Далей ад віруса, бліжэй да музея!

Прыстасуйцеся пад зменлівыя ўмовы!  ...

Памяць сэрца

У адрас Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта паступіў зварот грамадзянкі Кімстач Ганны Дзмітрыеўны з просьбай...

Дарогамі памяці

26 сакавіка каля помніка на месцы магілы вязняў пліскага гета было шматлюдна: навучэнцы і настаўнікі Пліскай дзіцячы сад...

Вынікі I тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

Вось і скончыўся тэрмін падачы адказаў на пытанні першага тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, а гэта...

Да 80-годдзя раёна

У год юбілею раёна ў школах горада прайшла лекцыя "Глыбоцкі раён: 80 гадоў гісторыі ў падзеях і асобах». На гэтым музейным...

Музейная студыя «Сустрэчы ў стылі nostalgie»

У гэтым годзе ў нашым музеі з'явіўся новы кірунак у працы - пры музеі была створана і пачала працу музейная студыя...

Новая выстава ў музеі

12 сакавіка 2020 года ў музеі адкрылася незвычайная выстава з інтрыгуючай назвай "Дамскія штучкі", на якой экспануюцца...

Андрэй Майсяёнак Нарадзіўся 1 чэрвеня 1943 года ў горадзе Глыбокае. Яго прадзед Фёдар Ігнатавіч Майсяёнак перад Першай сусветнай вайной быў абраны Глыбоцкім валасным старшынёй. Дзед, Нікіфар Фёдаравіч, быў шмат гадоў настаяцелем Галубіцкай, а пазней Стэфанпольскай царквы. Бацька, Георгій Нікіфаравіч, у пачатку 1940-х гадоў працаваў лекарам-хірургам у Пліскім і Глыбоцкім раёнах, а пасля вайны – у Шаркоўшчыне і Варапаеве. Маці Андрэя Георгіевіча – Антаніна Фёдараўна Родчанкава паходзіла з вёскі Астаноўка Шаркоўшчынскага раёна. Яна працавала настаўніцай спачатку ў пачатковай школе, потым выкладала біялогію. Перад Вялікай Айчыннай вайной працавала загадчыцай навучальнай часткі ў Лужкоўскай школе, добра ведала мастака Язэпа Драздовіча, які ў той час выкладаў тут маляванне.

У 1965 годзе Андрэй Георгіевіч скончыў медыцынскі інстытут, потым аспірантуру пры ім. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў кіраўніком лабараторыі клінічнай біяхіміі і асістэнтам кафедры шпітальнай тэрапіі Гродзенскага медінстытута. Па прапанове акадэміка Астроўскага перайшоў на працу ў Акадэмію Навук БССР. У 1970-х гадах у Гродна быў створаны Аддзел рэгуляцыі і абмену рэчываў Акадэміі Навук БССР, які ў 1985 годзе быў пераўтвораны ў Інстытут біяхіміі. Першым вучоным сакратаром гэтага інстытута і стаў Андрэй Майсяёнак. Потым ён працаваў на пасадах старэйшага навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі. З 1992 года ён стаў намеснікам дырэктара інстытута па навуковай рабоце. Абараніў доктарскую дысертацыю, стаў прафесарам, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай Акадэміі Навук. З 1998 года – загадчык лабараторыі каферментаў Інстытута біяхіміі, прызнаны аўтарытэт у галіне вітаміналогіі, біяхіміі вітамінаў і каферментаў. Стварае новыя лекі і прафілактычныя сродкі на іх аснове. Яму належыць больш за 200 друкаваных прац, 7 манаграфій, 10 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. За сваю паспяховую навуковую і грамадскую дзейнасць А. Г. Майсяёнак быў узнагароджаны медалём “За працоўную адзнаку”. Ён лаўрэат міжнароднай польскай прэміі за беларуска-польскае супрацоўніцтва ў галіне культуры. Да свайго 60-гадовага юбілею атрымаў (адначасова з пісьменніцай Вольгай Іпатавай) прэмію Барыса Кіта. У сувязі з юбілеем А. Г. Майсяёнак атрымаў ганаровае званне міжнароднага біяграфічнага інстытута “Чалавек года – 2003”. Ён аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі медыцыны на Беларусі. Вядзе актыўную грамадскую і краязнаўчую дзейнасць: у 1990 годзе абраны намеснікам старшыні камісіі Гродзенскага аблсавета па навуцы, культуры і адукацыі, годам раней узначаліў Гродзенскую краязнаўчую асацыяцыю. А.Г. Майсяёнак адзін з ініцыятараў і актыўных удзельнікаў традыцыйных Браслаўскіх, Навагрудскіх і Глыбоцкіх краязнаўчых чытанняў, канферэнцый «Наш радавод», якія праводзяцца штогод на Гродзеншчыне. Быў старшынёй аргкамітэта міжнародных гісторыка-краязнаўчых чытанняў у Лідзе (1993), адзін з заснавальнікаў беларускага фонду А. Міцкевіча. 3 1991 года актыўна займаецца стварэннем нацыянальнага фонду рукапісаў, старадрукаў, рэдкай кнігі і перыёдыкі імя Я.Л. Храптовіча. Выступае ў друку, на тэлебачанні і радыё па праблемах вывучэння і захавання культурна-гістарычнай спадчыны. Асаблівую ўвагу надае Андрэй Георгіевіч вывучэнню гісторыі сваёй роднай Глыбоччыны. Ім даследаваны малавядомыя старонкі жыцця знакамітага мастака Язэпа Драздовіча, вернута з нябыту імя рэпрэсіраванага савецкага генерала П.В. Пугачэўскага, апісаны трагічны лёс глыбоцкіх медыкаў У. Шырана і М. Алехна-Гушчы і іншыя старонкі багатай гісторыі роднага краю.