Цікавая знаходка

9 лістапада 2018 года ў 13.00 завяршыўся інтэрнэт-аўкцыён, на якім за 1 200 € быў прададзены лот № 169 «YAZEP NARTSYZAVICH DRAZDOVICH 1888 Punki - 1954...

Пасланне нашчадкам

Урачыстая перадача паслання будучым пакаленням Беларусі адбылася ў Глыбокім у рамках святкавання Дня народнага...

«Беларусь. Глыбоччына. Радзіма. Нам ёсць чым ганарыцца!»

15 верасня 2021 года, напярэдадні Дня народнага яднання, у музеі прайшла гістарычная гадзіна пад назвай «Беларусь....

17 верасня ў Беларусі будзе адзначацца Дзень народнага адзінства

У адпаведнасці з Указам Кіраўніка дзяржавы ад 7 чэрвеня 2021 года № 206 у Беларусі заснавана дзяржаўнае свята Дзень...

Успамінаючы Афганістан

У апошнія тыдні ўвага ўсяго свету прыкавана да падзей, што развіваюцца ў Афганістане. У Беларусі да іх ставяцца...

136 старонак гісторыі, праўды і болю...

20 жніўня 2021 года ў Глыбокім прайшоў Дзень памяці. У гэты дзень у цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла прэзентацыя...

Сенсацыйная знаходка!

На сайце агенцтва Карла Хеффкеса, якое валодае найбуйнейшым у свеце запасам прыватных фільмаў з 1900 па 1945 год,...

Удзельнікі мерапрыемства15 верасня 2021 года, напярэдадні Дня народнага яднання, у музеі прайшла гістарычная гадзіна пад назвай «Беларусь. Глыбоччына. Радзіма. Нам ёсць чым ганарыцца!».

На мерапрыемстве ішла размова аб лёсавызначальнай падзеі ў гісторыі Беларусі - вызваленчым паходзе Чырвонай Армii 17 верасня 1939 года, вынікам якога стала ўз'яднанне беларускага народа, які без малога два дзесяцігоддзі жыў па розныя бакі мяжы.

Падчас правядзення мерапрыемстваУдзел у мерапрыемстве прынялі 11-класнікі сярэдняй школы №2 горада Глыбокае. Разам з навуковым супрацоўнікам музея Уладзімірам Мірончыкам школьнікі абмеркавалі значнасць падзеі 17 верасня 1939 года для нашай краіны ў цэлым і Глыбоччыны ў прыватнасці, даведаліся пра цікавыя факты з гісторыі Глыбокага (перадгісторыя вераснёўскіх падзей, баявыя дзеянні на тэрыторыі раёна, эканамічныя і сацыяльныя пераўтварэнні), падыскутавалі аб гістарычных і культурных працэсах, якія праходзілі ў нашым рэгіёне. А самыя актыўныя і эрудзіраваныя атрымалі памятныя сувеніры!