Далей ад віруса, бліжэй да музея!
Прыстасуйцеся пад зменлівыя ўмовы!
З меркаванняў бяспекі ў свеце адмяняюцца шматлікія культурна-масавыя мерапрыемствы і зачыняюцца ўстановы культуры. Аднак разам з тым, з'явілася магчымасць наведваць многія музеі онлайн. Наш музей, з мэтай мінімізаваць час знаходжання ў публічным месцы, запрашае наведвальнікаў сайта прагуляцца па экспазіцыйных залах.