Далей ад віруса, бліжэй да музея!

Прыстасуйцеся пад зменлівыя ўмовы!  ...

Памяць сэрца

У адрас Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта паступіў зварот грамадзянкі Кімстач Ганны Дзмітрыеўны з просьбай...

Дарогамі памяці

26 сакавіка каля помніка на месцы магілы вязняў пліскага гета было шматлюдна: навучэнцы і настаўнікі Пліскай дзіцячы сад...

Вынікі I тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

Вось і скончыўся тэрмін падачы адказаў на пытанні першага тура квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, а гэта...

Да 80-годдзя раёна

У год юбілею раёна ў школах горада прайшла лекцыя "Глыбоцкі раён: 80 гадоў гісторыі ў падзеях і асобах». На гэтым музейным...

Музейная студыя «Сустрэчы ў стылі nostalgie»

У гэтым годзе ў нашым музеі з'явіўся новы кірунак у працы - пры музеі была створана і пачала працу музейная студыя...

Новая выстава ў музеі

12 сакавіка 2020 года ў музеі адкрылася незвычайная выстава з інтрыгуючай назвай "Дамскія штучкі", на якой экспануюцца...

Юрый СабалеўскіПрафесар, доктар тэхнічных навук.

Займаў пасаду загадчыка кафедры «Асновы, падмуркі і інжынерная геалогія» Беларускага політэхнічнага інстытута. Адзін з навуковых кіраўнікоў праектавання мінскага метрапалітэна.
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР, лаўрэат прэмій Савета міністраў Беларусі і Савета міністраў СССР.

Нарадзіўся 29 верасня 1923 года ў Мінску ў сям’і настаўніка Аляксандра Антонавіча Сабалеўскага. У верасні 1941 года сям’я Сабалеўскіх вяртаецца ў Глыбокае, на радзіму бацькі, які пасля вяртання працуе настаўнікам народнай школы.
З пачатку 1942 года Юрый Сабалеўскі быў адным з удзельнікаў падпольнай групы, якая дзейнічала ў Глыбокім. Пасля вызвалення Глыбокага ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Юрый Сабалеўскі ваяваў у складзе 1-га Украінскага фронту, удзельнічаў у вызваленні Прагі і штурме Берліна. У маі 1945 года удзельнічаў у штурме рэйхстага і ледзь не загінуў у адным з баёў. У баях на Одэры быў узнагароджаны медалём “За адвагу”.

Пасля вайны Юрый Аляксандравіч скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, затым працаваў на будаўнічым факультэце гэтага інстытута, на кафедры “Будаўнічыя канструкцыі”. У 1953 годзе паспяхова абараніў кандыдацкую па тэме: “Аб гарызантальных зрушэннях гідратэхнічных збудаванняў”. У тым жа годзе ён удзельнічае ў стварэнні новай кафедры “Асновы, падмуркі і інжынерная геалогія”, якую потым і узначальваў на працягу амаль трыццаці год. У 1968 годзе абараніў доктарскую дысертацыю “Даследаванне ўстойлівасці меліярацыйных каналаў”.
У канцы 1970-х пачатку 1980-х гг. вялося будаўніцтва першай лініі Мінскага метрапалітэна. Навуковым кіраўніком праекта стаў прафесар Юрый Сабалеўскі, які на практыцы прымяніў перадавыя тэхналогіі геатэхнічнай навукі таго часу: пракладка тунэляў на малой глыбіні ў абводненых месцах. Пад яго кіраўніцтвам былі выкарыстаны такія тэхналагічныя прыёмы, як “сцяна ў грунце”, ін’екцыйнае анкераванне, арміраванне грунта і інш.

Памёр Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі ў кастрычніку 2002 года.

У Глыбокім адна з вуліц горада названа ў гонар Юрыя Сабалеўскага, а ў 2011 годзе на ёй быў адкрыты памятны знак беларускаму вучонаму.