Нечаканы падарунак музею

На днях у музей звярнулася жыхарка горада Нара-Фамінска Маскоўскай вобласці Людміла Іванаўна Байкова. Яна прапанавала...

Спас мядовы - светлае свята

У чарговы раз на Цэнтральнай плошчы нашага горада шумна і весела праходзіла раённае свята-кірмаш "Светлае свята - Спас...

У аб'ектыве фотаапарата

Фатаграфія з самых першых дзён свайго існавання стала прадметам захаплення чалавецтва, і застаецца такім да гэтага...

Вішнёвая прыгода - 2024

Пятнічны вечар "Вішнёвага фестывалю" пачаўся з традыцыйнага квэста, які аб'яднаў глыбачан, што любяць гісторыю,...

Праект "Руская Атлантыда" у Глыбокім

У чэрвені 2024 года ў Глыбокім рэалізоўваўся Міжнародны пленэрна-выставачны праект "Руская Атлантыда". Вынікам працы...

«Глыбоччына на гісторыка-культурнай карце Беларусі»

2 ліпеня 2024 года ў нашым горадзе прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Глыбоччына на...

Дзень Незалежнасці і юбілей горада.

3 ліпеня 2024 года горад Глыбокае адсвяткаваў Дзень Незалежнасці, 80-я ўгодкі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх...

Фрагмент мерапрыемства2 красавіка 2024 года, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, наш музей прыняў удзел у відэаканферэнцыі "Маленькія героі вялікай краіны", арганізатарам якой выступіў Дзмітрыеўскі краязнаўчы музей імя А.Ф.Вангенгейма (Расійская Федэрацыя). У мерапрыемстве прынялі ўдзел Бягомльскі музей народнай славы і Музей партызанскай славы "Вялікі Дуб" (Курская вобласць, Расійская Федэрацыя).
У гэты важны для двух народаў дзень агульнай тэмай відэаканферэнцыі стала Вялікая Айчынная вайна, а мэтай - захаванне памяці аб подзвігу юных герояў той вайны. У ходзе канферэнцыі прагучалі выступленні аб подзвігах хлапчукоў і дзяўчынак, якія, нягледзячы на свой юны ўзрост, змагаліся з ворагам нароўні з дарослымі. Навуковы супрацоўнік нашага музея Аляксандр Хайноўскі расказаў аўдыторыі аб трагічным лёсе Клавы Шакаладавай, юнай савецкай разведчыцы, што была па-зверску закатавана фашыстамі ў сценах Глыбоцкага гестапа.
Фрагмент мерапрыемстваУ рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел навучэнцы школ, студэнты Дзмітрыеўскага агратэхналагічнага каледжа, працуючая моладзь, работнікі культуры, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый дзвюх суседніх дзяржаў.
Нажаль, ні што так не збліжае людзей, як агульнае гора, як агульная памяць... Памяць, якую варта захаваць і перадаць падрастаючаму пакаленню.

(2 красавіка 2024 года)