Ахова спадчыны
Праграма захавання гісторыка-культурнай спадчыны Глыбоцкага раёна на 2012-2015 гг.

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

1. Праграма захавання гісторыка-культурнай спадчыны Глыбоцкага раёна на 2012 - 2015 гады (далей - Праграма) распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 17, 2/1660), Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Каардынацыю і кантроль за выкананнем дадзенай Праграмы ажыццяўляе аддзел культуры Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта (далей - аддзел культуры райвыканкама).

3. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны ўключаны 61 аб'ект, які знаходзіцца на тэрыторыі Глыбоцкага раёна, сярод іх:

помнікі археалогіі - 35 (12 курганныя могільнікі перыяду феадалізму, 8 курганных могільнікаў перыяду мезаліту і неаліту, 9 гарадзішчаў, 3 кургана, 1 селішча, 1 паселішча, 1 каменны крыж);

помнікі архітэктуры - 22 (7 касцёлаў, 7 цэркваў, 2 былых манастыры, 1 капліца, 1 калона, 2 сядзібы, 2 забудовы вуліц г. Глыбокае);

помнікі гісторыі - 4 (3 брацкія магілы, магіла І.Ц.Буйніцкага ў в. Празарокі).

4. Фінансаванне Праграмы ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага, абласнога, рэспубліканскага бюджэтаў у рамках выдзеленых асігнаванняў, а таксама з пазабюджэтных крыніц і ўласных сродкаў уласнікаў.

 

ГЛАВА 2

МЭТЫ, ЗАДАЧЫ І НАПРАМКІ ПРАГРАМЫ

 

5. Асноўнымі мэтамі рэалізацыі Праграмы з'яўляюцца забеспячэнне захаванасці гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якія ўваходзяць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, беражлівыя адносіны да помнікаў гісторыі і культуры, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна.

6. Праграма накіравана на вырашэнне наступных задач:

6.1. захаванне аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны раёна;

6.2. афармленне ўліковай дакументацыі ўладальнікамі аб'ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў;

6.3. стварэнне банка дадзеных гісторыка-культурных каштоўнасцяў;

6.4. выяўленне новых аб'ектаў і занясенне іх у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь;

6.5. прыцягненне шырокіх слаёў насельніцтва да праблем захаванасці гісторыка-культурных каштоўнасцяў, іх папулярызацыі праз публікацыі ў сродках масавай інфармацыі, праз экскурсіі, культурна-масавыя мерапрыемствы, выставы;

6.6. выяўленне нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

7. Сапраўднай Праграмай вызначаны асноўныя напрамкі, якія будуць рэалізаваны ў адпаведнасці з мерапрыемствамі па выкананні Праграмы згодна з дадаткам 2.

 

ГЛАВА 3

ВЫНІКІ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ

 

8. Рэалізацыя мерапрыемстваў Праграмы забяспечыць:

8.1. захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцяў раёна;

8.2. паляпшэнне стану помнікаў гісторыі і культуры;

8.3. выкананне мерапрыемстваў па выяўленню і пастаноўцы на ўлік аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны раёна;

8.4. захаванне карыстальнікамі (ўласнікамі) патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь па выкарыстанні помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны;

8.5. забеспячэнне грамадскай даступнасці і ўспрымання гісторыка-культурнай спадчыны.

Падрабязней...
 
ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI, ЯКIЯ ЗНАХОДЗЯЦЦА НА ТЭРЫТОРЫI ГЛЫБОЦКАГА РАЁНА

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

(зацверджаны загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

ад 21 чэрвеня 2007 г. № 141)

 

Шыфр

Назва каштоўнасці

Датаванне каштоўнасці

Месцазнаходжанне

каштоўнасці

Катэ-

горыя каш-

тоў-

насці

Дата i нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады

Дата i нумар пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

212Г000363

Жылы будынак былога манастыра базыльян

1756 – 1763 гады

г.Глыбокае, на беразе воз.Вялікае

 

2

28.02.2002 № 71

14.05.2007 № 578

213Г000364

Ільінская капліца

канец

ХVIII стагоддзя

г.Глыбокае

 

 

3

13.11.2002 № 77

14.05.2007 № 578

212Г000365

Комплекс былога кляштара кармелітаў:

 

царква Раства Багародзіцы

 

уваходныя дзверы і дэкаратыўная галерэя па перыметру царквы

 

будынак кляштара

 

агароджа з брамай

 

ХVII – ХVIII ста-годдзі, сярэдзіна ХІХ стагоддзя

г.Глыбокае,пл.17 Верасня

2

28.02.2002 № 71

 

28.08.2003 № 88

14.05.2007 № 578

212Г000366

Троіцкі касцёл

1764 – 1782 гады, 1902 – 1908 гады

 

г.Глыбокае, пл.17 Верасня

2

28.02.2002 № 71

14.05.2007 № 578

213Г000367

Забудова вул.Леніна

канец ХІХ – пачатак

ХХ стагоддзя

 

г.Глыбокае, вул.Леніна, 5, 13, 38, 40

3

13.11.2002 № 77

14.05.2007 № 578

213Д000368

Брацкая магіла

1944 год

г.Глыбокае, вул.Леніна, парк Перамогі

 

3

25.02.2003 № 82

14.05.2007 № 578

213Г000369

Забудова вул.Маскоўскай

канец ХІХ – пачатак

ХХ стагоддзя

 

г.Глыбокае, вул.Маскоўская, 2, 3, 4

3

13.11.2002 № 77

14.05.2007 № 578

213Г000370

Калона ў гонар Канстытуцыі

 

1791 год

г.Глыбокае, на могілках

3

18.12.2002 № 80

14.05.2007 № 578

213В000371

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

X – XIII стагоддзі

в.Азёркі, каля вёскі, на паўднё-вым беразе воз. Мнюта

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213Г000372

Дом былой сядзібы

першая палова ХІХ стагоддзя

 

в.Азерцы

3

13.11.2002 № 77

14.05.2007 № 578

213Г000373

Царква

канец

ХІХ стагоддзя

 

в.Бабруйшчына

3

13.11.2002 № 77

14.05.2007 № 578

213В000374

Курганны могільнік

-

в.Бабруйшчына, пры ўездзе ў вёску

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000375

Курганны могільнік

-

в.Баяры, 2 км на захад ад вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213Г000376

Царква

пачатак

ХХ стагоддзя

 

в.Верхняя

3

13.11.2002 № 77

14.05.2007 № 578

213В000377

Курганны могільнік

-

в.Вольшчына, 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000378

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

X – XIII стагоддзі

в.Вуглы, 0,8 км на ўсход ад вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000379

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

V стагоддзе да н.э. – XIV стагод-дзе

 

в.Галубічы,   на   паўночна-заходняй ускраіне вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000380

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

XI – XII стагоддзі

в.Гатоўкі, 0,3 км ад вёскі, на левым беразе р.Маргва

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213Г000381

Касцёл

першая палова ХІХ стагоддзя

 

в.Дзеркаўшчына

3

13.11.2002 № 77

14.05.2007 № 578

213В000382

Курганны могільнік

-

в.Доўгае, 0,4 км на захад ад вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213Г000383

Царква

пачатак

ХХ стагоддзя

 

в.Забор’е

3

13.11.2002 № 77

14.05.2007 № 578

213В000384

Курганны могільнік-1, курганны могільнік-2

X стагоддзе,

IX – XIII стагоддзі

в.Забор’е, 0,8 км на паўночны захад ад вёскі, 1 км на паўноч-ны захад ад вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213Г000385

Касцёл

1910 год

в.Задарожжа

 

3

13.11.2002 № 77

14.05.2007 № 578

213Г000386

Сядзіба:

 

парк

 

рэшткі падмурка сядзібнага дома

 

гаспадарчая пабудова

сярэдзіна

ХІХ стагоддзя

в.Залессе

 

3

13.11.2002 № 77

14.05.2007 № 578

213В000387

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

X – XIII стагоддзі

в.Залессе, каля ўезду ў вёску з боку в.Дубкі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000388

Гарадзішча

V стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э.

 

в.Запруддзе, 1 км на паўночны захад ад вёскі, на высокім пагорку

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000389

Селішча перыяду ранняга жалезнага веку

V стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э.

 

в.Запруддзе,   з   усходу   каля асновы гарадзішча

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000390

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

V стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э.

 

в.Зарубіна, 0,9 км на поўнач ад вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000391

Курганны могільнік-1, курганны   могільнік-2

-

в.Зарубіна,   на   паўночнай ускраіне вёскі, 0,4 км на поўнач ад вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213Г000392

Царква

1748 год

в.Кавалі

 

3

13.11.2002 № 77

14.05.2007 № 578

213В000393

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

-

в.Латыголь, 0,25 км на поўдзень ад вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213Г000394

Царква

канец

ХVIII стагоддзя

в.Мамаі

 

 

3

13.11.2002 № 77

14.05.2007 № 578

213В000395

Курганны могільнік

-

в.Мамаі,  1,2 км ад   вёскі   на пагорку

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000396

Курган

-

в.Маргі,  пры  ўездзе  ў  вёску за ручаём

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

212Г000397

Касцёл Ганны. 10 сюжэтных барэльефаў у інтэр’еры касцёла

1792 год

в.Мосар

 

 

2

28.02.2002 № 71,

28.08.2003 № 88

14.05.2007 № 578

213В000398

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

IX – XIV стагоддзі

в.Мосар, 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000399

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

X – XIII стагоддзі

в.Нарушова, 0,8 км на ўсход ад вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000400

Гарадзішча ранняга жалезнага веку

-

в.Падгаі, 0,5 км на ўсход ад вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213Д000401

Брацкая магіла

1941 – 1944 гады

г.п.Падсвілле, вул.Савецкая, у скверы

 

3

23.12.2003 № 92

14.05.2007 № 578

213В000402

Курганны могільнік-1, курганны могільнік-2, курганны могільнік-3

-

в.Перавоз, 1, 5 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Каменнае,

2 км на ўсход ад вёскі, у лесе, ва ўрочышчы Пчальнік, насупраць могільніка-2

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000403

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

X – XIII стагоддзі

в.Перавоз, пры ўездзе ў вёску, на ўскраіне лесу

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000404

Каменны крыж

XIV – XVII стагоддзі

в.Пліса

 

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000405

Курган

-

в.Пліса, насупраць канторы

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000406

Паселішча

-

в.Пліса, 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213Г000407

Касцёл

пачатак

ХХ стагоддзя

в.Празарокі

 

 

3

13.11.2002 № 77

14.05.2007 № 578

213Г000408

Царква

1909 год

в.Празарокі

 

3

13.11.2002 № 77

14.05.2007 № 578

213Д000409

Помнік на магіле І.Ц. Буйніцкага

 

-

в.Празарокі

 

3

25.02.2003 № 82,

28.08.2003 № 88

14.05.2007 № 578

213Д000410

Брацкая магіла

1941 – 1944 гады

в.Празарокі

 

3

25.02.2003 № 82

14.05.2007 № 578

213Г000411

Касцёл

канец

ХІХ стагоддзя

в. Прошкава

 

 

3

13.11.2002 № 77

14.05.2007 № 578

213В000412

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

 

-

в.Псуя, на могілках

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000413

Курганны могільнік

-

в.Рудніца, 1 км на захад ад вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000414

Гарадзішча

IX стагоддзе

в.Свіла-1,   1 км на   паўночны захад ад вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000415

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

IX – XIII стагоддзі

в.Свіла-1,   1 км на   паўночны захад ад вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000416

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

IX – XIII стагоддзі

в.Скрабянец,   на   ўсходняй ускраіне вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

212Г000417

Касцёл Бязгрэшнага Зачацця Прасвятой Дзевы Марыі

1740 год

в.Удзела

 

 

2

28.02.2002 № 71

14.05.2007 № 578

213В000418

Курган

-

в.Узрэчча,   на    паўночнай ускраіне вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213Г000419

Царква

1887 год

в.Чарневічы

 

3

13.11.2002 № 77

14.05.2007 № 578

213В000420

Курганны могільнік-1, курганны могільнік-2 перыяду ранняга сярэднявечча

VIII – XIII стагоддзі

в.Чарневічы,  1,5 км на захад ад вёскі

 

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000421

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

IX – XIV стагоддзі

в.Шо, 0,9 км на ўсход ад вёскі, у лесе

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000422

Гарадзішча

-

в.Шчаўкуны, 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

213В000423

Гарадзішча

-

в.Шыпы, 2 км на ўсход ад вёскі

 

3

04.12.2002 № 79

14.05.2007 № 578

 
ПАМЯТКА АБ ПАТРАБАВАННЯХ ЗАКАНАДАЎСТВА ПА АХОВЕ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Дзяржаўная палітыка Беларусі ў сферы культуры накіравана на захаванне самабытнасці культуры беларускага народа і нацыянальных традыцый, адраджэнне, захаванне і развіццё культурнай спадчыны, забеспячэнне даступнасці культурных каштоўнасцяў для ўсяго насельніцтва, інтэграцыю ў сістэму сусветнай культуры на правах раўнапраўнага ўдзельніка.

Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ўяўляе сабою цэлую сістэму мерапрыемстваў арганізацыйнага, прававога і эканамічнага характару. Галоўным дакументам у дадзенай сферы з'яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь" ад 09.01.2006 № 98-3 (далей - Закон).

Падрабязней...
 




.
 TUT.BY