Цікавая знаходка

9 лістапада 2018 года ў 13.00 завяршыўся інтэрнэт-аўкцыён, на якім за 1 200 € быў прададзены лот № 169 «YAZEP NARTSYZAVICH DRAZDOVICH 1888 Punki - 1954...

Пасланне нашчадкам

Урачыстая перадача паслання будучым пакаленням Беларусі адбылася ў Глыбокім у рамках святкавання Дня народнага...

«Беларусь. Глыбоччына. Радзіма. Нам ёсць чым ганарыцца!»

15 верасня 2021 года, напярэдадні Дня народнага яднання, у музеі прайшла гістарычная гадзіна пад назвай «Беларусь....

17 верасня ў Беларусі будзе адзначацца Дзень народнага адзінства

У адпаведнасці з Указам Кіраўніка дзяржавы ад 7 чэрвеня 2021 года № 206 у Беларусі заснавана дзяржаўнае свята Дзень...

Успамінаючы Афганістан

У апошнія тыдні ўвага ўсяго свету прыкавана да падзей, што развіваюцца ў Афганістане. У Беларусі да іх ставяцца...

136 старонак гісторыі, праўды і болю...

20 жніўня 2021 года ў Глыбокім прайшоў Дзень памяці. У гэты дзень у цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла прэзентацыя...

Сенсацыйная знаходка!

На сайце агенцтва Карла Хеффкеса, якое валодае найбуйнейшым у свеце запасам прыватных фільмаў з 1900 па 1945 год,...

У адпаведнасці з Указам Кіраўніка дзяржавы ад 7 чэрвеня 2021 года № 206 у Беларусі заснавана дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.

Да гэтага дня супрацоўнікі нашага музея падрыхтавалі некалькі тэматычных мерапрыемстваў. 15 верасня адбудзецца моладзевы велапрабег «Шлях да духоўных крыніц», які пройдзе па тэрыторыі Глыбоцкага раёна. Падчас гэтай велавандроўкі яе ўдзельнікі наведаюць гістарычныя месцы, помнікі гісторыі і архітэктуры нашага рэгіёну, прымуць удзел у навядзенні парадку на тэрыторыі культурна-дэндралагічнага комплексу в. Мосар.

У гэты ж дзень у выставачнай зале музея пройдзе гістарычная гадзіна «Беларусь. Глыбоччына. Радзіма. Нам ёсць чым ганарыцца». На мерапрыемстве будуць разгледжаны і прааналізаваны тыя гістарычныя працэсы, што праходзілі на Глыбоччыне ў перыяд з 1921 па 1939 год.