанскай славы"

29-30 чэрвеня 2019 года адбыўся велапрабег, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў....

Мітынг-рэквіем "Свечка Памяці"

Мітынг-рэквіем "Свечка Памяці" адбыўся 22 чэрвеня 2019 года ў нашым горадзе. Ля месца жалобнай цырымоніі ў Парку Перамогі...

“Тата! Твой выхад!”

16 чэрвеня на цэнтральнай плошчы горада прайшоў форум “Тата! Твой выхад!”, прысвечаны Міжнароднаму дню бацькі. Наш музей...

Велапрабег "Дарогамі партызанскай славы»

29-30 чэрвеня 1944 года савецкія войскі, развіваючы наступленне, уступілі ў першыя баі з фашыстамі па вызваленні тэрыторыі...

Эстафета "Пламя міру" у Глыбоцкім раёне

Эстафета агню галоўнай спартыўнай падзеі года працягвае ўрачыстае шэсце па Беларусі. 27 мая "Полымя міру" сустракалі ў...

Беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнавец, этнограф.  

Вацлаў ЛастоўскіНарадзіўся  27 кастрычніка (8 лістапада) 1883 года ў засценку Калеснікі Дзісенскага пав. Віленскай губ. Паходзіў з незаможнага шляхецкага роду. Скончыў на радзіме пачатковую школу, пасля некаторы час вывучаў лацінскую мову ў свайго дзядзькі Франца Ластоўскага. У 1896 годзе паехаў у Вільню, працаваў у віннай краме, адначасова наведваў лекцыі ў мясцовым універсітэце.  У 1902 уступіў у Польскую сацыялістычную партыю ў Літве. У 1904—1905 слухаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце. З 1906 у Рызе, дзе займаўся самаадукацыяй, далучыўся да мясцовага беларускага руху. У 1906—1908 член БСГ. З сакавіка 1909 у Вільні. У 1909—1914 рэдакцыйны сакратар газеты «Наша ніва». Рэдагаваў часопісы «Саха» (1912), «Беларускі сцяг» (1922), газету «Гоман» (1916—1917).

Выступіў ініцыятарам шырокай дыскусіі пра шляхі развіцця, творчы метад, кірунак і стыль беларускай літаратуры, у якой прынялі ўдзел Я. Купала, М. Гарэцкі, Л. Гмырак. У час Першай сусветнай вайны заставаўся ў Вільні. У студзені 1915 разам з В. Святаполк-Мірскім, І. Луцкевічам і А. Луцкевічам падпісаў зварот да нямецкіх акупацыйных улад аб выданні беларускіх газет. Кіраваў віленскай «Беларускай кнігарняй» і Беларускім выдавецкім таварыствам, курыраваў выданне школьных падручнікаў, сам удзельнічаў у іх напісанні. Уваходзіў у кіраўніцтва партыі «Хрысціянская злучнасць» (1915). Адзін з аўтараў «Мемарандума прадстаўнікоў Беларусі», у якім адстойваў права беларускага народа на нацыянальна-дзяржаўнае развіццё і які быў прадстаўлены на міжнароднай канферэнцыі ў Лазане (Швейцарыя, 1916). У 1918-19 член Віленскай беларускай рады, у сакавіку 1918 накіраваны ад яе ў склад Рады БНР. Удзельнічаў у абвяшчэнні незалежнасці БНР. У канцы 1918 быў беларускім аташэ пры літоўскім пасольстве ў Берліне. 3 1919 член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). У снежні 1919 узначаліў Кабінет міністраў Народнай рады БНР. Арыштаваны польскімі ўладамі 17 снежня 1919; вызвалены ў лютым 1920; пераехаў у Рыгу, потым у Коўна. Разам з Т. Грыбам, К. Дуж-Душэўскім, А. Цвікевічам і інш. ўвайшоў у Камітэт замежных груп Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Удзельнічаў у арганізацыі антыпольскага партызанскага руху. Пасля падпісання папярэдніх умоў міру паміж Савецкай Расіяй і Польшчай (кастрычнік 1920) у афіцыйным пасланні мірнай канферэнцыі ў Парыжы прасіў краіны Антанты аказаць дапамогу ўраду БНР. 20 кастрычніка 1920 на беларускай канферэнцыі ў Рызе пад кіраўніцтвам В. Ластоўскага створаны блок беларускіх партый для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь. У сувязі з разыходжаннямі па пытаннях тактыкі Камітэта замежных груп і ЦК БПС-Р (П. Бадунова, Я. Мамонька) на з'ездзе БПС-Р у Мінску ў снежні 1920 выключаны з партыі беларускіх эсэраў, якія на савецкай тэрыторыі ў гэты час падтрымлівалі савецкую ўладу. Удзельнік Першай Усебеларускай канферэнцыі ў Празе (верасень 1921), якая прызнала ўрад Луцкевіча адзіным законным беларускім урадам. У 1920-23 з дыпламатычнымі місіямі наведаў Бельгію, Германію, Ватыкан, Італію, Чэхаславакію, Францыю, Швейцарыю і інш., выступаў за правы беларускага народа, асабліва ў Заходняй Беларусі. 20 красавіка 1923 падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра БНР. Працаваў у Міністэрстве беларускіх спраў у Літве. У 1923—1927 выдаваў часопіс «Крывіч», надрукаваў некалькі падручнікаў. Узначальваў “Камітэт 400-летняга юбілею беларускага друку: 1525—1925”. Быў старшынёй Сувязі нацыянальна-дзяржаўнага вызвалення Беларусі, ад імя якой выступаў за выкарыстанне беларускай мовы ў богаслужэннях. Запрошаны Інбелкультам на акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі (лістапад 1926), на якой абраны старшынёй Графічнай камісіі. Пад націскам неспрыяльных абставін (літоўскі ўрад адмовіўся фінансаваць выданне “Крывіча”, палітычны пераварот 17 снежня 1926 у Літве) у красавіку 1927 пераехаў у БССР. Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, загадчыкам кафедры этнаграфіі пры Інбелкульце, не маючы нават сярэдняй адукацыі. З 1928 акадэмік БелАН. Быў неадменным сакратаром Інбелкульта. Рэдагаваў “Працы кафедры этнаграфіі”, працаваў у “Камісіі жывой беларускай мовы”, уваходзіў у “Камісію па ахове помнікаў старасвтеччыны ў БССР”. Арганізоўваў этнаграфічныя экспедыцыі ў розныя рэгіёны Беларусі, у час адной з якіх быў знойдзены Крыж Ефрасінні Полацкай. Пастановамі СНК БССР 20 лістапада 1929 вызвалены з пасады сакратара Беларускай АН. 21 ліпеня 1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе “Саюза вызвалення Беларусі”. Утрымліваўся ў турмах Масквы і Мінска. У 1931 высланы на 5 гадоў у Саратаў, пазбаўлены звання акадэміка. Працаваў загадчыкам аддзела рэдкіх рукапісаў бібліятэкі Саратаўскага універсітэта. Паўторна арыштаваны 20 жніўня 1937. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23 студзеня 1938 прыгавораны да расстрэлу “як агент польскай разведкі і ўдзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі”. Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988; па другім — 16 верасня 1958. Адноўлены ў званні акадэміка АНБ у 1990.