Нечаканы падарунак музею

На днях у музей звярнулася жыхарка горада Нара-Фамінска Маскоўскай вобласці Людміла Іванаўна Байкова. Яна прапанавала...

Спас мядовы - светлае свята

У чарговы раз на Цэнтральнай плошчы нашага горада шумна і весела праходзіла раённае свята-кірмаш "Светлае свята - Спас...

У аб'ектыве фотаапарата

Фатаграфія з самых першых дзён свайго існавання стала прадметам захаплення чалавецтва, і застаецца такім да гэтага...

Вішнёвая прыгода - 2024

Пятнічны вечар "Вішнёвага фестывалю" пачаўся з традыцыйнага квэста, які аб'яднаў глыбачан, што любяць гісторыю,...

Праект "Руская Атлантыда" у Глыбокім

У чэрвені 2024 года ў Глыбокім рэалізоўваўся Міжнародны пленэрна-выставачны праект "Руская Атлантыда". Вынікам працы...

«Глыбоччына на гісторыка-культурнай карце Беларусі»

2 ліпеня 2024 года ў нашым горадзе прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Глыбоччына на...

Дзень Незалежнасці і юбілей горада.

3 ліпеня 2024 года горад Глыбокае адсвяткаваў Дзень Незалежнасці, 80-я ўгодкі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх...

Рабочы момант канферэнцыі2 ліпеня 2024 года ў нашым горадзе прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Глыбоччына на гісторыка-культурнай карце Беларусі», прысвечаная 610-годдзю першага ўпамінання Глыбокага ў пісьмовых крыніцах. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа і Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт. Наш музей прыняў непасрэдны ўдзел у гэтым значным для горада мерапрыемстве. Навуковыя супрацоўнікі музея Ігар Фёдараў і Дзмітрый Абрамчык выступілі на канферэнцыі з цікавымі тэмамі, якія раскрываюць малавядомыя старонкі з гісторыі горада, выкарыстоўваючы ў сваіх выступленнях матэрыялы з музейных фондаў.
Адна з секцый канферэнцыі працавала ў гэты дзень непасрэдна ў сценах нашага музея. У яе працы прынялі ўдзел не толькі прызнаныя вучоныя нашай краіны, але і мясцовыя краязнаўцы-даследчыкі. Усе ўдзельнікі з вялікай цікавасцю абмяркоўвалі пытанні гістарычнага мінулага Глыбоцкага краю, дзяліліся напрацоўкамі і сенсацыйнымі адкрыццямі ў сваіх даследаваннях.
У гэты дзень фонды музея папоўніліся ўнікальнымі матэрыяламі і цікавымі выданнямі, якія дапамогуць вывучаць і знаходзіць новыя факты ў гісторыі роднага горада. Прыемным дадаткам да вынікаў праведзенай у нашым горадзе канферэнцыі стане выпушчаны ў хуткім часе зборнік дакладаў удзельнікаў мерапрыемства.

(2 ліпеня 2024 года)

Узнагароджанне ўдзельнікаў канферэнцыіРабочы момант канферэнцыіУзнагароджанне ўдзельнікаў канферэнцыі