Музей вёскі Шоці

Супрацоўнікі музея нядаўна пабывалі ў творчай камандзіроўцы. Даведаўшыся пра тое, што ў вёсцы Шоці намаганнямі...

Візіт пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Глыбоцкі раён

Штогод 4 лістапада грамадзяне Італіі адзначаюць Дзень нацыянальнага адзінства і Узброеных Сіл – свята, прысвечанае...

Незвычайная знаходка

Стала ўжо добрай традыцыяй, калі знойдзеныя на гарышчах старых дамоў ці на прасторах інтэрнэт-аўкцыёнаў прадметы...

«Дарога памяці»

У верасні 2019 года на тэрыторыі Глыбоцкага раёна праходзіла акцыя памяці «Во славу общей Победы», прысвечаная 75-годдзю...

Пытанні IV тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

Падыходзіць да фінішу гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, які на працягу апошніх месяцаў...

Навукова-практычная канферэнцыя "Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч»

Навукова-практычная канферэнцыя "Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч» прайшла ў Глыбокім 25 верасня 2020 года....

Адкуль карані Аляксандра Грына?

Знайсці адказ на гэта пытанне паспрабавалі ўдзельнікі велапрабега «Пунсовыя ветразі», прысвечанага 140-годдзю з дня...

Перадача зямліУ верасні 2019 года на тэрыторыі Глыбоцкага раёна праходзіла акцыя памяці «Во славу общей Победы», прысвечаная 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у рамках якой адбыўся ўрачысты рытуал забору зямлі з месцаў пахаванняў ахвяр вайны. Капсулу з гэтай зямлёй напярэдадні 9 Мая 2020 года заклалі ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх святых у сталіцы нашай краіны. Частка зямлі паступіла на захоўванне ў Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей.
У гэтым годзе Глыбоцкі раён далучыўся да Усерасійскай ваенна-патрыятычнай акцыі «Горсть памяти», мэтай якой з'яўляецца ўвекавечванне памяці савецкіх воінаў, якія загінулі ў бітвах Вялікай Айчыннай вайны.
У рамках акцыі 6 кастрычніка 2020 года ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі прайшло незвычайнае мерапрыемства: частка зямлі з усіх воінскіх пахаванняў Глыбоцкага раёна, што захоўваецца ў нашай установе, была ва ўрачыстай абстаноўцы перададзена ваеннаму камісару Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Сяргею Аляксандравічу Краснадубскаму.
Гэтая зямля ў далейшым будзе перададзена ў Расію для ўключэння ў экспазіцыю гісторыка-мемарыяльнага комплексу «Дарога памяці», які знаходзіцца на тэрыторыі ваенна-патрыятычнага парку культуры і адпачынку Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі «Патрыёт».