"Ноч. Май. Музей"

«Ноч музеяў - 2019» прайшла пад лозунгам «Усе ўзросты і пакаленні - у музей!». Усіх, хто прыйшоў да нас у гэты вечар чакалі...

Інтэлектуальна-забаўляльная праграма «Ноч. Май. Музей»

У Міжнародны дзень музеяў мы чакаем сваіх наведвальнікаў у госці і абяцаем шмат цікавага! ...

Ноч музеяў 2019

Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе! ...

Цікавая сустрэча

11 красавіка супрацоўнікі музея завіталі да Павульскай Валянціны Іванаўны. Дачка вядомага беларускага агранома,...

У памяці няма межаў. Шталаг 342 – гэта вечная рана на грудзях Беларусі

11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Глыбоччына не...

Экзотыка па-глыбоцку

У Беларусь прыйшла доўгачаканая вясна! А ў Глыбоцкі музей завіталі незвычайныя госці: хамелеон, агама, багамол,...

«Фэст экскурсаводаў - 2019"

«Фэст экскурсаводаў" пройдзе ў Беларусі ў дзесяты раз. Экскурсіі па гістарычных мясцінах нашай краіны пройдуць...

Знаёмства гасцей з Латвіі з музейнай экспазіцыяй14 - 15 сакавіка з афіцыйным візітам Глыбоцкі раён наведала дэлегацыя Інчукалнскага краю Рэспублікі Латвія. Гасцямі нашага рэгіёну сталі консул Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Угіс Скуя, старшыня думы Інчукалнскага краю Айварс Налівайкас, намеснік старшыні Ліга Шубе, рэдактар інфармацыйнага выдання «Novada Vēstis» Марцінс Познякс, кіраўнік бібліятэкі Інчукалнскага краю Алена Азоліна.
Віртуальнае падарожжа па вуліцах ГлыбокагаУ ходзе візіту госці з Латвіі наведалі наш музей. Навуковы супрацоўнік Уладзімір Мірончык пазнаёміў гасцей з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай Глыбоцкага краю, са слаўнымі традыцыямі і духоўнымі асаблівасцямі рэгіёну. Падчас экскурсіі па горадзе нашы госці наведалі многія гістарычныя аб'екты, даведаліся аб знакамітых земляках і багатым гістарычным мінулым.
Члены дэлегацыі таксама наведалі залу віртуальных экскурсій, якая адкрылася ў музеі ў пачатку 2018 года, дзякуючы рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «Стварэнне віртуальных падарожжаў па гісторыка-культурнай спадчыне рэгіёну» Праекту «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН).