Да юбілейнай даты

Гістарычны дыялог «Сімвалы майго горада» правялі супрацоўнікі музея з моладдзю Глыбоччыны. Мерапрыемства,...

З Новым Годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Паважаныя наведвальнікі нашага сайта. Віншуем Вас з надыходзячымі святамі! Жадаем моцнага здароўя і ўпэўненых пазіцый...

Вечар памяці Юозаса Булькі

27 снежня 2020 года ў этнаграфічным музеі культурна-дэндралагічнага комплексу вёскі Мосар прайшоў вечар памяці,...

Запрашаем на выставу!

Выстава працуе з 29 снежня 2020 г. па 11 студзеня 2021 г. ...

«Памяць і ўрокі Другой сусветнай вайны»

З 14 па 18 снежня 2020 года супрацоўнік нашага музея Дзмітрый Абрамчык прымаў удзел у Міжнародным трэнінг-семінары для...

Наш музей – адзін з лепшых па выніках рэспубліканскага конкурсу «Пазнай Беларусь»

Конкурс «Пазнай Беларусь» праходзіць штогод з 2002 года. Задачамі конкурсу з'яўляюцца: садзейнічанне развіццю ўнутранага...

“Ён любіў Бога, прыроду і беларускі народ”

У снежні 2020 года спаўняецца 95 год з дня нараджэння аднаго з найбольш вядомых святароў Беларусі – ксяндза Юозаса Булькі....

Здзіслаў НядзеляПрафесар філалогіі.

Нарадзіўся 14 кастрычніка 1931 года ў мястэчку Празарокі Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. У канцы 1930-х гадоў сям’я перабіраецца на пастаяннае месца жыхарства ў Глыбокае і набывае дом па вуліцы Генрыка Сянкевіча (сёння дом № 101 па вуліцы М. Горкага). Тут ён пайшоў ў першы клас Глыбоцкай школы.
Вясной 1940 года сям’я Нядзелі была дэпарціравана ў Казахстан, дзе і жыла да вясны 1946 года. Затым сям’я пераязджае ў Польшчу і спыняецца ў горадзе Жэшаў (Rzeszow). Тут Здзіслаў атрымаў сярэднюю адукацыю і паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт на філалагічны факультэт. Пасля заканчэння застаўся ў ім працаваць. Напісаў некалькі кніг па славацкай літаратуры.

Кіраўнік кафедры славацкай філалогіі Інстытута славянскай філалогіі, прадэкан філалагічнага аддзела з 1987 па 1990 год. З 1991 па 1993 год - дырэктар Інстытута славянскай філалогіі. Член камітэта славяназнаўства Польскай Акадэміі Навук і навуковага савета інстытута славяназнаўства. З 1991 па 1993 год старшыня камісіі славяназнаўства аддзялення Польскай Акадэміі Навук у Кракаве, а таксама член гісторыка-літаратурнай камісіі гэтага аддзела, рэдактар “Дзённіка славянскага” і гісторыка-літаратурнай серыі навуковых сшыткаў Ягелонскага ўніверсітэта.
Узнагароджаны кавалерскім крыжам ордэна адраджэння Польшчы, Залатым крыжам заслуг.
Меў сяброўства з многімі беларускімі пісьменнікамі і паэтамі, па яго запрашэнню ў 1971 годзе Уладзімір Караткевіч упершыню змог выехаць за межы СССР. У 1979 годзе, пад час візіту ў Польшчу Папы Рымскага Яна Паўла ІІ, меў сустрэчу са святаром.

Памёр 18 кастрычніка 1996 года.