"Гісторыі з густам вішні"
Адной з найбольш запатрабаваных забаўляльных лакацый "Вішнёвага фестывалю" стала музейная інтэрактыўная пляцоўка "Гісторыі з густам вішні", якая размясцілася на Цэнтральнай плошчы горада ў другі фестывальны дзень. Кожны яе наведвальнік атрымаў магчымасць прайсці па спецыяльным гульнявым «маршруце», пасля выканання заданняў якога яго чакаў смачны прыз. На нашай інтэрактыўнай пляцоўцы госці фестывалю змаглі праверыць свае веды, спрыт і кемлівасць. А галоўнае - яна стала выдатнай крыніцай добрага настрою, якім так славіцца Вішнёвы фестываль.
(28 ліпеня 2026 года)
























