Музей вёскі Шоці

Супрацоўнікі музея нядаўна пабывалі ў творчай камандзіроўцы. Даведаўшыся пра тое, што ў вёсцы Шоці намаганнямі...

Візіт пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Глыбоцкі раён

Штогод 4 лістапада грамадзяне Італіі адзначаюць Дзень нацыянальнага адзінства і Узброеных Сіл – свята, прысвечанае...

Незвычайная знаходка

Стала ўжо добрай традыцыяй, калі знойдзеныя на гарышчах старых дамоў ці на прасторах інтэрнэт-аўкцыёнаў прадметы...

«Дарога памяці»

У верасні 2019 года на тэрыторыі Глыбоцкага раёна праходзіла акцыя памяці «Во славу общей Победы», прысвечаная 75-годдзю...

Пытанні IV тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

Падыходзіць да фінішу гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, які на працягу апошніх месяцаў...

Навукова-практычная канферэнцыя "Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч»

Навукова-практычная канферэнцыя "Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч» прайшла ў Глыбокім 25 верасня 2020 года....

Адкуль карані Аляксандра Грына?

Знайсці адказ на гэта пытанне паспрабавалі ўдзельнікі велапрабега «Пунсовыя ветразі», прысвечанага 140-годдзю з дня...

Якубенкі. На месцы былога маёнтка Грынеўскіх.Знайсці адказ на гэта пытанне паспрабавалі ўдзельнікі велапрабега «Пунсовыя ветразі», прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка. 

На маршрут, які праходзіў па тэрыторыі двух раёнаў (Глыбоцкі і Мёрскі), выйшла 13 аматараў веласіпедных падарожжаў. Звыш сотні кіламетраў дарог і сцежак, сустрэчы з цікавымі і добразычлівымі людзьмі, наведванне Глыбоцкая раённая бібліятэка. На старце.ўнікальных гістарычных і прыродных аб'ектаў, а галоўнае - непаўторныя эмоцыі і велізарны зарад бадзёрасці і энергіі. За два дні падарожжаў пад пякучым сонцам і праліўным дажджом удзельнікі велапрабегу змаглі не толькі даказаць сабе, што яны моцныя духам хлопцы і дзяўчаты, але і пазнаць шмат цікавага з гістарычнага мінулага роднага краю.

Наведвальнікам нашага сайта мы прапануем невялічкую фотасправаздачу аб гэтым мерапрыемстве:

Каб убачыць такую прыгажосць - трэба адправіцца у падарожжа!!!Празарокі. Экскурсія ў школьным музеі.Карставая пячора. Падрыхтоўка да спуска (пранікненню) у пячору.Так выглядае той, каму пашчасціла пакінуць пячору.Дык вось яна якая - адзіная на Беларусі прыродная пячора.Бераг возера. Палатачны гарадок удзедьнікаў велапрабега.Такім нас сустрэла возера раніцай другога дня.Празарокі. У музеі бацькі беларускага тэатра.Возера Доўгае. Прывал на беразе самага глыбокага возера Беларусі.Старая полацкая дарога. Нават "брукаванка" здалася веласіпедыстам.Бераг возера Доўгае. Нават ім патрабуецца адпачынак.Прошкава. На многакіламетровым шляху трэба і адпачыць."Брацік, нам трэба ехаць далей"Мы зрабілі гэта. Апошнія кіламетры маршрута."Google інфармуе, што правільным шляжам рухаемся, таварышы"Возера Гінькава. Такім нас сустрэла трэцяе па глыбіні возера Беларусі.Бераг возера Гінькава. На шляху да пячоры.Бераг возера Гінькава. Сцяжынка вядзе няперад - у невядомасць...Крыніца Святога Яна. Вада купелі - ледзяная.Якубенкі. Ля камянічкі былога маёнтка.Задарожжа. Добры настрой - залог паспяховага мерапрыемства.Задарожжа. Адпачынак ля старэйшага касцёла на землях Глыбоччыны.Задарожскі касцёл. Сустрэча са святаром.Мнюта. Галоўнае ў велападарожжы ўмець своечасова прайсціся пешшу.Мнюта. Не кожны пагорак паддасца веласіпедысту.Пліса. Ля каменнага крыжа.Чорны ручэй. Першыя кіламетры маршруту.