Запрашаем да удзелу!

25 ліпеня 2019 года адбудзецца квэст “Таямніца вішнёвай квецені”. Запрашаем прыняць удзел у гэтым захапляльным падарожжы...

Моладзевы патрыятычны форум «Я памятаю! Я ганаруся!»

1-3 ліпеня 2019 года ў нашым горадзе праходзіў моладзевы патрыятычны форум «Я памятаю! Я ганаруся!», прысвечаны 75-гадавіне...

Адбыўся велапрабег "Дарогамі партызанскай славы"

29-30 чэрвеня 2019 года адбыўся велапрабег, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў....

Мітынг-рэквіем "Свечка Памяці"

Мітынг-рэквіем "Свечка Памяці" адбыўся 22 чэрвеня 2019 года ў нашым горадзе. Ля месца жалобнай цырымоніі ў Парку Перамогі...

“Тата! Твой выхад!”

16 чэрвеня на цэнтральнай плошчы горада прайшоў форум “Тата! Твой выхад!”, прысвечаны Міжнароднаму дню бацькі. Наш музей...

Велапрабег "Дарогамі партызанскай славы»

29-30 чэрвеня 1944 года савецкія войскі, развіваючы наступленне, уступілі ў першыя баі з фашыстамі па вызваленні тэрыторыі...

Эстафета "Пламя міру" у Глыбоцкім раёне

Эстафета агню галоўнай спартыўнай падзеі года працягвае ўрачыстае шэсце па Беларусі. 27 мая "Полымя міру" сустракалі ў...

На старце!29-30 чэрвеня 2019 года адбыўся велапрабег, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Маршрут велапрабегу быў пракладзены па тых населеных пунктах Глыбоччыны, якія ў чэрвені-ліпені 1944 года з баямі праходзілі воіны-вызваліцелі, дзе ў гады вайны змагаліся з ворагам партызанскія атрады. Удзельнікі велапрабегу за два дні пераадолелі адлегласць звыш сотні кіламетраў.

На маршруце15 лепшых прадстаўнікоў веламоладзі Глыбоччыны сабраліся раніцай 29 чэрвеня каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку Перамогі, каб пераадолець той шлях, які прайшлі савецкія войскі па Глыбоцкай зямлі летам 1944 года. Склалася так, што старт велапрабегу прыйшоўся на той дзень, у які роўна 75 гадоў таму назад першыя рэгулярныя часткі Чырвонай арміі ўступілі на тэрыторыю цяперашняга Глыбоцкага раёна. Менавіта 29 чэрвеня 1944 года былі вызваленыя першыя нашы вёскі: Ліпава - Вострава - Соша. Таму, вёска Ліпава і стала найбольш аддаленым пунктам маршруту. Пераадольваючы гэту немалую адлегласць, удзельнікі здзяйснялі невялікія прыпынкі ля помнікаў і абеліскаў, слухаючы расказ пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Глыбоччыне.Ля магілы невядомага салдата Магіла італьянскіх ваеннапалонных, расстраляных фашыстамі ля вёскі Арэхаўна, магіла невядомага салдата пры дарозе Полацк - Глыбокае, помнік землякам у вёсцы Кішы, абеліск на месцы дыслакацыі ў гады вайны партызанскай брыгады імя Суворава, Курган Славы, абеліск на месцы базіравання ў гады вайны штаба партызанскай брыгады імя Суворава, партызанскі аэрадром - гэта толькі частка тых месцаў, якія наведалі велападарожнікі. Прычым, удзельнікі прабегу не толькі слухалі падрыхтаваны расказ экскурсавода, але і вялі самастойную даследчую працу на аб'ектах: адшукалі траншэі ўмацаванняў партызанскай лініі абароны, знайшлі ў лесе партызанскі аэрадром, абследавалі скляпенні былой польскай стражніцы «Каменны Воз».

У пачатку доўгага шляхуЛя брацкай магілы савецкіх воінаў у г.п.ПадсвіллеПрывал на беразе Шошы

За парадай да вопытнага веласіпедыстаВарта адзначыць, што, як і ў любым сапраўдным падарожжы, не абышлося без прыгодаў. Справа ў тым, што галоўны ініцыятар і арганізатар велапрабегу Таццяна Віктараўна (па сумяшчальніцтве адказная за размяшчэнне «партызанскай базы» і начлег веласіпедыстаў) унесла элемент квэста ў маршрут велапрабегу. Перамясціўшы «базу» з возера Шо на бераг возера Белае, Таццяна Віктараўна тым самым прапанавала веласіпедыстам адправіцца на пошук гэтага месца. Са словамі: «Сапраўднаму партызану-веласіпедысту сем вёрст не круг», удзельнікі адправіліся ў дарогу. Вывучаем партызанскія зямлянкі ў Галубіцкай пушчыПераадолеўшы не адзін кіламетр, і прызнаўшы той факт, што ў прабегу не ўдзельнічаюць тыя, хто хоць трохі арыентуецца ў тапаграфічных картах, прыйшлося звярнуцца да крайнасці - узяць «языка». Партызанская тактыка дала свае вынікі - захоплены партызанамі-веласіпедыстамі «язык», а ім, па шчаслівым збегу абставінаў, аказаўся мясцовы жыхар і кіраўнік дадзенага рэгіёну Аляксандр Віктаравіч, вывеў выматаных дарогай падарожнікаў да месца размяшчэння іх «базы». Куды далей? А давайце адправімся ва ўсе чатыры бакі!Толькі вось «база» апынулася на процілеглым беразе возера. Не губляючы аптымізму і закінуўшы веласіпеды на плячо, усе накіраваліся ў пешую прагулку па беразе возера. І гэта таго каштавала - веласіпедыстаў чакала найсмачнейшая вячэра, адпачынак і доўгая размова аб праведзеным падарожжы ля «партызанскага» вогнішча. Заручыўшыся падтрымкай і дапамогай мясцовых «партызан» (на беразе возера ўжо некалькі дзён размяшчаўся лагер другога «партызанскага атрада»), веласіпедысты мелі і смачную юшку, і велізарныя запасы дроў для вогнішча.Раніца. І зноў у бой...

Раніцой другога дня, згарнуўшы «партызанскі лагер», веласіпедысты адправіліся ў зваротны шлях. Ні пякучае сонца, ні моцны вецер не маглі спыніць велападарожнікаў у выкананні пастаўленай задачы - «Вельмі добра, калі мы вяртаемся дадому!». Да канца дня ўсе паспяхова дабраліся да адпраўнай кропкі веласіпеднага маршруту і прывезлі шмат незабыўных уражанняў.

 Рамантуем на месцыНа Кургане СлавыАдпраўляемся на пошукі партызанскага аэрадромаЛя абеліска ў в. ЛіпаваЛя фундамента польскай стражніцы "Каменны Воз"Ля "партызанскага вогнішча" на беразе возера Белае