Сусветны дзень пошты

Сусветны дзень пошты штогод адзначаецца 9 кастрычніка ў гадавіну Сусветнага паштовага саюза, які быў створаны ў 1874...

Віншуем!!!

Штогод у другую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў культуры. Да гэтага прафесійнага свята...

Форум маладых спецыялістаў

Маладое пакаленне беларусаў - будучыня нашай краіны, і яму трэба надаваць пільную ўвагу. 7 кастрычніка ў актавай зале...

Сустрэчы сяброў працягваюцца

У чарговы раз сучасныя інтэрнэт тэхналогіі дазволілі арганізаваць і правесці сустрэчу трох музеяў - Дзмітрыеўскага...

"Яно маё - Глыбокае"

Для кожнага, хто хоць раз у жыцці меў шчасце адчуць сябе падарожнікам, 27 верасня з'яўляецца сапраўдным святам. З 1979 года...

"Гістарычная памяць народа: сувязь пакаленняў"

Ёсць даты, якія сталі для нашага народа лёсавызначальнымі і вырашылі гістарычны шлях Беларусі на доўгія гады. 17 верасня...

"Сімвал Адзінства 2026"

10 верасня ў раёне адбылося маштабнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства. Наш горад сустракаў...

Знаёмства з выставайЁсць даты, якія сталі для нашага народа лёсавызначальнымі і вырашылі гістарычны шлях Беларусі на доўгія гады. 17 верасня 1939 года - адна з іх. У гэты дзень Чырвоная Армія ўступіла на землі Заходняй Беларусі і паклала канец гвалтоўнаму раздзяленню беларусаў на ўсходніх і заходніх.
Спецыяльна да Дня народнага адзінства наш музей падрыхтаваў відэадайджэст "Гістарычная памяць народа: сувязь пакаленняў", які расказвае пра падзеі верасня 1939 года.
Напярэдадні свята дадзенае мерапрыемства было прадстаўлена ўвазе старшакласнікаў Глыбоцкай раённай гімназіі, а непасрэдна 17 верасня экспазіцыя перамясцілася ў гарадскі Дом культуры, дзе яе змаглі пабачыць удзельнікі ўрачыстасцей, прысвечаных памятнай даце.
У экспазіцыі відэадайджэста прадстаўлены прадметы ваеннай амуніцыі чырвонаармейцаў, фатаграфіі байцоў РККА і мірных жыхароў Глыбоччыны, арыгінальныя дакументы 1939 года, а таксама капсула часу з пасланнем нашчадкам, пакінутая на захоўванне ў музеі яшчэ ў верасні 2021 года. Займальны расказ супрацоўнікаў музея пра падзеі 1939 года дапоўнілі кадры кінахронікі, якія наглядна дэманструюць, як сустракалі жыхары Заходняй Беларусі сваіх вызваліцеляў.

(18 верасня 2026 года)

Падчас мерапрыемстваПадчас мерапрыемства