Гісторыя Глыбоччыны
Православные святыни Глубоччины - историко-культурное наследие региона

Свою историю православие на Глубоччине ведёт от создания Полоцкай епархии, то есть от 992 года, когда была учреждена первая на землях Беларуси епископская кафедра. Это событие относится ко времени правления князя Изяслава, сына равноапостольного Владимира и полоцкой княжны Рагнеды. Можно предположить, что именно в это время (конец 10 -- начало 11 века) на землях глубокских и стали появляться первые православные святыни. Однако документальное подтверждение этому пока не найдено.
Портрет Иосифа Корсака (из книги 1935 года)Значительную поддержку православной церкви на землях Великого княжества литовского оказывали крупные землевладельцы. На Глубоччине таковыми являлись Корсаки. Последний из представителей Корсаков Глубокских – Иосиф Львович в своей фундушной записи указывает, что «…родители мои погребены в церкви русского вероисповедания, в имении моём Березвечьи…» А это значит, что предки принявшего Униатство основателя трёх Глубокских святыний, были православными.
Первое летописное упоминание о православных храмах на Глубоччине относится к 1552 году. Именно в этом году была проведена инвентаризация земельных владений Полоцкого воеводства. Изучив этот документ можно утверждать, что на землях Глубоччины в то время действовало 6 (шесть) православных храмов:
1. «На Березвице церковь Святого Михаила. При ней поп Илья имеет пашню свою и два человека. Церковь имеет надание пана Дмитрия Корсака».
2. «На Плисе церковь Святое Пятницы. При ней поп Андрей мает пашню свою и четыре человека»
3. «На Псуи церковь Святой Троицы построенная на деньги Яна и Евстафия Корсоков. При той церкви поп Михаил. К церкви принадлежат две деревни Вороново и Свадре, количеством девять дворов в каждой»
4. «На Залесьи церковь Прочистое Мати Божей Покрова наданья Яна и Евстафия Корсоков. При церкви поп Иван и дьякон Олизер»
5. «Архимандрит Городенского монастыря Святого Петра поставил церковь Святого Николая на Мосаре и придал к ней монастырь Хвощево и три следа земли, также монастырской»
6.«В Голубичах церковь Святого Юрия наданья панов Корсаков».

Падрабязней...
 
Духавенства Глыбоччыны ў рэвізскіх сказках Пастаўскага павета Мінскай губерні за 1795 год.

Вярхнянская царква. Фота пач. ХХ ст.Рэвізскія сказкі з’яўляюцца пайменным спісам жыхароў населенага пункта або маёнтка ў Расійскай імперыі XVIII – XIX стагоддзяў. Па сутнасці – гэта агульнадзяржаўны перапіс насельніцтва, які праводзіўся ў мэтах падушнага падаткаабкладання. У іх указваліся імя, імя па бацьку і прозвішча ўладальніка двара, яго ўзрост, а таксама імёны і ўзрост іншых членаў сям’і. Пазначалася і тое, кім яны даводзіліся галаве сям’і. Магла ў рэвізскіх сказках прысутнічаць і інфармацыя іншага кшталту, напрыклад, пра саслоўнае паходжанне ўладальніка двара, альбо пра навучанне членаў яго сям’і. Галоўнай асаблівасцю такіх рэвізій быў іх саслоўны характар – звесткі пра мяшчан, сялян, шляхту і духавенства падаваліся асобна.

Пасля таго, як у 1793 – 1795 гадах землі ВКЛ канчаткова ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, падобныя перапісы пачалі праводзіць і на тэрыторыі сучаснага Глыбоцкага раёна. Першы з іх адбыўся ў 1795 годзе, а запісы ў рэвізскіх сказках вяліся на дзвюх мовах – рускай і польскай. У гэты час тэрыторыя Глыбоччыны ўваходзіла ў склад Дзісенскага і Пастаўскага паветаў новастворанай Мінскай губерні, прычым асноўная частка Глыбоцкага краю апынулася ў Дзісенскім павеце, а да Пастаўскага адышоў толькі яго заходні ўскраек. Пастаўскі павет праіснаваў толькі тры гады, і ўжо ў 1796 годзе яго тэрыторыя была падзелена паміж Дзісенскім і Вілейскім паветамі Мінскай губерні, пасля чаго сучасная тэрыторыя Глыбоцкага раёна амаль цалкам апынулася ў складзе першага.

Падрабязней...
 
ШТАЛАГ У ГЛЫБОКІМ

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў палон патрапіла звыш 5 мільёнаў салдат Чырвонай Арміі. Са зборных нямецкіх вайсковых пунктаў яны траплялі ў перасыльныя (этапныя) лагеры - дулагі, затым у пастаянна дзеючыя  лагеры - шталагі для радавога і сяржанцкага складу і офлагі – для афіцэраў. Толькі на тэрыторыі Беларусі яны размяшчаліся ў 60 населеных пунктах. Гэта былі месцы масавага знішчэння ваеннапалонных, у якіх загінула больш за 800 тысяч чалавек.

Картка ваеннапалоннагаУ кнізе "Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна” гаворыцца пра існаванне ў верасні 1941 года Беразвецкага  лагера для масавага знішчэння савецкіх ваеннапалонных (шталаг № 351).  Калі дакладна ён быў створаны невядома. Але пра яго існаванне ў першыя месяцы вайны ўспамінаюць многія ваеннапалонныя. Магчыма, што ў жніўні-верасні 1941 года ён значыўся як перасыльны лагер - дулаг, а потым быў ператвораны ў шталаг.

З пратаколу допыту С.Ф.Сесюніна, радавога 1967 асобнага сапёрнага батальёна 112 стралковай дывізіі:

«... У палон патрапіў я ля горада Невель 23.07.41 года. Праз тыдзень нас накіравалі ў м. Глыбокае, зрабілі мне аперацыю і праз 10 дзён перавялі ў Маладзечна ў лагер ваеннапалонных, дзе знаходзіўся да 06.06.42 года, ляжаў у лазарэце. Потым вярнулі ў м. Глыбокае ўсіх параненых, дзе мы знаходзіліся да 19.06.43. Затым перавезлі ў горад Каўнас ў лагер № 1 Г ... »

А вось што ўспамінае былы зняволены Петухоў А.А :

«… Лагер ваеннапалонных у Глыбокім - гэта агароджаная ў тры рады калючым дротам адкрытая пляцоўка, якая цягнулася ад сцен манастыра да возера …»

На тэрыторыі лагера не было ніякіх пабудоў, акрамя адзінага невялікага адрыны, а таксама будынкі былога кляштара, у якім размяшчаліся адміністрацыя і ахова лагера. Былы ваеннапалонны Падольскі Васіль Дзмітрыевіч успамінае:

«Усе ваеннапалонныя лагера, у тым ліку і я, знаходзіліся пад адкрытым небам, нягледзячы на ​​восеньскія і зімовыя маразы, ратуючыся ад холаду ў выкапаных ямах»

Падрабязней...
 
ДА 120-ГОДДЗЯ ПАЎЛА ВОСІПАВІЧА СУХОГА

У 1912 годзе ў часопісе «Весь мир» упершыню было надрукавана апавяданне Аляксандра Грына «Лётчик Киршин». Першых лётчыкаў у Расіі часцей за ўсё называлі авіятарамі або летунамі.

«Летун отпущен на свободу.

Качнув две лопасти свои,

как чудище морское в воду,

скользнул в воздушные струи...»

Гэта радкі з верша «Авіятар» Аляксандра Блока, прысвечанага гібелі знакамітага лётчыка Маціевіча, напісаныя ў 1910 годзе. Крыху далей у гэтым жа вершы сустракаецца і слова «пілот». А вось слова «лётчык» упершыню ужыў у літаратурным творы Аляксандр Сцяпанавіч Грын (сапраўднае прозвішча Грынеўскі). А карані вядомага рускага пісьменніка, аўтара «пунсовых ветразяў», паходзяць з нашай Глыбоччыны. Маёнткам Якубенкі, што побач з вёскай Задарожжа, з даўніх часоў валодалі яго продкі. Ці мог ведаць пісьменнік, што ўпершыню ўжытае ім слова «лётчык» стане галоўным словам у жыцці нашага земляка Паўла Восіпавіча Сухога.

Павел Сухі - школьнікСёння мы адзначаем 120 гадоў з дня нараджэння выдатнага савецкага авіяканструктара, аднаго з заснавальнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі. 22 (па новым стылі) ліпеня 1895 года ў сям'і глыбоцкіх настаўнікаў Восіпа Андрэевіча і Лізаветы Якаўлеўны Сухіх нарадзіўся сын Павел. Вось тэкст пасведчання аб нараджэнні: «По указу его императорского Величества, Самодержца Всероссийского, Литовская Духовная Консистория, согласно определению своему, выдаёт настоящее свидетельство в том, что в метрической книге Глубокской церкви, Виленской губернии Дисненского уезда за 1895 год в первой части о родившихся, в ст. 109 мужеского пола имеется следующая запись: «Тысяча восемьсот девяносто пятого года десятого июля рождения, а тридцатого крещён Павел. Родители его: учитель Глубокского народного училища Осип Андреевич Сухой и его законная жена Елизавета Яковлевна, оба православного исповедания. Воспреемниками были Глубокской церкви священник Николай Ионович Никольский и крестьянка села Гануты Наталья Яковлевна Гисич. Таинство крещения совершил священник Илларион Виляковский с дьяконом Венедиктом Нороновичем...».

Сям'я Сухіх прыехала на Глыбоччыну ў 1889 годзе. Спачатку Восіп Андрэевіч быў накіраваны на працу ў Чарневіцкае народнае вучылішча, а затым, з 1891 года па 1898 год, ён выкладае ў Глыбокім. Народнае вучылішча, дзе была кватэра Сухіх, знаходзілася побач з царквой. Сям'і настаўніка і святара жылі побач і былі дружныя. Восіп Андрэевіч захапляўся музыкай і, як следства, арганізаваў у вучылішчы хор.

 

Падрабязней...
 
КОЛЬКІ ГОД ПАДСВІЛЛЮ?

22 жніўня 2015 года ў г.п. Падсвілле прайшло чарговае свята пасёлка.  А колькі ж год споўнілася другому па колькасці жыхароў населенаму пункту Глыбоччыны? У мінулым годзе Падсвільчане адзначалі свой  90-годовы юбілей. Летапіснай датай адліку гісторыі Падсвілля лічыўся 1924 год, калі па рашэнню Савета міністраў Польшчы быў арганізаваны Корпус аховы памежжа (КАП). Гарнізон 7-га батальёну КАП (7 Batalion KOP) размясціўся ў Падсвіллі, а пасля рэформы Пілсудскага ў 1929 годзе стаў называцца Батальён КАП "Падсвілле" (Batalion KOP "Podświle" у складзе pułka KOP „Głębokie”). Калі апірацца на дадзеную дату, то атрымліваецца, што ў гэтым годзе пасёлку споўніўся 91 год.

Але не ўсё так проста. Адкрыццё новых гістарычных крыніц можа змяніць дату заснавання населенага пункта, зрабіць яго старэйшым.

“Ваенна-дарожная карта Еўрапейскай Расіі” 1908 г.Ваенна-тапаграфічным аддзелам галоўнага штаба Расійскай імперыі ў 1888 годзе была састаўлена “Ваенна-дарожная карта Еўрапейскай Расіі”. Ішлі гады, змянялася сетка дарог еўрапейскай часткі Расіі, пракладваліся новыя чыгуначныя лініі. І канешне ж іх трэба было наносіць на карту. А таму большасць лістоў ваенна-дарожнай карты былі выпраўлены, дапрацаваны і надрукаваны крыху пазней, у 1908 годзе. Назва “Падсвілле” упершыню з’явілася менавіта на дапрацаванай карце 1908 года. Не Свіла або Свілка, а менавіта Падсвілле. І гэтаму ёсць лагічнае тлумачэнне.

Падрабязней...
 
КАСЦЕЛ СВ.ТРОЙЦЫ В.КАНСТАНЦІНАВА

Пра касцёл Св. Тройцы ў вёсцы Канстанцінава амаль нідзе ў сучаснай гістарычнай і краязнаўчай літаратуры не згадваецца. Ён быў разбураны 2 ліпеня 1962 года, па прычыне недахопу матэрыялу для будаўніцтва дома культуры ў Дунілавічах. Крыху інфармацыі пра гэты касцёл можна знайсці ў польскім выданні: W. Zawadzki "Wspomnienie z zycia ks. Franciszka Rogala-Zawadzkiego (1829-1915) Ostatniego zakonnika wilenskiej djecezji ze starej generacji" Гэта віленскае выданне 1924 года прысвечана ксяндзу Францішку Завадскаму, удзельніку паўстання 1863 года. Ён, па запрашэнні Тэрэзы Акушка, 25 гадоў адслужыў у філіяльным касцёле Канстанцінава.

Касцёл в. Канстанцінава. 1962 г. Фота Пятра РаловічаГістарычна Канстанцінава -- гэта двор з касцёлам над рэчкай Мардва. Драўляны храм пад назвай Святой Тройцы фундаваны ў 1768 годзе Янінай Акушка, а 1 кастрычніка 1769 года асвечаны біскупам Т. Тавянскім. З 1799 года ён з’яўляўся філіяльным храмам удзельскай парафіі, што пацвярджаюць «Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба…». У выданні 1861 года пазначана наступнае: «Удзельский, ордена францисканцев монастырь, при коем находится костёл (каменные) с оградою, основаны в 1642 году, к нему принадлежит деревянный костёл в м. Константинове». З 1917 года храм набывае статус парафіяльнага, а святаром тут працуе Францішак Аляшкевіч.Алтар касцёла. 1955 г. Фота Пятра Раловіча

Магчыма, раней на гэтым месцы існаваў уніяцкі храм,  бо  пасля 1839 года праваслаўныя не раз звярталіся да ўлад з просьбай вярнуць ім святыню. Тады пані Акушка звярнулася да жонкі віленскага губернатара з асабістай просьбай аб уратаванні касцёла. Згодна мясцовай легенды, яна падмацавала сваю просьбу трыма пудамі найлепшых лясных арэхаў. Дзякуючы намаганням пані, а можа па якіх іншых прычынах, але касцёл захаваўся за католікамі.

За польскім часам касцёлу вёскі Канстанцінава належала 14 дзесяцін зямлі. З 1924 па 1939 год святарамі тут працавалі: Юзаф Гайдукевіч, Норберт Будзілас, Стэфан Дабравольскі і Ян Макрэцкі. Апошні ксёндз, што працаваў у касцёле ў 1940-я гг быў Эдвард Вайцяхоўскі.  У пасляваенны час касцёл быў зачынены, а потым і поўнасцю знішчаны.

 
ГІСТОРЫЯ ВЁСАК ГАЛУБЧЫКІ І СТАРЫ ДВОР

Выступленне артыстаў перад хлебаробамі калгаса “17 верасня”Вёска Галубчыкі згадваецца яшчэ ў пісьмовых крыніцах канца XVIII ст., таму ўзрост вёскі налічвае ніяк не менш двух стагоддзяў. На той час вёска была ўладаннем знакамітага на Глыбоччыне шляхецкага роду Корсакаў, і належала ім аж да другой паловы XIX ст. Распавядаючы пра Галубчыкі, неабходна ўспомніць і тыя вёскі, якія ў свой час былі сюды сселены: Сідары, Зеляцініна і Папкі. Пэўную інфармацыю пра гэтыя вёскі дае “Царкоўна-прыходскі летапіс Залескай Свята-Пакроўскай царквы Літоўскай епархіі…”. Згодна гэтага дакумента, у 1880 годзе Галубчыкі мелі 6 двароў, Сідары – 9 двароў, Зеляцініна – 7 двароў. Вёску Стары Двор святар у сваім летапісе не ўспамінае, але, магчыма, гэты населены пункт на той час ужо існаваў у якасці фальварка графа Забелы. Прынамсі так ён пазначаны ў першым агульнарасійскім перапісе насельніцтва 1897 года. Гэты перапіс дае цікавыя звесткі і па насельніцтву, і па землях Галубчыкаў, Сідараў, Зеляцініна, Папкоў.

Даныя перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г.:

вёска Галубчыкі: 61 жыхар (28 мужчын, 33 жанчыны), 65 дзесяцін зямлі

в. Сідары: 63 жыхары (30 м., 33 ж.), 66 дзесяцін

в. Зеляцініна: 76 жыхароў (40 м., 36 ж.), 83 дзесяціны

хутар Зеляцініна: 12 жыхароў (8 м., 4 ж.), 1 дзесяціна

хутар Папкі: 11 жыхароў (3 м., 8 ж.), 120 дзесяцін

фальварак Стары Двор: 4 жыхары (3 м., 1 ж.), 233 дзесяціны

Падрабязней...
 
ПРАВАСЛАЎНЫ ХРАМ ВЁСКІ ЧАРНЕВІЧЫ

Царква ў вёсцы Чарневічы3 даўніх часоў вёска Чарневічы мела свой праваслаўны храм. У сярэдзіне ХVI стагоддзя, як сведчаць архіўныя дакументы, вёска была "пана Война, а в ней храм Николы Чудотворца". У XIX ст. дзейнічала тут царква Прасвятой Багародзіцы. Драўляны будынак царквы меў даволі просты выгляд: круглая па форме без знешніх і ўнутраных упрыгожванняў, алтар "грубой, топорной работы" не больш двух метраў квадратных, а ўваходныя дзверы настолькі вузкія, што ўвайсці ў царкву можна было толькі бокам і схіліўшыся. У такім выглядзе ўбачыў царкву праасвяшчэнны Іосіф, які ў 1872 годзе праездам па рэвізіі спыніўся на адпачынак у Чарневічах. Агледзеўшы царкву, ён заўважыў: "Однако церковь-то у вас куда как плоха". У адказ айцец Веніямін, настаяцель гэтай царквы, папрасіў аказаць дапамогу ў пабудове новага храма. Акт аб крытычным стане царквы быў дасланы губернатару. Той, выслухаўшы думку праасвяшчэннага Іосіфа, аднёс пытанне аб будаўніцтве новай царквы ў Чарневічах да разраду першасных. Па яго загаду быў складзены план і распрацаваны каштарыс на 16 тысяч рублёў. На жаль, будаўніцтва новай царквы ў Чарневічах на гэтым і скончылася.

Згубіўшы апошнюю надзею збудаваць царкву за дзяржаўныя сродкі, айцец Веніямін распрацаваў даволі просты архітэктурны план і звярнуўся да дзяржаўных асоб з просьбай выплаціць яму жалаванне за дзесяць год наперад у суме 4000 рублёў, якія ён ахвяраваў на царкву. Але ж і гэта прапанова засталася без увагі.

Падрабязней...
 
ДА 100-ГОДДЗЯ ПАЧАТКУ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

1 жніўня 1914 года па новым стылі пачалася Першая сусветная вайна ці як яе называлі тады – Вялікая вайна. Па сваіх маштабах і выніках яна сапраўды была вялікай – за 4 гады і 4 месяцы пакуль яна цягнулася, у ёй удзельнічалі 38 краін, ваенныя дзеянні ахапілі тэрыторыю Еўропы, Азіі і Афрыкі, вяліся на ўсіх акіянах і многіх марах. У выніку вайны перасталі існаваць чатыры імперыі: Расійская, Аўстра-Венгерская, Асманская і Германская. Краіны-удзельніцы згубілі каля 10 мільёнаў чалавек забітымі, каля 20 мільёнаў былі знявечаны.

Праз год вайна прыйшла на Беларусь. У жніўні 1915 года немцы захапілі Гродна і Вільна. Пагроза захопу навісла і над маленькім гарадком Глыбокае.  Спакойнае і размеранае жыццё мясцовага насельніцтва парушылі сотні бежанцаў з заходніх губерняў, якія ратуючыся ад вайны ішлі на усход. Днём і ноччу цягнуліся праз Глыбокае абозы з памешчыцкім дабром.

Рух рускіх салдат праз мястэчка Глыбокае. Фота 1914-17 гг.Ноччу 2 верасня 1915 года прыйшоў загад генерала Патапава эвакуіраваць Глыбокае і падарваць чыгуначную станцыю. Пачалася масавая эвакуацыя людзей і маёмасці. Яшчэ ноччу горад пакінула кіраўніцтва чыгуначнай станцыі і пошты, духавенства, адміністрацыя горада, урачы, настаўнікі. Раніцай адправіўся абоз з маёнтка Глыбокае. Згодна загаду, станцыя  і казённы склад са спіртам і запасамі дроў былі спалены. Першыя атрады нямецкай кавалерыі паказаліся ля Глыбокага ў гэты ж дзень. Аднак, асцерагаючыся казакоў, у горад не заехалі, а толькі сачылі ў біноклі за рухам рускіх войск. У нядзелю (6 верасня) немцы з’явіліся ў горадзе. Разрабаваўшы некалькі прадуктовых крам, яны накіраваліся ў маёнтак. Тут яны канфіскавалі каля 200 пудоў аўсу, выдаўшы распіскі за подпісамі камандзіра 5-га гусарскага палка. Не здабыўшы вялікага скарбу захопнікі пакінулі горад.

Падрабязней...
 
РОД ДЭСПАТ ЗЯНОВІЧАЎ НА ГЛЫБОЧЧЫНЕ

У наступным годзе Глыбокае будзе адзначаць свой юбілей. Першая летапісная згадка пра наш горад звязана з прадстаўнікамі шляхецкага роду Деспат Зяновічаў. Менавіта прадстаўнікі гэтага роду ў 15-16 ст.  валодалі вялікімі зямельнымі надзеламі, у тым ліку і паўднёва-заходняй часткай нашага горада.

Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 2


.
 TUT.BY