Дата каляндара

15 студзеня спаўняецца 82 гады з дня ўтварэння Глыбоцкага раёна. Гэта не проста памятная дата, але і добрая нагода...

У будучыню разам

4 студзеня 2022 года ў калектыве нашай установы адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і...

З Новым 2022 годам!!!

Супрацоўнікі нашага музея падрыхтавалі навагоднія пажаданні на аснове асабістага і працоўнага вопыту. З Новым годам...

Першыя дзіцячыя партызанскія чытанні

Снежань 1942-га – асаблівая дата ў гісторыі г.п. Бягомль. Партызаны брыгады "Жалязняк" у выніку двухдзённай аблогі і...

За навагоднім настроем - у музей!

Напярэдадні навагодніх святаў запрашаем вас далучыцца да нашай PR-акцыі "Навагодні сюрпрыз у музеі"! ...

Сучасныя тэхналогіі на службе гісторыі

У нашым музеі з'явіўся новы прыемны бонус для індывідуальных наведвальнікаў – QR-коды. З іх дапамогай любы ахвочы на...

Дыялог з кіраўніцтвам адбыўся

Начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Падгурскі Пётр Мікалаевіч правёў асабісты прыём грамадзян,...

28 кастрычніка 2021 года на Віцебшчыне прайшоў адзіны дзень па закладцы паркаў, алей і сквераў. Гэты дзень стаў адным з этапаў рэалізацыі рэспубліканскага праекта "Парк сямейных дрэў", прымеркаванага да Года народнага адзінства.

Удзельнікі акцыіДзесяць маладых клёнаў было пасаджана ў гэты дзень у скверы сям'і, які заклалі яшчэ ў 2019 годзе на тэрыторыі культурна-дэндралагічнага комплексу вёскі Мосар. У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, маладыя сем'і і, вядома ж, музейшчыкі. Акрамя пасадкі дрэў удзельнікі мерапрыемства навялі парадак у скверы, прыбраўшы апалае лісце, а затым адправіліся ў мосарскі этнаграфічны музей, дзе акрамя знаёмства з экспазіцыяй іх чакаў духмяны травяны чай і салодкія пачастункі.

Добрыя справы на Глыбоччыне працягваюцца!

Маладое дрэўца ад маладой сям'іЗробім нашу планету прыгожайА як жа без нас! (подпіс: музейшчыкі Глыбокага)