"Гэты дзень у гісторыі краіны"
Мерапрыемства, прысвечанае святкаванню Кастрычніцкай рэвалюцыі, прайшло ў выставачнай зале нашага музея. Удзел у гутарцы-абмеркаванні "Гэты дзень у гісторыі краіны" прынялі прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх арганізацый Глыбоцкага раёна, члены працоўных калектываў нашага горада, навучэнцы ўстаноў адукацыі. І, няхай, многія з удзельнікаў дадзенага мерапрыемства знаёмыя з гістарычным мінулым некалі вялікай краіны пад назвай СССР не па чутках, усё ж такі яны з непадробнай цікавасцю слухалі расказ навуковага супрацоўніка музея, разбаўляючы яго сваімі асабістымі ўспамінамі, абмяркоўвалі падзеі далёкага 1917 года і іх уплывам на фарміраванне сучаснага беларускага грамадства і дзяржавы. Дадзенае мерапрыемства, праведзенае музейшчыкамі напярэдадні гістарычнай даты, яшчэ раз нагадала глыбачанам аб неабходнасці захавання праўдзівых гістарычных звестак без якіх-небудзь фальсіфікацый, якія могуць прывесці да скажонага разумення сучаснасці і будучыні нашай дзяржавы.
(6 лістапада 2025 года)
























