Вынікі "Ночы музеяў-2020"

Вось і завяршылася чарговая «Ноч музеяў». У гэтым годзе яна праводзілася ў онлайн-фармаце. Супрацоўнікі музея...

І зноў пра майскую музейную ноч

18 мая ва ўсім свеце музейшчыкі будуць адзначаць прафесійнае свята. Менавіта ў гэты дзень праводзіцца міжнародная акцыя...

Пошукі затопленнага савецкага танка (працяг)

8 мая, напярэдадні дня Вялікай Перамогі, навуковыя супрацоўнікі музея адправіліся ў даўно запланаваную экспедыцыю па...

Пытанні II тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”.

Шаноўныя аматары краязнаўства, мы працягваем гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”....

Пошук затопленага савецкага танка

У ваенны камісарыят Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага раёнаў звярнуўся жыхар Глыбокага Тумчонак Вячаслаў Іванавіч з...

Далей ад віруса, бліжэй да музея!

Прыстасуйцеся пад зменлівыя ўмовы!  ...

Памяць сэрца

У адрас Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта паступіў зварот грамадзянкі Кімстач Ганны Дзмітрыеўны з просьбай...

Штогод 18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў.  Для супрацоўнікаў музеяў гэты дзень з’яўляецца не толькі святам, але яшчэ і днём напружанай работы. Стала ўжо добрай традыцыяй ў гэты дзень адчыняць дзверы музеяў для ўсіх жадаючых і прадстаўляць новыя выставы і ўнікальныя музейныя экспанаты. З кожным годам набірае папулярнасць правядзенне “ночы музеяў”.

На музейнай аляцоўцы. 18 мая 2011Глыбоцкі музей вось ўжо шмат год запар прапануе сваім наведвальнікам у гэты дзень незвычайнае мерапрыемства --  інтэрактыўную праграму "Забавы ў стылі рэтра" з дэманстрацыяй прадметаў традыцыйнага побыту беларусаў. Мерапрыемства праводзіцца пад адкрытым небам на пляцоўцы пры музеі. У гэты дзень многія музейныя прадметы з навукова-дапаможнага фонду музея пакідаюць свае паліцы ў фондасховішчы і пераносяцца на прымузейную пляцоўку, дзе, па задумцы супрацоўнікаў, яны “ажываюць”. Задача такога “ажыўлення” музейных прадметаў – паказаць  функцыянальнае прызначэнне іх і выкарыстанне ў паўсядзённым жыцці нашых дзядоў і прадзедаў. Не кожны музейны супрацоўнік, не кажучы пра радавога наведвальніка музея, ведае і можа правільна распаліць самавар або намалоць мукі з дапамогай жорнаў. А хто з нашай моладзі умее трымаць у руках сталярны інструмент або прасаваць бялізну з дапамогай валака і качалкі? Расказаць і, галоўнае, паказаць  наведвальнікам, як гэта рабілі раней – вось галоўная мэта праводзімага мерапрыемства. 

Ідэя арганізаваць і правесці ў такі дзень мерапрыемства на прымузейнай пляцоўцы з’явілася пасля вывучэння і шматбаковага аналізу музейных прадметаў этнаграфічнай калекцыі. Аказалася, што ў музеі шмат цікавых і захаваўшыхся ў працоўным стане  этнаграфічных прадметаў, якія занесены ў навукова-дапаможны фонд. Такія музейныя прадметы былі адабраны і разбіты на групы па іх функцыянальнаму прызначэнню:

Пад час мерапрыемства. 18 мая 2009 Пасля адбору ўсе прадметы тэматычна былі размешчаны на пляцоўцы ля музея. Трэба зазначыць, што гэта пляцоўка не заасфальтаваная роўная плошча, а прыгожы мініпарк з рознымі кветкамі, дрэвамі і зялёным газонам. Кожны, хто ў гэты дзень праходзіў ля музея, не заставаўся абыякавым да таго, што праходзіла на пляцоўцы. Пад гукі старога патэфона ў спалучэнні з вальсамі і полькамі самаробнага гармоніка наведвальнікі па-сапраўднаму дакраналіся да нашай гісторыі. Бралі ў рукі таўкач і пачыналі ў ступе апрацоўваць зерне на крупы, або са звычайнага лыка спрабавалі плесці лапці.

На музейным мерапрыемстве. 18 мая 2009Жанчыны спрабавалі перанесці ваду ў вёдрах з дапамогай каромысла ці, як сапраўдныя гаспадыні, з дапамогай вілак паставіць чыгунок у “печ”. Мужчыны асвойвалі сталярны інструмент: ручную дрыль, гэблі, фуганак, цясло і інш. Для пажылых людзей такое мерапрыемства стала яркім напамінам аб іх дзяцінстве ці юнацтве. Моладзь атрымала непаўторныя ўражанні ад дакранання да свайго мінулага, нашай гісторыі. А дапамагалі ім у гэтым навуковыя супрацоўнікі музея, якія ўвесь дзень знаходзіліся побач з экспанатамі. Яны з задавальненнем вялі гутарку з кожным, хто заходзіў на прымузейную пляцоўку, дэманструючы наведвальнікам не толькі свае тэарэтычныя веды, але і практычныя навыкі валодання музейнымі экспанатамі. 

З кожным годам такі спосаб правядзення музейнага мерапрыемства набываў ўсё большую папулярнасць сярод жыхароў і гасцей горада. Вялікую цікавасць такая форма работы з музейнымі прадметамі набыла ў настаўнікаў і вучняў школ горада і раёна. У гэты дзень яны стараліся абавязкова наведаць наш музей і дакрануцца да тых “носьбітаў гісторыі”, пра якія чытаюць у кніжках на ўроках гісторыі. Спецыяльна для такіх наведвальнікаў (асабліва вучняў пачатковых класаў) і была дапрацавана інтэрактыўная частка нашага мерапрыемства. Яе ідэя – паказаць маленькаму наведвальніку, як з дапамогай звычайных хатніх рэчаў нашы бабулі і дзядулі ў свой час наладжвалі гульні і забавы, як бавілі свой вольны час. Дзеці бралі ў рукі музейны прадмет не толькі для таго, каб даведацца аб яго функцыянальным прызначэнні, але і выкарыстоўвалі яго пры правядзенні народнай гульні.

На прымузейнай пляцоўцы.18 мая2009 Дапамога моладзі. 18 мая 2009Напрыклад, беларуская народная гульня “Казна”. Праводзілася яна з дапамогай музейнага прадмета – кошыка і звычайных сасновых шышак. У ёй дзеці змаглі прадэманстраваць не толькі свой спрыт, але і хуткасць рэакцыі. Перад тым, як пачаць гульню, дзеці слухалі расказ пра тое, як плялі кошык, як выкарыстоўвалі яго  ў паўсядзённым жыцці нашы продкі. Далей яны адгадвалі загадкі пра кошык і пачыналася гульня. Колькасць удзельнікаў у гульні не абмежавана. Супрацоўнік музея выступаў у ролі “казначэя”. У руках ён трымаў кош, у якім знаходзілася так званая “казна”(шышкі). А сэнс гульні заключаецца ў наступным: дзеці становяцца ў круг, кідаюць свае шышкі ў цэнтр і адварочваюцца. “Казначэй раўняе казну” - забірае адну або некалькі шышак. Потым адыходзіць ў бок і кажа “Злодзей ідзе!”. Дзеці паварочваюцца і стараюцца схапіць адну шышку. Той, каму “казны” не хапіла, выбывае з гульні. Перамагае ўдзельнік, у руках якога засталася  апошняя шышка. 

Такая форма пазнання музейнага прадмета, на думку нашых супрацоўнікаў, з’яўляецца найбольш прывабнай для дзіцячай катэгорыі наведвальнікаў. Праз гульню дзеці пазнаюць гісторыю свайго краю не горш, чым праз звычайны аповед музейнага экскурсавода. А колькі эмоцый і радасці неслі яны пасля наведвання нашага мерапрыемства!

Падводзячы вынік, трэба зазначыць, што пры наяўнасці цікавых этнаграфічных прадметаў навукова-дапаможнага фону, адукаванасці і камунікабельнасці навуковых супрацоўнікаў музея можна арганізаваць і правесці пазнавальнае мерапрыемства. Пры гэтым музейнае свята становіцца па-сапраўднаму святам як для наведвальнікаў, так і для супрацоўнікаў.
Вывучаем народныя рамёствы. 18 мая 2010Пад гукі патэфона. 18 мая 2009 Як прадзед мой.18 мая 2011