Інтэрактыўны музейна-педагагічны занятак "Місія невыканальная" знаёміць вучняў пачатковых класаў з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, з дзейнасцю савецкіх разведчыкаў на акупіраванай тэрыторыі Глыбоцкага раёна.
Удзельнікам занятку патрэбна не толькі расшыфруюць сакрэтны код, скласці тапаграфічную карту баявых дзеянняў групы, але і паспрабаваць накруціць звычайную анучу. У ходзе гульні дзеці навучацца працаваць у камандзе, развіваючы сваю кемлівасць і ўяўленне.
Музейна-педагагічны занятак "Продкі нашых рэчаў" праводзіцца для вучняў пачатковай школы і знаёміць наведвальнікаў з музейнымі прадметамі, якія выкарыстоўвалі нашы продкі больш за сто гадоў таму назад.
Заняткі, падчас якіх дзецям трэба будзе высветліць прызначэнне тых ці іншых старажытных рэчаў, праходзіць у форме гульні. Юным даследчыкам трэба старанна разгледзець і вывучыць прапанаваны экспанат, паспрабаваць растлумачыць яго функцыянальнае прызначэнне, і, магчыма, даць правільную назву гэтага прадмета. Прычым кожнае заданне для дзяцей мае сваю ступень складанасці. Ад тлумачэння простых і зразумелых рэчаў, такіх як лапці ці падкова, дзеці паступова пераходзяць да вывучэння больш складаных прадметаў.
Вучням гарадскіх і сельскіх школ прапануецца інтэрактыўная выстава-гульня «Гістарычны бой». У ходзе гульні дзеці знаёмяцца з цікавымі старонкамі гісторыі свайго рэгіёна, а таксама спазнаюць унікальныя прадметы з ужытку іх продкаў. Дух спаборніцтвы і наяўнасць прадметаў даўніны дазваляюць правесці гэтае мерапрыемства максімальна эфектыўна.
Класныя кіраўнікі, якія жадаюць правесці гэтую гульню ў сваім класе, могуць звярнуцца ў музей. Мерапрыемства арганізоўваецца і праводзіцца ў школах раёна па папярэднім запісе.
Занятак праводзіцца для вучняў школ горада малодшай узроставай групы ў музейнай зале "Сялянская хата".
Падчас занятку вучні змогуць пазнаёміцца з традыцыйным укладам жыцця беларусаў, асновамі побыту і асаблівасцямі аздаблення сялянскага дома.
На занятках дэманструюцца музейныя экспанаты (калаўрот, прасы, кухоннае начынне, валок і качалка, куфар і яго змесціва), вучні змогуць стаць удзельнікамі тэматычных гульняў, конкурсаў, віктарын, падрыхтаваных музейнымі педагогамі.
Занятак праводзіцца для вучняў 2-4 класаў у экспазіцыйнай зале музея. Дзеці змогуць даведацца аб жыцці сваіх продкаў, іх асноўных занятках, аб першых прыладах працы. З дапамогай музейных прадметаў і дадатковых матэрыялаў вучні паспрабуюць “здабыць агонь”, прасвідраваць адтуліну ў камяні, стварыць макет старажытнага жылля, зляпіць гліняны гаршчок і многае іншае.