Адкуль карані Аляксандра Грына?

Знайсці адказ на гэта пытанне паспрабавалі ўдзельнікі велапрабега «Пунсовыя ветразі», прысвечанага 140-годдзю з дня...

Новыя экспанаты нашага музея

З 2017 года на Глыбоччыне праводзіцца міжнародны фестываль «Дударскі рэй». Гэта ўнікальнае дзейства накіравана на...

Мітынг у памяць трагічнага знішчэння Глыбоцкага гета

77 гадоў таму адбылася падзея, якая назаўжды змяніла культурнае аблічча нашага горада -- у жніўні 1943 года...

Запрашаем прыняць удзел у велапрабегу "Пунсовыя ветразі"

23 жніўня 2020 года адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка Аляксандра Грына. У адзначэнне...

Вынікі ІІІ тура квіз-марафона “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”

   Завяршыўся трэці тур гістарычнага квіз-марафону “Пра тую зямлю, дзе нарадзіўся ты”, і мы спяшаемся падвесці яго...

Гарадскі квэст “Тайны вішнёвай квецені”

Адной з найбольш цікавых і, несумненна, самай энергазатратнай падзеяй “Вішнёвага фестывалю – 2020” стаў чарговы...

«Беларусь памятае»

З чарговай выставай пазнаёміліся глыбачане і госці нашага горада на раённым свяце "Квітней, Глыбоччына». На цэнтральнай...

Ух, куды мы патрапілі...Адной з найбольш цікавых і, несумненна, самай энергазатратнай падзеяй “Вішнёвага фестывалю – 2020” стаў чарговы гарадскі квэст, прыняць удзел у якім вырашылі 12 каманд. І хоць нейкі час здавалася, што з-за моцнага дажджу квэст можа не адбыцца, у рэшце рэшт, надвор’е злітасцівілася над глыбачанамі і дазволіла тузіну каманд выйсці на старт.

Як і раней, злучальным звяном паміж камандамі і арганізатарамі квэста выступіў мабільны дадатак Viber. Атрымаўшы ад вядучых у 16:26 канверты з заданнямі, у далейшым удзельнікі гульні мелі з арганізатарамі зносіны толькі пры пасрэдніцтве Viber, праз які дасылалі адказы. Пытаннямі квэста сталі фотаздымкі, на кожным з якіх быў адлюстраваны невялікі фрагмент той ці іншай выдатнай мясціны Глыбокага. Ад гульцоў патрабавалася зразумець, пра якое месца ў горадзе ідзе гаворка і сфатаграфавацца ўсёй камандай каля яго. Удзельнікі пракладвалі маршрут самастойна, і, што ж рабіць, часам заходзілі зусім не туды, але з зайздроснай упартасцю працягвалі свой пошук.

У выніку, палова каманд за адведзеныя на выкананне заданняў дзве гадзіны змагла знайсці адказы на ўсе пытанні, таму пры размеркаванні выніковых месцаў на першы план выйшла хуткасць праходжання квэста. Мы дзякуем усім, хто не пашкадаваў часу, каб спазнаць свой горад у дробязях.

А вынікі праходжання квэста выглядаюць наступным чынам:

Каманда Колькасць балаў Час фінішу Выніковае месца
The Wild Cherries(Дзікія вішанькі) 10 17.32 1
СШ №2 (квэст) 10 17.46 2
Вішнёвая згушчонка 10 17.51 3
Пачтовая марачка 10 18.03 4
Вішнёвая асалода 10 18.06 5
"Крилиши" 10 18.07 6
"Взрывные котята" 9 18.19 7
Вішанькі СШ 3 8 18.13 8
3 іксы 8 18.19 9
1414 7 18.19 10
Гімназія 6 18.25 11
Камета 4 17.55 12

 Ацаніць складанасць пытанняў квэста мы прапануем і Вам, размясціўшы іх разам з фотаадказамі каманд.

Пытанне першае.

Літара нейкага алфавітаВось яна - ГлыБоцкая вішняЗнайшлі!!!

Пытанне другое.

162 - 187А вось і знак нулявога кіламетра з адлегласцю да Мінска і ВіцебскаМы знайшлі!!!

Пытанне трэццяе.

Прадставілі па запатрабаванню ЧацкагаКарэту мне, карэту!

Пытанне чацвёртае.

 Артыкул 32Хто не схаваўся, я не вінаваты!У артыкуле 32 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь размова ідзе пра сям'ю

Пытанне пятае.

Іх - пяцёраЛя помніка воінам-афганцамКаманда "Взрывные котята" знаходзіць правільны адказ

Пытанне шостае.

Вы і без  падказак знойдзеце!А вось і знайшлі!

Пытанне сёмае.

21 16 9 6 18 1А гэта проста ліхтар на беразе возера

 Пытанне восьмае.

Каралеўства ДжуліянаВось і знайшлі мы востраў Мадагаскар на глобусеА ён (востраў Мадагаскар) вось там

Пытанне дзевятае.

Герой Садальскага ў адным культавым савецкім фільме яго не браўЁн не браў... і мы, напэўна, не возьмемХлопчык, адыдзі не перашкаджай...

Пытанне дзесятае.

3-29-33Вельмі сумна, калі адказ не правільныМы знайшлі гэты аб'ект. УРА!!!