Фонды музея папоўніліся новым экспанатам

Прыемны падарунак атрымалі супрацоўнікі музея ад даўняга сябра - Блышко Паўла Фёдаравіча. Наш добры знаёмы прэзентаваў...

Ноч музеяў 2026 (працяг)

На музейным свяце ў пятнічны вечар наш музей ператварыўся ў вялікую інтэрактыўную зону, дзе кожны змог знайсці занятак...

Ноч музеяў 2026 (пралог)

Незвычайным пралогам пачалася "Ноч музеяў 2026" у Глыбокім. У гэты пагодлівы майскі вечар запрошаныя госці традыцыйнага...

Пад сцягам нашай краіны

10 мая Цэнтральная плошча нашага горада ўпрыгожылася чырвона-зялёнымі колерамі - тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства,...

Тэматычная музейная пляцоўка ў Дзень Перамогі

9 мая ў Дзень Вялікай Перамогі на Цэнтральнай плошчы горада працавала тэматычная музейная пляцоўка "Салют! Перамога!". У...

"Хронікі Першамая"

...

Гістарычны буклет “Чорная быль. Чорная боль”

26 красавіка - дзень, калі свет замёр у жаху. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі атамнай...

Фрагмент мерапрыемстваШтогод 22 сакавіка ўся Беларусь ушаноўвае памяць загінуўшых жыхароў вёскі Хатынь і іншых населеных пунктаў на тэрыторыі нашай краіны, знішчаных карнікамі падчас Вялікай Айчыннай вайны. 22 сакавіка 1943 года нямецка-фашысцкія войскі падчас карных аперацый спалілі вёску Хатынь. У той страшны дзень былі знішчаны практычна ўсе жыхары вёскі - 149 чалавек, з іх 75 - дзеці. Створаны на месцы трагедыі мемарыяльны комплекс сімвалізуе і аб'ядноўвае сотні іншых беларускіх вёсак з падобнымі лёсамі. Успамінаючы Хатынь, мы ўспамінаем іх.
Фрагмент мерапрыемстваСёння, у 81-ю гадавіну трагедыі самай вядомай вогненнай вёскі Беларусі, у сценах нашага музея сабралася неабыякавая да гістарычнага мінулага сваёй краіны грамадскасць раёна, каб яшчэ раз успомніць пра тую крывавую трагедыю. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі "Памятаць, каб жыць" пачулі выступленні гісторыкаў, краязнаўцаў, архівістаў аб падзеях ваенных гадоў, аб трагічным лёсе многіх беларускіх вёсак, у тым ліку Глыбоцкага раёна, знішчаных фашыстамі падчас правядзення карных аперацый. Падчас дыялогу ўзнімаліся многія гістарычныя, але ў той жа час актуальныя пытанні, адказы на які спрабавалі знайсці ўдзельнікі мерапрыемства. Бо ўсе мы сёння выдатна разумеем, шануем і памятаем пра тое, якім коштам дасталіся мір і спакой у нашай краіне.

(22 сакавіка 2024 года)

Фрагмент выставы Удзельнікі мерапрыемстваФрагмент мерапрыемства