Запрашаем да удзелу!

25 ліпеня 2019 года адбудзецца квэст “Таямніца вішнёвай квецені”. Запрашаем прыняць удзел у гэтым захапляльным падарожжы...

Моладзевы патрыятычны форум «Я памятаю! Я ганаруся!»

1-3 ліпеня 2019 года ў нашым горадзе праходзіў моладзевы патрыятычны форум «Я памятаю! Я ганаруся!», прысвечаны 75-гадавіне...

Адбыўся велапрабег "Дарогамі партызанскай славы"

29-30 чэрвеня 2019 года адбыўся велапрабег, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў....

Мітынг-рэквіем "Свечка Памяці"

Мітынг-рэквіем "Свечка Памяці" адбыўся 22 чэрвеня 2019 года ў нашым горадзе. Ля месца жалобнай цырымоніі ў Парку Перамогі...

“Тата! Твой выхад!”

16 чэрвеня на цэнтральнай плошчы горада прайшоў форум “Тата! Твой выхад!”, прысвечаны Міжнароднаму дню бацькі. Наш музей...

Велапрабег "Дарогамі партызанскай славы»

29-30 чэрвеня 1944 года савецкія войскі, развіваючы наступленне, уступілі ў першыя баі з фашыстамі па вызваленні тэрыторыі...

Эстафета "Пламя міру" у Глыбоцкім раёне

Эстафета агню галоўнай спартыўнай падзеі года працягвае ўрачыстае шэсце па Беларусі. 27 мая "Полымя міру" сустракалі ў...

Андрэй Майсяёнак Нарадзіўся 1 чэрвеня 1943 года ў горадзе Глыбокае. Яго прадзед Фёдар Ігнатавіч Майсяёнак перад Першай сусветнай вайной быў абраны Глыбоцкім валасным старшынёй. Дзед, Нікіфар Фёдаравіч, быў шмат гадоў настаяцелем Галубіцкай, а пазней Стэфанпольскай царквы. Бацька, Георгій Нікіфаравіч, у пачатку 1940-х гадоў працаваў лекарам-хірургам у Пліскім і Глыбоцкім раёнах, а пасля вайны – у Шаркоўшчыне і Варапаеве. Маці Андрэя Георгіевіча – Антаніна Фёдараўна Родчанкава паходзіла з вёскі Астаноўка Шаркоўшчынскага раёна. Яна працавала настаўніцай спачатку ў пачатковай школе, потым выкладала біялогію. Перад Вялікай Айчыннай вайной працавала загадчыцай навучальнай часткі ў Лужкоўскай школе, добра ведала мастака Язэпа Драздовіча, які ў той час выкладаў тут маляванне.

Мікалай МінскіСапраўднае прозвішча – Віленкін.

Нарадзіўся 15 (27) студзеня 1855 года ў мястэчку Глыбокае Віленскай губерні ў збяднелай яўрэйскай сям’і. Адукацыю атрымаў у Мінскай гімназіі, а затым на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта, які закончыў у 1879 годзе. Некаторы час займаўся юрыдычнай дзейнасцю. З сярэдзіны 1980-х гг. быў прысяжным павераным акругі санкт-пецярбургскай судзебнай палаты, затым служыў архіварыусам у Рускім банку. 

У 1876 годзе на старонках «Журнала русских романов и путешествий» былі надрукаваны першыя вершы маладога паэта. Вядомасць М. Мінскаму прынеслі вершы “Сон славяніна” і паэма “На радзіме”, якія былі выдадзены ў 1877 годзе. Тэматыка твораў – славянскі рух.

Янка ПачопкаЯнка Пачопка, пісьменнік. 

Нарадзіўся 26 кастрычніка (8 лістапада) 1890 года ў в. Летнікі Дзісненскага павета Віленскай губерні ў сям’і лесніка. У 1914 годзе скончыў Варанецкую сельскагаспадарчую школу. Закончыў 3-х месячныя курсы па жывёлагадоўлі і малочнай гаспадарцы пры Віленскім таварыстве сельскай гаспадаркі. Працаваў у Дэпартаменце земляробства Віленскай губерні. Быў рэдактарам двухтыднёвіка “Праваслаўны беларус” (1925), які выдаваўся ў Варшаве. З 1939 па 1958 гг. працаваў аграномам. У 1930-я гг. жыў на ўласнай гаспадарцы. Літаратурную дзейнасць пачаў з напісання вершаў. У 1912 годзе ў газеце “Наша ніва” надрукаваны пераклад з рускай мовы Я. Пачопкі, а ў 1913 годзе гэтае ж выданне апублікавала яго першы верш “Дудар”. Пісаў таксама і прозу.

П.ПугачэўскіНарадзіўся 4 студзеня 1894 года у вёсцы Чарневічы Дзісенскага павета. Бацька, Bociп Нічыпаравіч, быў дзісенскім мешчанінам, адстаўным фельчарам. Вандраваў па азіяцкіх прасторах Pacii i Kiтaя, але асеў у вёсцы Чарневічы Дзісенскага павета. Працаваў у мясцовай i Блошнікаўскай школе граматы, быў псаломшчыкам у Чарневіцкім прыходзе, арганізоўваў будаўніцтва новай царквы, займаўся фельчарскай справай. Пазней сям’я пераехала ў вёску Нарач, што на Вілейшчыне. Палікарп Пугачэўскі паступіў у Віленскую духоўную семінарыю. 3-за свайго вальнадумства быў звольнены з 6-га класа і ўладкаваўся ў Валынскую семінарыю, якую скончыў у 1915 годзе. У верасні 1915 года паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Юр'еўскага ўніверсітэта. Правучыўся толькі адзін год. У верасні 1916 года П. Пугачэўскі становіцца курсантам школы прапаршчыкаў у Пецяргофе, пасля заканчэння якой быў залічаны ў Бузулукскі запасны полк. 

Пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў СССР.

Л.РакоўскіНарадзіўся 28 снежня 1895 года (9 студзеня 1896 года) у мястэчку Глыбокае Дзісенскага павета Віленскай губерні ў сям’і валаснога пісара. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Вільні паступіў у 1915 годзе ў Кіеўскі ўніверсітэт на гісторыка-філалагічны факультэт, які не паспеў скончыць па прычыне грамадзянскай вайны. Будучы пісьменнік пайшоў служыць у Чырвоную Армію, потым некаторы час працаваў ў валасным выканаўчым камітэце, дзе займаўся пытаннямі па-за школьнай адукацыі. 

У 1922 годзе прыехаў ў Петраград і паступіў на прававое аддзяленне факультэта грамадскіх навук Петрагарадскага ўніверсітэта. Яшчэ студэнтам пачаў працаваць ў газеце “Ленінградская праўда”. Яго артыкулы, заметкі, рэпартажы часта з’яўляліся на старонках газеты пад рознымі псеўданімамі.