Волін Барыс Міхайлавіч (Б.М.Фрадкін)
Савецкі партыйны дзеяч.
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1886 года ў г. Глыбокае Віцебскай губерні -- 16.2.1957, Масква), партыйны дзеяч.
У 1918-21 прадстаўнік губвыканкамаў у Омску, Кастраме, Харкаве, сакратар Бранскага губкома РКП(б), намеснік наркама ўнутраных спраў Украіны. У 1921-1924 рэдактар газеты "Працоўная Масква", у 1925-1926 намеснік галоўнага рэдактара "Вестак ЦВК". У 1927-1929 кіраўнік аддзела друку Наркамата замежных спраў. У 1931-1935 член Калегіі Наркамата асветы і начальнік Галоўнага літаратурнага аддзела. Кіраваў палітычнай цэнзурай у СССР. З 1932 адначасова дырэктар літаратурнага аддзялення Інстытута чырвонай прафесуры і рэдактар часопіса "Барацьба класаў". У 1935-1936 загадчык аддзела школ ЦК ВКП(б). У 1936-38 першы намеснік наркама асветы РСФСР. У 1935-1945 рэдактар "Гістарычнага часопіса". Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. З 1945 навуковы супрацоўнік Інстытута Маркса-Энгельса-Леніна пры ЦК ВКП (б). Аўтар вялікага ліку гісторыка-рэвалюцыйных прац. Сярод яго кніг "Усенародная партызанская барацьба" (1942), "Статыстыка і палітыка" (1947), "Ленін у Паволжа. 1870-1893" (1955) і інш.