Вынікі "Ночы музеяў-2020"

Вось і завяршылася чарговая «Ноч музеяў». У гэтым годзе яна праводзілася ў онлайн-фармаце. Супрацоўнікі музея...

І зноў пра майскую музейную ноч

18 мая ва ўсім свеце музейшчыкі будуць адзначаць прафесійнае свята. Менавіта ў гэты дзень праводзіцца міжнародная акцыя...

Пошукі затопленнага савецкага танка (працяг)

8 мая, напярэдадні дня Вялікай Перамогі, навуковыя супрацоўнікі музея адправіліся ў даўно запланаваную экспедыцыю па...

Пытанні II тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”.

Шаноўныя аматары краязнаўства, мы працягваем гістарычны квіз-марафон “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”....

Пошук затопленага савецкага танка

У ваенны камісарыят Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага раёнаў звярнуўся жыхар Глыбокага Тумчонак Вячаслаў Іванавіч з...

Далей ад віруса, бліжэй да музея!

Прыстасуйцеся пад зменлівыя ўмовы!  ...

Памяць сэрца

У адрас Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта паступіў зварот грамадзянкі Кімстач Ганны Дзмітрыеўны з просьбай...

26 сакавіка каля помніка на месцы магілы вязняў пліскага гета было шматлюдна: навучэнцы і настаўнікі Пліскай дзіцячы сад – сярэдняй школы разам з супрацоўнікамі аўтаклуба Глыбоцкага цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці праводзілі добраўпарадкаванне тэрыторыі гэтага мемарыяла.
Навядзенне парадку на магіле расстраляных яўрэяў мястэчка ПлісаМерапрыемства праводзілася ў рамках абласной патрыятычнай акцыі “Дарогамі памяці”, прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне сярод аўтаклубаў Віцебскай вобласці. Пачалося яно з наведвання месцаў воінскіх пахаванняў па дарозе з Глыбокага ў Плісу, а менавіта брацкай магілы ахвяр вайны ў в. Арэхаўна і магілы невядомага салдата каля в. Гваздова. Экскурсіі для супрацоўнікаў аўтаклуба і навучэнцаў Пліскай школы на мемарыяльных месцах гэтага маршрута правёў навуковы супрацоўнік музея Ігар Фёдараў.
Ля магілы невядомага салдатаБрацкая магіла вязняў пліскага гета ўжо шмат год нагадвае жыхарам вёскі пра адну з найбольш трагічных старонак у гісторыі Плісы. 1 чэрвеня 1942 года на ўскрайку вёскі гітлераўцамі былі расстраляны 410 мясцовых яўрэяў. Раніцай вязняў гета выгналі з дамоў і пад шчыльным ачапленнем павялі да ўжо выкапанай ямы. 20-гадовы хлопец Мошэ Цымкінд, адзін з трох пліскіх яўрэяў, ацалелых падчас гэтай акцыі, з гарышча дома, дзе ён здолеў схавацца ад карнікаў, добра бачыў, як за вёску, сярод іншых, вялі яго маці, брата і сястру. Ён добра разумеў, што чакае яго родных, але нічога не мог зрабіць. Адпомсціць гітлераўцам ён здолеў, патрапіўшы да партызан – са зброяй у руках Мошэ Цымкінд змагаўся да самага вызвалення роднай Плісы летам 1944 года.
Менавіта яго намаганнямі на месцы, дзе былі расстраляны бязвінныя жыхары Плісы быў пастаўлены помнік. У год 75-годдзя Перамогі ў лёсавызначальнай для нашага народа вайне, мерапрыемствы, накшталт таго, што было праведзена сумеснымі намаганнямі аўтаклуба Глыбоцкага цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці, Пліскай дзіцячы сад – сярэдняй школы і Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея, маюць вялікую карысць. Яны не дазваляюць нам забыцца на тыя падзеі, што вартыя застацца ў памяці сучасных і будучых пакаленняў.