Цікавая знаходка

9 лістапада 2018 года ў 13.00 завяршыўся інтэрнэт-аўкцыён, на якім за 1 200 € быў прададзены лот № 169 «YAZEP NARTSYZAVICH DRAZDOVICH 1888 Punki - 1954...

Пасланне нашчадкам

Урачыстая перадача паслання будучым пакаленням Беларусі адбылася ў Глыбокім у рамках святкавання Дня народнага...

«Беларусь. Глыбоччына. Радзіма. Нам ёсць чым ганарыцца!»

15 верасня 2021 года, напярэдадні Дня народнага яднання, у музеі прайшла гістарычная гадзіна пад назвай «Беларусь....

17 верасня ў Беларусі будзе адзначацца Дзень народнага адзінства

У адпаведнасці з Указам Кіраўніка дзяржавы ад 7 чэрвеня 2021 года № 206 у Беларусі заснавана дзяржаўнае свята Дзень...

Успамінаючы Афганістан

У апошнія тыдні ўвага ўсяго свету прыкавана да падзей, што развіваюцца ў Афганістане. У Беларусі да іх ставяцца...

136 старонак гісторыі, праўды і болю...

20 жніўня 2021 года ў Глыбокім прайшоў Дзень памяці. У гэты дзень у цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла прэзентацыя...

Сенсацыйная знаходка!

На сайце агенцтва Карла Хеффкеса, якое валодае найбуйнейшым у свеце запасам прыватных фільмаў з 1900 па 1945 год,...

Пра работу над кнігай расказвае Таццяна Тарасевіч20 жніўня 2021 года ў Глыбокім прайшоў Дзень памяці. У гэты дзень у цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі “Глыбоцкае гета. Яны перамаглі смерць”, прысвечаная трагедыі і гераізму яўрэйскага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кніга з серыі “Беларусь. Трагедыя і праўда памяці” падрыхтавана выдавецтвам “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” пры садзейнічанні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта і нашага музея. Выданне змяшчае ўнікальныя матэрыялы, што расказваюць пра жыццё і трагічнае знішчэнне яўрэяў Глыбокага, Плісы, Празарок і іншых населеных пунктаў сучаснага Глыбоцкага раёна. Яно багата ілюстравана архіўнымі фотаздымкамі, старымі планамі і картамі, шматлікімі партрэтамі ахвяр Халакосту.

Пра работу музейшчыкаў над кнігай расказвае Уладзімір МірончыкНа прэзентацыю кнігі былі запрошаны жыхары нашага горада, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў раёна. Перад прысутнымі выступілі ўсе тыя, хто прымаў удзел у стварэнні кнігі. Аб рабоце музея па пошуку матэрыялаў, іх вывучэнні, напісанні артыкулаў для новага выдання распавёў навуковы супрацоўнік нашага музея Уладзімір Мірончык. Ён падзяліўся з прысутнымі тым, якой доўгай і цяжкай была праца калектыву музея па пошуку матэрыялаў для кнігі ў архівах нашай краіны і за яе межамі, з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся музейшчыкі пры вывучэнні дакументаў на іўрыце, што новае пазналі супрацоўнікі музея, працуючы ў дадзеным накірунку.

Некалькі кніг падчас прэзентацыі былі перададзеныя раённай бібліятэцы, дзе кожны жадаючы зможа з імі пазнаёміцца. З некаторымі матэрыяламі гэтага выдання вы можаце пазнаёміцца на старонках нашага сайта.