Падзяка за працу

За значны ўклад у развіццё, захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Глыбоччыны, працоўны калектыў...

Музей навукі ў нашым горадзе

З 25 кастрычніка па 24 лістапада 2019 года ў музеі будзе праходзіць незвычайная інтэрактыўная выстава. Наведаўшы наш музей...

IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі"

З 4 па 6 кастрычніка 2019 года ў Брэсце адбыўся IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Наш музей у чацвёрты раз прыняў актыўны...

Падарожжа ў Парыж

Як і было заяўлена раней, у суботу 28 верасня моладзь Глыбоччыны адправілася ў займальную велаэкскурсію. Канчатковым...

Новы экспанат

Новы экспанат папоўніў музейную калекцыю старадаўніх паштовак. Набытая на інтэрнэт-аўкцыёне паштоўка была перададзена...

Сусветны дзень без аўтамабіля

Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць у гэты дзень вандроўкі на веласіпедзе па роднаму краю. У мінулым годзе 22 верасня...

«Мосар: Мекка для турыстаў і культурны цэнтр»

14 верасня 2019 года на старонках «Сельскай газеты» з'явіўся артыкул «Мосар: Мекка для турыстаў і культурны цэнтр»....

Уручэнне пасведчанняў Штогод 22 верасня ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў большасці развітых краін свету, праводзіцца міжнародная акцыя - «Дзень без аўтамабіля». Мэта мерапрыемства - акцэнтаваць увагу грамадства на пытаннях забруджвання атмасферы шкоднымі выкідамі ад транспарту.
На старцеМоладзь Глыбоччыны ў чарговы раз адгукнулася на заклік пакінуць аўто і сесці на веласіпеды, каб працягнуць знаёмства з цікавымі мясцінамі роднага краю. Менавіта, працягнуць, бо тыдзень таму назад глыбачане прынялі ўдзел у велапрабегу па месцах, звязаных з нашым таленавітым земляком - Я. Драздовічам (матэрыялы аб велапрабегу можна чытаць тут).

На маршруцеУ гэты раз маршрут быў пракладзены ў заходнім напрамку, у бок маёнтка пана Акушкі. Гэта адзін з нешматлікіх аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны нашага рэгіёну, які нядрэнна захаваўся да нашых дзён. Прычым інфармацыя аб сядзібе практычна, цалкам адсутнічае ў сучасных краязнаўчых выданнях. Абследаваць і вывучыць гэтае месца - такую задачу паставілі перад сабой ўдзельнікі вела-экскурсіі.
Ля сцен гаспадарчай пабудовы маёнтка пана АкушкіПераадолеўшы адлегласць у 13 км (гэта лічба не спалохала ні аднаго з велатурыстаў) юныя даследчыкі прыбылі ў в. Канстанцінава, зрабіўшы першы прыпынак ля касцёла Св. Язафата Кунцэвіча. Пачуўшы гісторыю гэтага храма і агледзеўшы месца пахавання прадстаўнікоў роду Акушкаў ля сцен касцёла, удзельнікі адправіліся аглядаць пабудовы былой сядзібы. "У які ж куточак раёна накіравацца ў наступны раз?"Легенды і паданні аб сядзібе, расказаныя супрацоўнікам музея, толькі павысілі цікавасць да абследавання гэтага месца. Ні адзін куточак маёнтка не застаўся ў баку ад дапытлівых поглядаў удзельнікаў вела-экскурсіі.
Дарога дадому атрымалася крыху даўжэйшай, але ў запале абмеркавання ўбачанага і пачутага праляцела неўзаметку. Развітваючыся,  юнакі і дзяўчаты доўга спрачаліся аб маршруце наступнага падарожжа, якое, мы спадзяёмся, не за гарамі!

Ля касцёла Св. Язафата КунцэвічаЛя дома пана АкушкіПадвядзенне вынікаў велападарожжа"Тут, напэўна, і захоўваюцца таямніцы маёнтка...""Лезці ці не, вось у чым пытанне..."Дарога дамоў заўсёды карацейшая!Веласіпед - гэта не раскоша, а сродак для падарожжаў