Знакамітыя землякі
БУЙНІЦКІ ІГНАТ ЦЯРЭНЦЬЕВІЧ

Беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра.

І.БуйніцкіНарадзіўся 10 жніўня (22 жніўня) 1861 года  ў маёнтку Палевачы Празароцкай воласці ў сям’і дробнага шляхціца. Скончыў Рыжскае землямернае вучылішча, вучыўся у прыватнай драматычнай студыі ў Вільні. Працаваў у родных мясцінах каморнікам. У 1907 г. у сваёй сядзібе ў Палівачах (каля Празарокаў) заснаваў самадзейны тэатр, дзе спачатку прымалі ўдзел яго сваякі. Тэатр даваў канцэрты і спектаклі ў Палівачах, Празароках і навакольных вёсках. Вывучаў беларускія песні, танцы, народнае адзенне.

У Вільні 12 лютага 1910 г. тэатр Буйніцкага прыняў удзел у прадстаўленні, якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай «Першая беларуская вечарынка ў Вільні». Выступленне танцавальнай трупы Буйніцкага мела на гэтай вечарыне каласальны поспех. Разам з новымі драматычнымі акцёрамі і спевакамі трупа стала прафесійнай і атрымала назву «Першая беларуская трупа» або «Тэатр Ігната Буйніцкага». У 1910—1913 г. тэатр гастраляваў па Беларусі (Мінск, Слуцк, Полацк), двойчы выступаў у Пецярбургу (1911, 1912), а таксама ў Варшаве (1913).

Падрабязней...
 
БУЛЬКА ЮОЗАС ВІНЦЭВІЧ

Ю.БулькаНарадзіўся 27 снежня 1925 года ў невялічкай  літоўскай вёсачцы Рыпайчай (літ. Ripaičiai) Уценскага раёна ў сялянскай сям’і. На другую палову дзяцінства Юозаса прыпала вайна. Яна пачалася, калі хлопчыку споўнілася 14 год. Пасля вайны, атрымаўшы школьны атэстат, ён паступае ў сельскагаспадарчы тэхнікум. Моцны атэістычны ўціск ў савецкай Літве перашкодзіў юнаку завершыць вучобу. Дыплом агранома ён не атрымаў: “Выкінулі мяне з тэхнікума за веру”. Але з гэтага часу ў душы засталася незвычайная любоў да роднай прыроды.

Падрабязней...
 
ВОЛІН БАРЫС МІХАЙЛАВІЧ (сапраўднае прозвішча -- Фрадкін)

Савецкі партыйны дзеяч.

Б.ВолінНарадзіўся 1 чэрвеня 1886 года ў г. Глыбокае Віцебскай губерні -- 16.2.1957, Масква), партыйны дзеяч.  

Адукацыю атрымаў у Екацярынаслаўскім гарадскім вучылішчы (1901) і на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. У 1904 уступіў у РСДРП, бальшавік. З 1905 член екацярынаслоўскага камітэта РСДРП. У 1906-07 вёў партыйную працу ў Бранску і на Урале, рэдактар падпольнай газеты "Уфімскі працоўны". У 1910 эмігрыраваў. Наведваў лекцыі на юрыдычным факультэце Парыжскага ўніверсітэта.
У 1913 вярнуўся ў Расію, дзе працягнуў партработу. У 1917 член Маскоўскага камітэта РСДРП(б), прадстаўнік яго муніцыпальнай камісіі, сакратар бальшавіцкай фракцыі Маскоўскай гарадской думы. З верасня 1917 прадстаўнік Калужскай управы ў Замаскварэцкім раёне, член Замаскварэцкага Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. З 1918 член рэдкалегіі газеты "Праўда".
Падрабязней...
 
ДАЛЕНГА-МАСТОВІЧ ТАДЭВУШ (польск.: Tadeusz Dołęga-Mostowicz)

Пісьменнік, журналіст.

Т.Даленга-МастовічНарадзіўся  10 жніўня 1898 года ў маёнтку Акунёва.

Бацька Тадэвуша — Стэфан, арандаваў маёнтак, дзе вёў узорную гаспадарку, якая лічылася адной з лепшых у акрузе. Пазней сям'я перабралася ў Глыбокае. Глыбоцкі дом Мастовічаў быў на вуліцы Кракаўскай (цяпер на тым месцы дом № 2 па вул. Савецкай).

Пачатковую адукацыю атрымаў дома, потым вучыўся ў Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1915 г. У час вучобы ў гімназіі ўдзельнічаў у нелегальных патрыятычных арганізацыях. У час вучобы ў Кіеўскім універсітэце быў членам польскай ваеннай арганізацыі. У час Грамадзянскай вайны, у 1919 годзе Т. Даленга-Мастовіч дабраахвотнікам пайшоў у польскую армію, дзе служыў да 1922 года. З 1922 жыў у Варшаве, у 1922-1926 супрацоўнік, а потым рэдактар газеты «Rzecz Pospolita», займаўся літаратурнай творчасцю. Ужо ў пачатку 1925 г. на старонках гэтай газеты з'яўляюцца артыкулы і фельетоны, падпісаныя псеўданімам Т.М.. У тым жа 1925 з'яўляюцца і першыя апавяданні. У 1926 пісаў пад новым псеўданімам – Далэнга.

Падрабязней...
 
ДРАЗДОВІЧ ЯЗЭП НАРЦЫЗАВІЧ

 Беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог. Адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу.

Я.ДраздовічНарадзіўся 1 кастрычніка 1888 года ў засценку Пунькі ў сям’і збяднелага шляхціца – арандатара. У два гады застаўся без бацькі, яго і пяцёра братоў выхоўвала маці Юзэфа, неўзабаве сям’я засталася без зямлі і дома. Вучыўся ў прыватнай настаўніцы, пасля скончыў Віленскую школу малявання (1908). У 1910 – 1914 служыў у арміі, дзе скончыў фельчарскія курсы, у 1-ю сусветную вайну – на Заходнім фронце. Пасля звальнення з арміі з-за стану здароўя жыў у сваякоў на Дзісеншчыне ў фальварку Лявонаўка каля в. Германавічы, пасылаў у «Нашу Ніву» артыкулы пра клопаты хлебаробаў-землякоў.

У 1919 працаваў у Беларускім літаратурна-выдавецкім аддзеле пры Камісарыяце асветы БССР. У 1919 – 1920 у Мінску: мастак-дэкаратар у «Беларускай хатцы», Беларускім дзяржаўным тэатры; у 1919 арганізаваў культурна-асветніцкае таварыства «Заранка», якое адкрывала школы, аматарскі тэатр, бібліятэку; выкладаў малюнак у беларускай гімназіі і жаночай прагімназіі, супрацоўнічаў з літаратурнымі выдавецтвамі як ілюстратар.

Падрабязней...
 
ДУЖ-ДУШЭЎСКІ КЛАЎДЗІЙ СЦЯПАНАВІЧ

Беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч.

К.Дуж-ДушэўскіНарадзіўся ў мястэчку Глыбокае Дзісненскага павета Віленскай губерні ў сям'і збяднелых шляхцічаў 27 сакавіка (паводле іншых звестак 26 красавіка) 1891 года.

І дзед, і бацька Клаўдзія Сцяпанавіча былі прафесійнымі будаўнікамі. Яны здолелі прывіць хлопчыку павагу і любоў да гэтай прафесіі. Ужо ў старэйшых класах Клаўдзію даручалі кіраваць невялікімі будаўнічымі работамі і нават рабіць уласныя праекты. Тады хлопец цвёрда вырашыў, што яго жыццёвае прызначэнне - архітэктура.

Аднак каб стаць сапраўдным архітэктарам, неабходна было атрымаць адпаведную адукацыю. І таму, дасягнуўшы адпаведнага ўзросту, Дуж-Душэўскі  едзе ў Вільню і паступае ў рэальнае вучылішча, дзе ён паглыблена вывучае прыродазнаўчыя і фізіка-матэматычныя дысцыпліны. Менавіта тут малады чалавек пазнаёміўся са шматлікімі беларускімі палітычнымі і культурнымі дзеячамі, сярод якіх быў і яго зямляк Вацлаў Ластоўскі. У далейшым яны склалі выдатны дуэт і шмат чаго дасягнулі на ніве палітыкі і культуры.

Падрабязней...
 
ІОФЕ СЯМЁН САМУІЛАВІЧ (сапраўднае імя Іофе Сымон-Залман Шмуйловіч)

Іофе Сямён СамуілавічСавецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1897 года ў мястэчку Глыбокае Дзісненскага павета Віленскай губерні ў мяшчанскай сям'і. Па іншых звестак нарадзіўся ў 1895 годзе ў вёсцы Мосар.

Скончыў з залатым медалём Смаленскую класічную гімназію (1916), дзе ўдзельнічаў у працы падпольных рэвалюцыйных кружкоў. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце на медыцынскім факультэце, выбыў 2 кастрычніка 1917 года для паступлення ў войска. Член РСДРП(б) з красавіка 1916 года.

Падрабязней...
 
КОРСАК ІОСІФ ЛЬВОВІЧ

І.КорсакПаходзіў з лініі Корсакаў Глыбоцкіх, якая вядома з канца XV ст. была заснавана Багданам Астаф’евічам Карсаковічам. Быў сынам Льва і Марыянны Падпіпенты, дзедзічам Глыбокага, Перадолаў, Ластавічаў, Свілы і Беразвечча ў Полацкім ваяводстве. Ваяваў у 1610 годзе пад Смаленскам, удзельнічаў у паходзе Уладыслава IV на Маскву. Ва ўзнагароду атрымаў у 1623 годзе дзісненскае староства, у тым самым годзе набыў  каралеўскі консэнс на выкуп курылаўскага староства ад Сапегі, а ў 1623 годзе філіпаўскага староства ад Марштына. Гэтым староствам валодаў да 1631 года. У 1626 годзе за вайсковыя заслугі атрымаў маёнтак Антанова ў Мазырскім павеце. У 1633 годзе ў часе вайны за Смаленск арганізаваў за ўласны кошт жаўнераў і бараніў на чале іх дзісненскі замак. Уладыслаў IV дасылаў яму з абозу пад Смаленскам лісты і ўніверсалы пра дапамогу жаўнерамі, правіянтам і амуніцыяй. Каля 1632 года атрымаў староства радомльскае ў Мсціслаўскім ваяводстве, а каля 1634 года стаў старастам мсціслаўскім і першым ланд-войтам Мсціслава. На сейме 1638 года атрымаў зварот грошаў, выдадзеных на жаўнераў у абароне Дзісны. 2 ліпеня 1639 года атрымаў Мсціслаўскае ваяводства.

Падрабязней...
 
ЛАПЫР БАЛЯСЛАЎ

Баляслаў ЛапырНарадзіўся 5 мая 1895 года ў Пецярбургу. Бацька Нікадзім паходзіў з вёскі Рубеж Браслаўскага павету.

Баляслаў пачатковую адукацыю атрымаў у Браславе. Сярэднюю школу ён скончыў у Коўне (1909), потым атрымаў адукацыю агранома ў Пецярбургу (1916). У 1926 годзе ажаніўся са Стэфаніяй Страшэвіч. Маладая сям’я ў 1926 годзе набыла 11 гектараў зямлі ля Глыбокага. У 1932 годзе нарадзіўся сын Уладзіслаў, потым дочкі Яна, Гэля і Марына.

Баляслаў Лапыр імкнуўся да абуджэння ў беларускім народзе нацыянальнай годнасці. Ён дамагаўся большых правоў для беларусаў, а таму ўдзельнічаў у дэлегацыі да прэзідэнта Рэчы Паспалітай Ігнація Масціцкага.

Падрабязней...
 
ЛАСТОЎСКІ ВАЦЛАЎ УСЦІНАВІЧ

Беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнавец, этнограф. 

В. ЛастоўскіНарадзіўся  27 кастрычніка (8 лістапада) 1883 года ў засценку Калеснікі Дзісенскага пав. Віленскай губ.

Паходзіў з незаможнага шляхецкага роду. Скончыў на радзіме пачатковую школу, пасля некаторы час вывучаў лацінскую мову ў свайго дзядзькі Франца Ластоўскага. У 1896 годзе паехаў у Вільню, працаваў у віннай краме, адначасова наведваў лекцыі ў мясцовым універсітэце.

У 1902 уступіў у Польскую сацыялістычную партыю ў Літве. У 1904—1905 слухаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце. З 1906 у Рызе, дзе займаўся самаадукацыяй, далучыўся да мясцовага беларускага руху. У 1906—1908 член БСГ. З сакавіка 1909 у Вільні. У 1909—1914 рэдакцыйны сакратар газеты «Наша ніва». Рэдагаваў часопісы «Саха» (1912), «Беларускі сцяг» (1922), газету «Гоман» (1916—1917).

Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 2

.
 TUT.BY